Home
LiveJournal for Кум.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 20 entries. Missed some entries? Then simply jump back 20 entries.

Tuesday, May 13th, 2008

Subject:Патэнтаваць вынікі навуковых дасьледваньняў?!
Time:7:05 pm.
Mood: disappointed.
Music:"...дал сверх плана с прімененьем стекловолокна!..".
Адказваю на допіс [info]palitekanomа -- у сваім ЖЖ, бо занадта доўгім атрымліваецца камэнтар... Сам допіс узьнік як рэакцыя вось на гэтую навіну.

Спадару [info]palitekanom, ці даўно Вы зрабіліся адмыслоўцам па навуковых пытаньнях? І хто Вас вучыў чытаць паміж радкоў? :о)

Здаецца, Вы, як, дарэчы, і большасьць тых, хто ў нашай краіне кіруе навукай, слаба адрозьніваеце тры паняцьці: навука, тэхніка і вынаходніцкая дзейнасьць. У выніку адным з крытэраў эфектыўнасьці навуковай працы лічыцца колькасьць вынаходніцтваў, навукоўцаў заклікаюць внедрять іхныя "распрацоўкі" на прадпрыемствах, і нават існуюць вучоныя ступені па "тэхнічных навуках"! І ніхто гэтаму не зьдзіўляецца!

Але ж, як я ўжо сказаў, гэта тры розныя рэчы. Навука -- спосаб пазнаньня, які апіраецца на навуковы (то бок гіпатэтыка-дэдуктыўны, па Фрэнсісу Бэкану) мэтад; можа быць скарыстаны ў любой сыстэме, якая гэтым мэтадам дазваляе сябе дасьледаваць. Сыстэмы гэтыя зьяўляюцца ў асноўным натуральнымі (г.зн., узьніклі без удзелу волі разумных стварэньняў), таму самай "навуковай" навукай можна лічыць фізыку, а розныя там сацыялёгіі-псыхалёгіі зьяўляюцца навукамі часткова, у той меры, у якой кожная зь іх выкарыстоўвае навуковы мэтад.
Тэхніка ж уяўляе сабой збор ведаў пра штучныя рэчы -- прыдуманыя чалавекам машыны і мэханізмы, іх канструкцыю, функцыянаваньне і абслугоўваньне. Да навукі яна мае вельмі ўскоснае дачыненьне. Здавалася б, што тэхнічныя веды цалкам вынікаюць з навуковага пазнаньня, але гэта не так; многія мэханізмы, такія як кола, вадзяны гадзіньнік ці, скажам, архімедаў вінт былі прыдуманыя тады, калі ніякай навукі яшчэ й блізка не існавала. У гэтым сэнсе тэхніка абапіраецца на навуку прыкладна ў такой жа ступені, як, напрыклад, кулінарыя. Вядома, можна паспрабаваць вывучаць машыны і мэханізмы тымі ж навуковымі сродкамі, што й натуральныя сыстэмы, але што гэта дасьць? Мала чаго, бо тэхніка базуецца на бытавых (апісальных) ведах, якія з навуковымі сумяшчаюцца, але вельмі абмежавана. Іншым прыкладам такой апісальнай сыстэмы можа быць геаграфія.
І, нарэшце, вынаходніцкая дзейнасьць -- прыдумваньне новых рэчаў і працэсаў (хацеў быў напісаць "карысных для чалавека", але спахапіўся, бо гэта не заўсёды так). З тэхнікай мае агульнае поле, бо ўсе мэханізмы трэба было напачатку прыдумаць, але ж да тэхнікі не зводзіцца, бо прыдумаць можна і новую страву, дзіцячую цацку ці наагул таварны знак. :о) Асноўны мэтад вынаходніцкай дзейнасьці -- камбінаторыка (нос Сямёна Сямёнавіча прыстаўляем да вуснаў Івана Дзянісавіча), дачыненьне да навукі таксама вельмі ўскоснае -- асобныя прыёмы, якія сустракаюцца ў навуковай дзейнасьці (часьцей матэматычныя, чым уласна навуковыя) выкарыстоўваюцца дзеля таго, каб удалую прыдуманую камбінацыю (вынаходніцтва) "навукова" "абаснаваць". "Абаснаваньне" такое ў 99% залішняе, бо й без усялякай навукі відаць, "працуе" вынаходніцтва ці не.

