|
|
|
December 27th, 2007
09:16 am
Паводле версіі наведвальнікаў парталу TUT.BY, галоўнай падзеяй сыходзячага году сталася адмена шэрагу ільготаў. Тая частка беларускага грамадзтва, якую прынята называць незалежнай, адгукнулася на гэтую падзею па-рознаму, але збольшага ў сваім духу. У прыватнасьці, з быдлаватай ініцыятывай забясплатна карыстацца паслугамі грамадзкага транспарту, пераклаўшы такім чынам свае праблемы на сем'і ягоных рупліўцаў (чый дабрабыт наўпрост залежыць ад рэнтабельнасьці галіны):  Я ж адмену ільготаў толькі вітаю! Пераважна з жаданьня выпендрыцца, але ня толькі. Трэба разумець: цяперашняя ўлада - гэта такая сабе шайка гопнікаў з раёну, якая швэндаецца па сваёй тэрыторыі, абчышчае кішэні месьцічам, б'е ім пысы і цешыцца з моцы сваёй "вертыкалі". Якіх вам ад яе ільготаў?.. Задача гэтай ўлады гранічна простая - зрубіць зь цябе крыху капусткі на нейкія свае мэты, а патэнцыял тваёй незадаволенасьці заліць звышдаступным алькаголем ці скіраваць на максімальнае атрыманьне прочых жыцейскіх радасьцяў (шопінг, клабінг, ебля). Карацей, па магчымасьці збыдлячыць, а пры патрэбе - тупа заехаць па мордзе. І глупа патрабаваць ад яе чагосьці яшчэ - прырода рэжыму ня тая, гэта вам не праўдзіва Нацыянальная Улада*. Твая ж задача - выжыць, нягледзячы на гэтую прыкрую акалічнасьць. І тваімі хаўрусьнікамі ў гэтай справе могуць быць толькі сям'я і сябры; зь дзяржаваю ж можна адно вымушана мірыцца, як мірысься з існаваньнем люмпэнізаваных элемэнтаў гарадзкіх ускраінаў. Сям'я, сябры... Катэгорыі, якія ў сучасным заходнiм сьвеце абясцэніліся да гістарычнага мінімума. Сям'я - сукупнасьць жонкі, эксплуатуемай і падманваемай; старых зьвяглівых пердуноў, па якіх дом састрэлых плача; мелкага андроіда, існуючага галоўным чынам для ўстаўляньня пістонаў ("выхаваньня") і задавальненьня "бацькоўскага гонару", і які праз колькі год дакладна-та адправіць цябе ў казённы дом; нейкіх паўзнаёмых твараў, зь якімі сустракаесься ў прызначаныя дні на могілках ці пры падзеле маёмасьці склеіўшых ласты сваякоў. Сябры - кампаньёны па спажываньню піва і здыму цёлак. Яны ўсе маглі кудысьці хавацца, калі да цябе прыходзіла бяда, але да нядаўняга часу гэта было ня так ужо і страшна - паўсюль, што б з табой ні здарылася, дзяржавай табе была падасланая хай і паршывенькая, але саломка. Цяпер жа ўлада-люмпэн ненаўмысна дае зразумець: ўсё болей прычынаў зажыць нарэшце правільна - берагчы здароўе, не аддавацца псуючым яго парокам; імкнуцца да трывалага шлюбу на ўсё жыцьцё, нараджаць дзетак і не шкадаваць сілаў на добрае іх выхаваньне; трымацца за сям'ю і цаніць сапраўднае сяброўства. Не ільготы вам, чорт пабірай, патрэбныя, а свой розум і блізкія людзі, на якіх у выпадку нягодаў можна абаперціся! ________________________________________ _______________________________ *Як можна зразумець, прынцыпова аўтар ня супраць ільготаў ці нейкiх іншых бонусаў - ён за іх датуль, пакуль яны не спрыяюць атамізацыі грамадзтва, не разьвіваюць дармаедзкія інстынкты і не прыніжаюць чалавечую годнасьць. Але гэта - прэрагатыва сапраўднай Нацыянальнай Дзяржавы, да якой нашай цяперашняй гэтак жа далёка, як люмпэніяту да эліты нацыі.
