Канцэрт памяці добрага чалавека.
Часта бывае так, што побач з табою ёсьць проста добры чалавек, на якога звычайна не зьвяртаешь асаблівай увагі. Ён побач, ты ведаешь гэта і з большага яго існаваньне ніяк не ўплывае на твае жыцьце. Але гэта толькі з большага...
Маё знаёмства з Добрым Чалавекам адбылося падчас аднаго спэктаклю Свабоднага Тэатру ў клюбе Графіці.
- Прывітаньне! Я Ігар. У Вас дзіўныя вочы. Я хачу іх зфатаграфаваць. Дазволіце?
- Натуральна. Толькі адразу ж прапаную на “ты”. Ты калі-небудзь спрабаваў фатаграфаваць музыку?
Потым я бачыла Ігара амаль што на кожным нашым канцэрте. Калі я заўважала яго вочы ў натоўпе людзей, мне заўсёды станавілася цёпла. Вялізнае, бліскучае вока яго фотакамеры кожны раз будавала нашыя зносіны наноў: то яна кантралявала мае рухі, то я станавілася заканадаўцам траекторыі жыцьця свайго “шклянога назіральніка”. Я і Ігар існавалі разам толькі ў сьвеце гукаў і выбліскаў фотакамэры. Я так прызвычылася да таго, што ён недзе побач, што калі не магла знайсьці яго сярод людзей перад сцэнай, то адчувала сябе нэрвова і няўтульна. Часта мы нават не размаўлялі. Адзін позірк, адна ўсьмешка, рух, выбліск, пераўтварэньне, стоп-кадр, зноўку рух, вочы-ў-вочы, цела і фатаграфічныя лінзы – так выглядала нашая з Ігарам мова. У рэальнасьці мы сустрэліся толькі аднойчы і гэта быў самы пачатак нашай размовы.
Калі я зразумела, сама не ведаючы чаму, што мне НЕАБХОДНА яго пабачыць, неабходна адчуць рэальнасьць яго прысутнасьці, як глыток вады, як подых ветру, як забіваючае жаданьне мець нешта “зараз і тут і аніякіх кампрамісаў!” – яго ўжо не стала. Мой Добры Чалавек зьнік і больш ніколі я не адчую цеплыню яго чорных, глыбокіх вачэй, што асьцярожна глядзяць з-пад кранальна дзівочых вейкаў, не адчую размову паміж маім целам і позіркам лінзаў яго камеры, але мы ўсё-роўна працягваем з ім са-існаваць, бо наш дыялёг яшчэ ня скончаны. Ёсьць мая постаць, ёсьць фатаздымкі, якія зрабіў Ігар, ёсьць нашая музыка і пакуль гукі і выявы размаўляюць паміж сабой, мы побач.
Мне не хацелася б пісаць шмат пра канцэрт, які мы вырашылі зрабіць дзеля памяці Ігара Івашчанка, які кілямэтры пленкі аддаў выявам беларускіх музыкаў. Таму ніжэй вы знойдзеце сьціплую інфармацыю пра час і мейсца агульнай сустрэчы. Я прапаную вам далучыцца да нашай размовы ўнутры сьвету гукаў і выяваў. Гэта не будзе паніхіда, не. Мы проста робім Канцэрт памяці Добрага Чалавека.
Клюб Акварыум..
27 лютага.18.00.
(8029-2783216)
Indiga
НагYаль
Zeitnot
Серебряная Свадьба

19 comments | Leave a comment