У наш час, час рынку і прамысловай канкурэнцыі, лічыцца, што вынаходніцтвы трэба абараняць патэнтамі. З гэтым можна пагадзіцца (калі валоданьне патэнтам прынясе матэрыяльную выгаду), але што да ўсяго гэтага мае навука? Асноўная плынь навукі, па Т. Куну, -- гэта "нармальная навука" (ordinary science), якая займаецца накапленьнем навуковых ведаў у рамках існуючай парадыгмы, не зьмяняючы асноваў. І гэта менавіта тое, чым павінны займацца навукоўцы. Што тут патэнтаваць? Калі я першым вызначыў нейкую характарыстыку сыстэмы (у маёй навуковай галіне -- напрыклад, адгезійную трываласьць) ці, скажам, прыдумаў, як гэтую трываласьць можна памераць хутчэй і дакладней, ці зьвязаць формулай з другімі параметрамі -- няўжо я буду браць на гэта патэнт і класьці пад сукно (нягледзячы на тое, што ўсе атрыманыя вынікі новыя -- ёсьць "научная новизна")? Не, я напішу аб гэтым артыкул і пастараюся апублікаваць яго ў адкрытым навуковым выданьні, бо распаўсюджаньне навуковай інфармацыі -- важны пункт у падтрыманьні дзейнасьці навуковага супольніцтва. А вынаходніцтвы рабіць я наагул не буду, бо часу няма, трэба займацца навукай. Ну хіба што само прыдумаецца, як пабочны прадукт -- і то шкада часу на афармленьне... На маю думку, заклікаць навукоўцаў рабіць вынаходніцтвы падобна да таго, каб прымушаць аўтамабіліста-аматара (ці нават прафэсыйнага шафёра) працаваць каскадзёрам. І шафёры, і каскадзёры грамадзтву патрэбныя, але гэта розныя прафэсыі і розныя віды дзейнасьці. Яшчэ раз падкрэсьліваю -- калі навуковец не патэнтуе вынікі сваіх дасьледваньняў, гэта не сьведчыць аб тым, што ён не знайшоў нічога новага. Проста ён не гуляецца ў "вынаходніцтвы"...

Адкуль жа ўзяўся міт аб тым, што задача навукоўца -- рабіць вынаходніцтвы, ці, зь іншага боку, "патэнтна абараняць вынікі сваіх дасьледваньняў"? На маю думку, з тых савецкіх часоў, калі больш за палову навукі краіны працавала на вайну, "нармальная навука" вывучала выбуховыя рэчывы ды ядзерныя рэакцыі, а "вынаходніцтвы" таксама прызнаваліся ў асноўным такія, што "як ні зьбярэш -- атрымліваецца кулямёт". Калі навукоўцы працавалі на дзяржаву, якая не дазваляла публікаваць больш-менш важныя вынікі дасьледваньняў, бо як жа ж: іх можа выкарыстаць вораг. Калі можна было атрымаць аўтарскае пасьведчаньне на любую нікому не патрэбную фігню і атрымаць за гэта 30 рублёў -- але калі і правы на сапраўдныя, важкія вынаходніцтвы забірала сабе дзяржава за тыя ж 30 рублёў.

Новыя заклікі нашых акадэмікаў да вынаходніцтваў і патэнтаваньняў сьведчаць аб тым, што савецкія часы, на жаль, працягваюцца, толькі без Саветаў... :о(
Comments: Read 6 or Add Your Own.

Tuesday, April 1st, 2008

Subject:хто б сумняваўся...
Time:6:16 pm.
Ваша координата по оси тоталитаризм-анархия: минус4...минус3
Вы демократ. Вы не признаёте ни за кем право вмешиваться в чужую личную жизнь. Каждый должен уважать интересы других. Человек должен быть свободен. Власть должна принадлежать народу.
Пройти тест
Comments: Read 2 or Add Your Own.

Monday, March 24th, 2008

Subject:Са сьвятам!
Time:11:39 pm.
Са сьвятам!
Comments: Add Your Own.

Wednesday, March 19th, 2008

Subject:Золотой Безенчук
Time:9:14 pm.
Mood: giggly.


Вам не кажется, что товарисч, придумавший "красивое" название для центра моды и красоты, немного дубоват-с? Причем в обоих смыслах: и необразован, и полностью лишен чувства юмора...

Нет, я, конечно, понимаю, что это очень романтично: "Перед ним, во мгле печальной, гроб качается хрустальный..."