|
January 23rd, 2006
02:51 am - На правох правакацыі Здаецца, толькі лайдак ня выказаўся пра ідэю Народнага Галасаваньня. Што ж, паспрабую і я... хоць і нялёгка быць цынікам у такой сытуацыі. ---------------------------------------
Што ні кажыце, а старына Зянон як заўжды зажог і падкінуў нам, выбаршчыкам, файную ідэю. Так ужо павялося, што на выбарах улада намі проста карыстаецца. Але цяпер у нас зьявіўся шанец самім скарыстацца становішчам. Як? Пра ўсё па парадку.
Калі разважаеш пра пэрспэктывы Народнага Галасаваньня, не пакідае адчуваньне, што ў гэтай ідэі ЧАГОСЬЦІ НЕ ХАПАЕ. Ну як гэта так - раптам ні з пушчы ні з поля мільёны выбаршчыкаў забяруць бюлетэні з сабой і сумленна здадуць іх у грамадзкую камісію. Мары і летуценьні гэта - разьлічваць на такую ідэйнасьць. Але калі ідэю НГ трошкі дапрацаваць і прыўнесьці ў яе кроплю здаровага марадзёрскага прагматызму, то ўсё становіцца на свае месцы: можна ў залежнасьці ад пастаўленай мэты альбо зваліць Луку, альбо некепска зарабіць.
Плян такі: пад выбары ствараецца такая сабе фірмачка (падпольная арганізацыя) з філіяламі ва ўсіх мейсцах, дзе існуюць участкі для галасаваньня. Электарат актыўна апрацоўваецца на прадмет абмену свайго бюлетэню на энную суму грошай ці (на вёсцы альбо ў маргінальных рабочых раёнах) пару-тройку пляшак чарніла, што каму мілей. Пры такіх умовах сабраць некалькі мільёнаў бюлетэняў - як два пальцы. Бюджэт акцыі - ад трох да дванаццаці мільёнаў грыноў. Уласна, усё:)
Дэталі залежаць ад таго, хто арганізуе мерапрыемства. Калі гэта цёртыя ідэйныя апазыцыянэры - пасьля збору мільёнаў бюлетэняў (пажадана ня менш за тры з паловай) урачыста абвяшчаецца пра тое, што ярмошынскія "вынікі" - фуфел, і гэтаму ёсьць неаспрэчныя доказы. Тры з паловай мільёнаў неаспрэчных доказаў. Перажыць такое рэжыму будзе вой як няпроста.
Калі ж гэта апазыцыянэры звычайныя, альбо нармальныя дзелавітыя бізнэсоўцы, то пасьля збору бюлетэняў пачынаецца цывілізаваны гандаль з уладамі, якія стопудова захочуць выкупіць такі кампрамат. Абсалютна рэальна састрыгчы крыху капусткі. Хех, дайця мне дзясятак мільёнаў баксаў, і ў канцы сакавіка я аддам вам дваццаць, і сабе пакіну некалькі дзясяткаў;)
Што рабіць у такой сытуацыі нам, простым выбаршчыкам? Натуральна, забіраць свой бюлетэнь з сабой, як і раіць плякат.  Бо кожны бюлетэнь можа стаць прадметам гандлю. І акрамя атрыманьня пэўных выгодаў ад ягонага продажу, ты зможаш, зьвягаючы пляшкамі "Водару мяты", рэальна адчуць, што твой голас у гэтай краіне хоць нечага, ды варты!:)
