Home
 
 
_ghost_pulse_
13 December 2004 @ 09:43 pm
тузіну гітоў адзін год:)  
ну што... канцэрт скончыўся. усе спадабалася:) людзі прыемныя, слухачоў шмат,грымеркі якія былі!!!! ммммм..... мара! Утульная сцэна (Памідораў кажа, што "сцена" па беларуску гучыць як "прыкусьсе", але я такога слова ня ведаю і таму сцэну буду называць сцэнаю:)

Я адчувала сябе неяк нэрвова. Па-першае, тузінцаў вельмі люблю і таму я вельмі хвалявалася, каб не паскардзіць сяброў. Па-другое, я усе свае сьвядомае жыцьце марыла паіграць на адной сцэне с гуртом КРАМА. Мара адбылася (дзякую табе, Тузін) і ад гэтага хваляваньня было яшчэ больш.

Мы пачыналі першымі. Вельмі прыемна нам першымі іграць: выступіў і адпачывай сабе:) Нас яшчэ у Польшы навучылі: хто першы - той лепшы:) Кажуць, што голасу майго было амаль што не чуваць і што сьпявала я, як заўжды, дрэнна:) Учора мы прэзантавалі новую песьню. Будзем з Варашкевічам яе сьпяваць:) УРА!!!!УРА!!!!УРА!!!! Пазнаеміліся з хлопцам, што быў адказны за сьвятло на сцэне. Ен паабяцаў, што зробіць нам самае выдатнае . Ня ведаю, ці атрымалася?

Пасля выступалі Ай Кью Сорак Восем. Скакалі, як заўжды,што лосі й выкідвалі у залю пазітыў, не гледзячы на скаргі, што атмасфэра у залі страшэнна афіцыйная:) Памідораў з імі сьпявау ВЫЙСЬЦЕ, а жонка Ветра Механічнага увесь час з імі гэтую песьню сьпявала. Не, штоб з Індыгамі:) Вельмі люблю я Айкьюшную "КАРРЫДУ"!!!!!! Нават напрасілася на ролю Хуаніты у будучым кліпе:) Дамовіліся на гішпанскія віхры,красную спадніцу й кастанеты:)

Крама.... пра іх і пісаць нічога не буду. Яны заўседы лепшыя:) Толькі падалося мне, што Варашкевіч неяк "отстраненно" сьпявае. Ну... мажліва стаміўся чалавек пасля Польскага туру. Перадаваў мне прывітаньні ад Ігара. Дзякую.

Нейра Дюбель прымусіў мяне перажыць эстэтычны шок! Але мне спадабаўся Саша Кулінковіч:)Ен шчыры і просты. Мы нат дамовіліся, што, калі ен будзе будаваць прыватную порна-студыю, так будзем ладзіць бізнэс разам. Адным словам, знайшлі "кропку сутыкненьня" у жыцьцевай пазіцыі й міраглядзе:)

Калі канцэрт скнчыўся, стала неяк вельмі сумна:( Ня ведаю чаму... Я не люблю аніякія дні народзінаў:( Яны - сведкі сталасці. Але, спадзяюся, людзі, што прыйшлі на канцэрт, не засталіся разчараванымі. Добрая туса атрымалася. Добрая...

Асобныя падзякі Тузінцам і слухачам:)
 
 
 
_ghost_pulse_
13 December 2004 @ 09:47 pm
концертный опыт  
1. если во время исполнения высоких открытых гласных широко раздувать ноздри - звук становится ярче:)

2. перед концертом можно не распеваться, достаточно "раздышать" диафрагму

3. если вдруг в зале было обнаружено "злобное и неприятное лицо" можно просто закрыть глаза, представлять себе карнеги холл и отдаваться песне

4. чтобы перед концертом не дрожали колени, можно появлятся на сцене непосредственно перед сильной долей:)

5. когда хочеться петь "грубо", как Анук, к примеру:), нужно сохранять ощущение грудного пения. Испробованно!!! получается:)

-------------
зы. завтра прямой эфир на радио Минск:( 19.00 92,4 fm

званитя:)
 
 
 
 
 

Advertisement

Customize