Однако "Нимфа", туды ее в качель, разве товар дает? Разве ж она может покупателя удовлетворить? :о)))))
Comments: Read 9 or Add Your Own.

Friday, February 29th, 2008

Subject:Маргинальное -- шахматы...
Time:4:09 pm.
Mood: artistic.
В нынешний маргинальный день, который, неизвестно, бывает ли вообще (вы помните, что делали 29 февраля прошлого года? то-то!), обращусь к одной маргинальной стороне своей деятельности. :о) В шашечной композиции, как я уже писал, особых успехов у меня не было (ну, периодически подтверждал второй разряд в разных конкурсах -- но в том ли смысл жизни?!), а вот в шахматной мне кое-что удалось. Нет, я не хватал призов на конкурсах составления -- обычные задачи на мат в N ходов кажутся мне скучными и к тому же в нынешние времена мгновенно решаются среднего пошиба компьютерами... В шахматной композиции (как, собственно, и в науке, которой я занимаюсь профессионально) меня интересуют прежде всего необычные проблемы, парадоксальные постановки задач. Однако научными проблемами я вас мучить не буду, а что касается шахмат -- вот...



Кум (С. Ж.), 2008

Нет, в этих задачах-близнецах не ход черных. :о))) Условие другое и достаточно необычное: белые берут обратно свой последний ход, после чего черные берут обратно последний ход и делают другой, после чего белые объявляют мат в один ход.

Разъяснить условие могу с помощью примера, увидев который в свое время (книга Карпова и Гика, 1981), я, собственно, и придумал еще десяток задач с тем же условием. Задача Дж. Суньера, 1923 г.:
Read more... )
Comments: Add Your Own.

Sunday, February 17th, 2008

Time:10:43 pm.
Mood: good.
Даўно не флэшмобіў... :о) Працягваю з падачы [info]anka_upala.

Вы адзначаецеся камэнтаром, а я...

1. Распавядаю, зь якім творам кіно-тэатра-музыкі-літаратуры вы выклікаеце ў мяне асацыяцыі.
2. Кажу нешта, што зразумееце толькі вы і я, паміж намі, а можа і хто яшчэ (калі прыдумаю).
3. Мая першая думка аб аўтары камэнту.
4. Кажу, на якое божае стварэньне, акрамя саміх сябе, вы падобныя.
5. Задаю пэрсанальнае пытаньне аўтару камэнту.

Аўтар камэнтару піша ў свой ЖЖ нешта накшталт гэтага.
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Monday, December 31st, 2007

Subject:З Новым годам! І "за сбычу мечт"...
Time:2:21 pm.
Усіх тых, хто хоць зрэдку чытае тут крыкі мае душы (бо калі душа не крычыць, я не пішу нічога -- сяджу ціха) -- з надыходзячым Новым годам!
Не з годам Пацука, бо той настане толькі 7 лютага -- сьведчу як паўпрафэсыянальны астроляг, які нават вёў адпаведную калёнку ў гомельскай "Тэлепанараме", пакуль астралягічную нішу не захапілі манапалісты з "Эраны". Мой год, год Сьвінні (бо мне якраз 48) яшчэ будзе працягвацца не менш за месяц -- не ведаю, на шчасьце ці наадварот.
Але, хочацца спадзявацца, -- з годам зьменаў да лепшага! Хай Бог пачуе нашыя малітвы дый дасьць кожнаму "по потребности" (як у адпаведнай песьні Акуджавы)...
Шчасьця, посьпехаў, здаровага нахабства (каб адстойваць сваю пазыцыю)... а астатняе хай кожны дапіша сам.
Уздымаю келіх з чырвоным віном (смачнае, хоць і малдаўскае). З Новым годам, сябры! Дзынь-бульк...
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Friday, November 2nd, 2007

Subject:Беларусь -- у Эўропу...
Time:1:49 pm.
Mood: curious.
А вось новыя (?) гаспадары рэстарацыі "Беларусь", не самай шыкарнай у Гомлі, але, бадай што, самай папулярнай, перайменавалі яе ў "Эўропу", ажыцьцявіўшы тым самым першую палову вядомае показкі.


Нецярпліва чакаю, калі ж нарэшце спадар Л. зьменіць прозьвішча... :о)
Comments: Read 3 or Add Your Own.