Вопшчэм, цяпер ідэя спадара Зянона набывае рэальныя рысы. Усяго некалькі мільёнаў баксаў - і вінная вытворчасьць краіны перажывае імклівы ўздым, народ, папіваючы крыжачок, нарэшце адчувае сваю важнасьць як суб'екта вялікай палітыкі, а тыя, хто апынуўся самым спрытным, падлічвае прыбыткі альбо - не, не хачу нікога абнадзейваць, але ўсё ж - ламае машыну фальсыфікацыяў і зьвяргае такі ўзурпатара з трона. Чым не Народнае Галасаваньне?;)
P.S. Калі сур'ёзна, то я сапраўды настойваю на тым, што адзіны рэальны шанец зламаць машыну фальсыфікацыяў - спалучыць Зянонаўскую ідэю з хай сабе ня вельмі высокамаральнымі, затое рэалістычнымі і дзейснымі мерамі па подкупе электарату. Бюджэт акцыі - сапраўды невялічкі, апазыцыі па сілах мабілізаваць такія рэсурсы. І ня трэба разводзіць інтэлігенцкія соплі пра непрыймальнасьць такіх мэтадаў - будучыня радзімы даражэй. Дый пра якую амаральнасьць акцыі можна казаць, калі выявіцца, што які-нгебудзь вясковы дзяцюк і праўда можа зь лёгкасьцю прадаць сваю "любоў" да ППРБ за пару пляшак чарніла... Галоўнае ў гэтай справе - быць на крок уперадзе уладаў, рабіць усё цэнтралізавана (тут патрэбнае рэальнае аб'яднаньне усіх апазыцыйных сілаў) і ня даць уладам сябе абагнаць падчас выкупу бюлетэняў.
Нехта прынясе свой бюлетэнь па ідэйных меркаваньнях, а нехта - за пляшку крыжачку. У сувязі з гэтым прапаную тост за ідэйных - на іх заўжды можна зэканоміць!:)))
Божанька, даруй.
|
November 26th, 2005
03:59 pm - І ўвогуле, самыя істотныя свае комэнты буду дубляваць у блогу. Адказ Золку пра лацінку -----------------------
Не скажу, што я праціўнік беларускай лацінкі, але да ейнага афіцыйнага замацаваньня ў якасьці адзінага алфавіту для бел. мовы стаўлюся адмоўна. І вось, значыцца, чаму.
Па-першае, гэта само па сабе вялікія турботы. Тут, я думаю, і тлумачыць нічога ня трэба. У нас зараз ня так шмат энэргіі і сродкаў, каб распыляць іх на такія пражэкты.
Па-другое: я, напрыклад, яшчэ б змог перавучыцца і наноў засвоіць грамату, але ўжо мае бацькі - наўрад, старэйшае пакаленьне аўтаматычна зробіцца непісьменным, бо новыя веды засвойвае ўжо ня так.
Па-трэцяе, тут ёсьць важны ідэйны момант у сэньсе гістарычнай пераемнасьці. Альбо мы "вядзем сваю гісторыю" ад часоў Кірылы Тураўскага, альбо, скажам, ад Багушэвіча і "перакрэсьліваем" усё, што было да яго.
Па-чацьвёртае, мне, як земляку Эўфрасіньні, Скарыны і Сімяона, карыстацца лацінкай - мавэтон:)
Па-пятае, я ўвогуле адмоўна стаўлюся да ўсіх гэтых спрэчак, спробаў нармалізацыі мовы і замацаваньня адзінай легітымнай сыстэмы пісьма. Няхай жыве лацінка і кірылка, тарашкевіца і мова "Дзеяслова" (наркамаўка+ь), альбо нават ядроная сумесь апошніх - адно каб перадаваліся галоўныя асаблівасьці мовы. А ўсе гэтыя дыскусыі... гэта як калі б дактары на сымпозыюме ламалі галаву, чым карміць пацыента, калі ён ужо даўно ўжо ў коме і рыхтуецца адкінуць канькі.