Subject:"Візаві" па-беларуску
Time:1:35 pm.
Mood: cheerful.
Гаспадары цырульні "Візаві", над якой доўга вісела абстрактнае слова на лацінцы, вырашылі нарэшце выправіць сытуацыю. Цяпер можна нават (з нацяжкай) сказаць, што новая шыльда напісаная па-беларуску.


Ёсьць прагрэс у моўнай справе, хаця й павольны... :о)
Comments: Read 3 or Add Your Own.

Tuesday, September 25th, 2007

Subject:інтарэсы: "...лаяць камуністаў..."
Time:7:38 pm.
Mood: melancholy.
...Адарваўся, нарэшце, ад працы. Сеў павячэраць. Лыч уткнуў у першую лепшую кніжку, якая валялася на стале, -- нейкае фэнтазі.

Чытаю: "примирил нас с разбойниками, которые отныне решили сражаться только с марксизмом и не грабить никого из честных людей..."

Адчуваю, што нешта тут не так. Перачытваю ўважліва: "сражаться только с маркизом..." :о)

Піць трэба меней Як бы эфэктыўна праветрыць закавулкі ў галаве ад гэтае палітыкі?
Comments: Read 5 or Add Your Own.

Sunday, September 23rd, 2007

Subject:R.I.P.
Time:7:08 pm.
Mood:mourning.
Памёр Марсэль Марсо. :о(
Comments: Read 2 or Add Your Own.

Sunday, August 26th, 2007

Subject:Дурацкий тест, но всё же...
Time:6:07 pm.
Mood:агностическое.
НЕВЕРОМЕР


Тест определил, что наиболее близким для вас типажом является:

Агностик: 67%
Агностики серьезно рассматривают возможность того, что они неправы в своем решении относительно существования или несуществования бога. Они скептичны до умопомрачения, при этом чаще всего не смеют полностью отбрасывать даже самые нелепые доказательства.

Остальные типажи:

Воинствующий атеист: 0%
Теист: 50%
Апатеист (равнодушный атеист): 58%
Духовный атеист: 33%
Научный атеист: 50%
Озлобленный атеист: 17%


Пройти тест!
Comments: Read 2 or Add Your Own.

Sunday, August 5th, 2007

Subject:Ready... Go!
Time:3:57 pm.
Mood: determined.
неТест "Как сжечь лишние калории"

Сегодня я съел
Кусок докторской колбасы.
Чтобы сжечь лишние калории мне теперь придётся
Целоваться
в течение
3 ч 17 мин

Пройти неТест

designed by octpobb
Comments: Read 1 or Add Your Own.

Monday, July 16th, 2007

Subject:Жуйце самі...
Time:1:44 pm.
Тэст на беларускасць - 2 (у малюнках)

Вы здалі тэст на 24 балаў з 42.
Тэрмінова пераглядзіце беларускія тэлеканалы і перачытайце газеты і кнігі. Нам чамусьці падаецца, нібы вы думаеце, што жывяце ў іншай краіне.

Прайсці тэст!


Чытаць БТ ды глядзець савецкія газэты?.. Не, даражэнькія ўкладальнікі тэсту, жуйце самі. Мне й без говноящика няблага.
Comments: Read 2 or Add Your Own.

Sunday, May 20th, 2007

Subject:"А она как ломанулась..." (с)
Time:8:03 pm.
Mood:сонное.
Music:Михаил Щербаков "Целое лето".


В сад через ржавую входишь калитку.
Что этой почвы, в изломах, мертвей?
Бог виноградную создал улитку,
Чтобы нам опыты ставить на ней.

По изможденной земле, по изрытой,
В трещинах, комьях, -- так трудно ползти.
Всякая тайна мечтает раскрытой
Быть, -- запираясь, хандрит взаперти.

Кто ты? Биолог? Экспериментатор?
О, ради бога, возьми ее в дом,
В лабораторию: в ней медиатор
Празднует тайную встречу с белком.

Грустно мне, весело думать мне, дико,
Лестно и странно о нашем родстве
С этой безмозглой; прообразом тика
Нервного -- щупальцы на голове
Чуткие...

Что ж, и любовь, и обида --
Всё это химия? О, не грусти:
Для вразумленья любимого вида
Богом подкинута здесь на пути.

(с) Александр Кушнер, 1982
Comments: Read 6 or Add Your Own.

Monday, April 23rd, 2007

Subject:Площадь Ельцина
Time:8:49 pm.
Mood:траур.
Умер Борис Николаевич Ельцин.