Да таго ж, трэба разумець, што рухае прыхільнікамі лацінкі. Галоўныя прычыны дзьве: паказаць фігу маскалям (як быццам бы гэта яны кірылку прыдумалі і маюць на яе манаполію), да чаго я стаўлюся скептычна; замацаваць на пісьме сваю "эўрапейскасьць" (нам усё яшчэ трэба нешта даказваць сабе і іншым?) і, па сутнасьці, аддаць належнае працэсам глябалізацыі і ўніфікацыі, падвядзеньня ўсяго сьвету пад адзіны стандарт, да чаго я стаўлюся рэзка адмоўна. Нам такой хакей ня нужэн.
|
November 1st, 2005
11:23 pm - Расставім кропкі над “і”. Маё стаўленьне да геяў і каляровых.
pavietra пісала:
Чаму столькі шмат беларусаў ненавідзяць чорнаскурых, геяў, і Амерыку?.. (...)Я яшчэ магу зразумець тых, хто ў вялікіх гарадах жыве - там чорныя могуць на самой справе нэрвы папсаваць.. Але што дрэннага яны зрабілі тым, хто жыве ў Беларусі?? Тое самае і геі - ну каго яны чапаюць?.. Жывуць сабе, самі між сабой тусуюцца. Нікому дрэнна ня робяць. Нават наадварот, адны з самых міралюбівых людзей якіх я толькі бачыла.. Тады чаму??
Гэта было вельмі даўно – тады, калі кніжкі я праглынаў хутчэй, чым зараз піва. Таму я не змагу цяпер узгадаць усіх падрабязнасьцяў. Але патрапілася мне аднойчы кніга фантастыкі – пра нейкую касьмічную адысэю. Там каманда бравых малойчыкаў вадравала па Ўсясьвеце, бывала на самых розных, самых неверагодных плянэтах.
І вось аднойчы завітала яна на плянэту-рай. Сапраўдны рай, і ня ў клімаце там справа. Кожны, хто ступаў на тую плянэту, трапляў у сьвет безь нянавісьці і страху, бяз войнаў, болю і варажнечы. І... гэтая плянэта апынулася найстрашнейшай з усіх!
Калі там, да прыкладу, леў жэр цяля, тое гінула лёгка, без супраціву, з шчасьлівай пысай, ледзьве не з усьмешкай. Бо ня ведала яно ані страху, ані болю – усе абаронныя мэханізмы жывых істотаў на той плянэце былі “адключанымі”. І драпежнікі жэрлі сваіх ахвяраў, не сустракаючы з іхнага боку аніякага супраціву. Экіпаж карабля ўцёк з плянэты з найвялікшымі людзкімі стратамі...
І вось наступае эпоха, калі нас саміх хочуць загнаць у такі лібэральны рай. Тыя абаронныя мэханізмы, які наш народ выпрацоўваў тысячагодзьдзямі, якія дазвалялі выжываць яму ў варожым асяродзьдзі і якія худа-бедна выкрышталізаваліся ў маралі (часам, скажам шчыра, крывадушнай, арыентаванай па прынцыпе “свой-чужы”), рэлігіі і забабонах, цяпер хочуць адключыць, падмяніўшы іх убогай ідэалёгіяй бяздумных гамункулюсаў-агульначалавекаў. Нас заклікаюць да цярпімасьці, талеранцыі і ўсеагульнае любові, як быццам гэта прывядзе наш сьвет да шчасьця. Як быццам хваробу можна вылечыць, ігнаруючы ці нават палюбіўшы яе.
Што я называю хваробай у маштабах вялікай суполкі людзей? Усё тое, што садзейнічае ейнаму выміраньню. Калі людзі мруць як мухі – гэта хвароба. Калі мужчыны сьпіваюцца і губляюць чалавечае аблічча – гэта хвароба. Калі жанчыны ня хочуць (альбо даводзяць сябе да такога стану, што ўжо і ня могуць) мець дзяцей, а часам адмаўляюцца ад іх ці нават забіваюць – гэта хвароба. Калі моладзь садзіцца на іглу – гэта хвароба. Калі паўсюдна плодзяцца бясполыя істоты, геі, лезьбі – гэта хвароба. Калі выміраньне народа ўскладняецца прыўнясеньнем іншароднага, чужога ва ўсіх сэнсах элемэнту – гэта хвароба. І калі кіно, літаратура, мастацтва даводзяць, што ўсё гэта – ня так і кепска, а ў чымсьці нават крута – гэта таксама, чорт пабірай, хвароба! Як бы прывабна гэта часам ні выглядала.
Але вернемся да нашых баранаў.
Што я маю супраць геяў, акрамя таго, што яны – “хвароба”? “Жывуць сабе, самі між сабой тусуюцца. Нікому дрэнна ня робяць”. І я вось за ўсё жыцьцё натыкнуся толькі на аднаго гея, і нічога кепскага сказаць пра ягоныя манэры не магу. Але: дзяцей ня мае і, натуральна, не зьбіраецца. Грамадзкая пазыцыя цьмяная і неакрэсьленая. Ні пра каго і ні пра што не клапоціцца, акрамя ўласнага прыбытку і магчымасьці закруціць раман зь іншым сымпатычным геем. Для чаго ён увогуле жыве? Чаму я не павінен асуджаць людзей, адзіны сэнс існаваньня якіх – смактаць камусьці член?
Каляровыя. Прызнаюся адразу – я ня веру ў расавую роўнасьць, колькі б мяне ні пераконвалі. Пры гэтым у мяне няма апрыёры нэгатыўнага стаўленьня да іншародцаў – мая першая дзяўчына была азыяткай. Але калі я бачу, што колькасьць каўказцаў у Беларусі за апошняе дзесяцігодзьдзе нават афіцыйна павялічылася ў некалькі разоў, калі ў дварох асобных менскіх мікрараёнаў бачу толькі цыганскіх мурзатых дзяцей, мне робіцца не па сабе. Можаце тады ўявіць сабе, што я адчуваю, калі даведваюся, што з даху суседняга дома, дзе жыве мой былы аднагрупнік, чачэны дзеля забавы абстралялі з аўтамату мінакоў, калі гэтыя джыгіты ходзяць па маім горадзе з пісталетамі, калі яны зьбіваюць нашых выкладчыкаў, якія ня хочуць прапускаць далей тупароў, што ні разу не зьяўляліся на заняткі; калі даведваюся, што ў свой яны час спрабавалі наяжджаць на былога гендырэктара “Нафтана”, калі яны бухія ладзяць гонкі па маім горадзе, здымаюць упяцёх шлюху ля танка і потым, калі ўжо ня могуць трахацца нармальна, трахаюць яе каўбасой?
Чаму вы думаеце, што сьвет палепшыцца, калі ўсе будуць ставіцца да гэтай швалі цярпіма? І няўжо вы думаеце, што мы зможам калі-небудзь добра суіснаваць?
Калі я назіраю гэта ўсё, калі я бачу, ува што ператварае людзей нетрадыцыйная арыентацыя, зь якім замілаваньнем нам ставяць у прыклад жыцьці знакамітых геяў, зь якой неадэкватнай іхным бедам роспаччу вішчаць пра іхныя правы; калі ў ціхай Эўропе гучаць выбухі, забіваюць рэжысэраў, калі ейныя гарады напаўняюцца каляровымі і губляецца само аблічча бабулькі Эўропы, калі ў мой дом прыходзяць чужынцы зь іхным скоцкім стаўленьнем да гаспадароў – у мяне няма дэмакратычных ілюзыяў, я разумею – гэта трэба спыніць! І не таму, што мной кіруе нянавісьць, а проста таму, што так трэба. Каб не патрапіць у пастку плянэты-рая. Каб наш экіпаж застаўся жыць.
Нянавісьці няма. Ёсьць разуменьне таго, што нельга ўсьміхацца, калі цябе жаруць.
|
October 18th, 2005
10:07 pm
Калі б я быў мільярдэрам, альбо дзе шукаць ворагаў
Калі б я быў мільярдэрам у якой-небудзь Эўропе, я б быў сапраўдным сынам бацькаўшчыны. Я б быў вялікім мецэнатам, я б патрымліваў культуру і мастацтва, спрыяў бы ўсебаковаму разьвіцьцю сваёй Радзімы, дапамагаў бы ейнаму кіраўніцтву ў вырашэньні сацыяльных праблемаў...