Не буду здесь перечислять его заслуги и перед российским, и перед белорусским народами, и перед всем миром -- куда лучше это сделали и сделают профессиональные журналисты. Скажу только вот о чем.

В воздухе носится идея поставить в Минске памятник Б. Н. Вполне естественно возвести его не где-нибудь, а на одноименной площади. Так вот, по моему мнению, наилучшим кандидатом для этого является площадь Бангалор. По трем причинам:

1). Не нужно переименовывать старинные центральные площади, которые, я надеюсь, дождутся возвращения им исторических названий.
2). Память о первом российском президенте не будет опошлена тем, что его именем назовут пятачок в спальном районе у черта на куличках.
3). Белорусское народно-патриотическое движение получит новый импульс. Одно дело -- собираться на площади имени безвестного индийского города Бангалор, и совсем другое -- имени одного из троих политических лидеров, подаривших новой Беларуси независимость, у памятника ему же.

А там и на площадь Калиновского выйдем.

Подписи за переименование площади и деньги на памятник предлагаю начать собирать немедленно.
Comments: Read 2 or Add Your Own.

Tuesday, April 17th, 2007

Subject:Lost in translation
Time:8:07 pm.
Па беларускіх TV-каналах зараз круцяць анонс фільма "Дастаўка" (няўжо яшчэ 1999 г. з Фрэдзі Дугласам?) Фільм не дубляваны -- з пазакадравым перакладам на расейскую мову, так што арыгінальныя дыялёгі можна пачуць. Эпізод: кіроўца аўтамабіля едзе па шашы са значнай хуткасьцю і раптам разумее, што наперадзе нейкая перашкода, зь якой вельмі цяжка будзе справіцца. Рэпліка кіроўцы: "Scheisse!" Голас за кадрам: "Господи!" :о(

А знойдзецца ж нехта, хто так гэтае слова й зразумее...
Comments: Read 3 or Add Your Own.

Tuesday, April 10th, 2007

Time:9:09 pm.
Сёньня споўнілася 70 год выдатнай расейскай паэтцы Бэле Ахмадулінай. Вось у каго можна знайсьці вершы на ўсе настроі дый выпадкі жыцьця, па чыіх тэкстах можна гадаць, а таксама трэніравацца чытаць праз радок, страфу ці старонку. :о) Што, аднак, не робіць гэтыя вершы менш прывабнымі. Вось адзін з маіх улюбёных, скарочаны мною разоў гэтак у сэм-восэм:

Пока черемухи влиянье
на ум — за ум я приняла,
что сотворим — она ли, я ли
в сей месяц май, сего числа?

Какой мне вымысел надышишь?
Свободная повелевать,
что сочинишь и что напишешь
моей рукой в мою тетрадь?

Во что, черемуха, играем —
я помню, знаю, что творим.
Уж я томлюсь недомоганьем
всемирно-сущим — как своим.

Твой запах — вкрадчивая сводня,
луна и птицы ведовство
твердят,что именно сегодня,
немедленно... но что? Да всё!

Но пагубою приворота
уста я напитаю чьи?
Нет гостя, кроме самолета
в необитаемой ночи.


("Черёмуха предпоследняя", 1981)
Comments: Add Your Own.

Thursday, March 15th, 2007

Subject:алгоритмы в быту
Time:9:07 am.
Mood: giggly.
Из книги "Как приготовить кофе. 68 рецептов". Кофе по-ирландски:

...В бокал с толстыми стенками на ножке налейте 1/3 объема ирландского виски или водки и добавьте горячего крепкого кофе, не доливая его до краев на 2 см...

Угу, замечательный рецепт. Особенно хорошего качества напиток получается в бокалах высотой не более 3 см. :о)

Больше всего раздражает то, что такие "алгоритмы" нередко встречаются и в научных статьях, "особенно московских"...
Comments: Read 4 or Add Your Own.

Tuesday, March 13th, 2007

Subject:Я так і ведаў... :о)
Time:7:19 pm.
Mood: confused.
You scored as Russian.

</td>

Russian

63%

Spanish

63%

Danish

63%

Turkish

63%

Italian

63%

Dutch

50%

Swiss

50%

German

50%

Polish

38%

Molvanian

38%

Irish

38%

French

38%

British

25%

Belgian

25%

Which European nationality should you have
created with QuizFarm.com
Comments: Read 1 or Add Your Own.

Advertisement

LiveJournal for Кум.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 20 entries. Missed some entries? Then simply jump back 20 entries.