А вось фігу вам! – нічога падобнага я б не рабіў!
Я б быў разумнейшым: усе мае памкненьні былі б скіраваныя на тое, каб захаваць і памножыць свой капітал. Дзеля гэтае справы я б увогуле зь лёгкім сэрцам ішоў бы па трупах.
Перш за ўсё, як чалавек разумны, я б паклапаціўся пра тое, каб у адным кошыку не ляжалі ўсе яйкі. Вялікую частку капіталу я б вывез з сваёй краіны у некалькі іншых – там мой капітал хоць і ня будзе працаваць на радзіму (якую яшчэ “радзіму”, дарэчы?), але будзе ў большай бясьпецы. Зьвязваць усю сваю справу, увесь капітал, усё жыцьцё сваё з адной краінай – найвялікшае глупства. Трэба думаць шырэй. Думаць глябальна.
Потым, варта было б паклапаціцца пра моцнае лобі ў заканадаўчых органах дзяржаваў, дзе я маю свой бізнэс. Спансаваць сваіх “шасьцёрак” у нацыянальных парлямэнтах, усяляк праводзіць туды купленых кандыдатаў, палітычна й фізычна зьнішчаць тых, каго купіць немагчыма. І калі мая вага ў заканадаўчым органе стане дастатковай, можна брацца за справу ўсур’ёз.
Памятаючы пра тое, што прыбыткі тым большыя, чым меншыя выдаткі, я б усяляк імкнуўся спрычыніцца да таго, каб стварыць заканадаўчую базу для скарачэньня апошніх, прынамсі для буйнога бізнэсу (дзеля гэтага можна аб’яднацца зь іншымі “акуламі”, якія маюць падобныя інтарэсы). Першае і галоўнае – пралабіраваць памяншэньне ставак падаткаў. У краіны, канешне, могуць узьнікнуць пэўныя праблемы зь бюджэтам, бо асноўная крыніца ягонай даходнай часткі – менавіта падаткі. Але калі купленыя мною СМІ будуць пераканальна даводзіць, што раздутая “сацыялка” – гэта зло, якое стымулюе дармаедзкія інстынкты сярод насельніцтва, што не бывае так, каб у краіне багацелі толькі багатыя, што інтарэсы буйнога бізнэсу супадаюць зь інтарэсамі народа, то ўсё ціп-топ.
Цяпер варта паклапаціцца пра тое, каб максымальна скараціць выдаткі на аплату працы сваіх работнікаў. Тут трэба мець нестандартнае мысьленьне і “глядзець у корань”. Недастаткова проста па-жлобску мала плаціць, бо ў мяне тады ніхто не захоча працаваць. А гэта нехарашо. Але ня варта адчайвацца: калі на мяне ня хоча батрачыць гэты народ, я ж проста магу замяніць яго іншым!
У прынцыпе, мне, эўрапейскаму мільярдэру, гэта няцяжка: стварыць попыт на танную працоўную сілу з Азыі, Афрыкі ці іншых бедных рэгіёнаў, і ўсемагутная рука Рынку ўсё даробіць сама. Адзіная праблема – нацыянальны ўрад. Ён можа заўпарціцца і ня даць грамадзянства абы-каму. Але й гэта не канец: па-першае, законы можна абыходзіць і карыстацца працай нелегалаў, а па-другое, для пачатку можна задаволіцца й “кампрамісным” рашэньнем увесьці пэўную квоту на колькасьць імігрантаў.
Квота – харошая штука. Харошая тым, што ейны памер можа зьмяняцца ў залежнасьці ад дэмаграфічных абставінаў. Чым меншая ў маёй краіне нараджальнасьць, чым хутчэйшымі тэмпамі вымірае тытульная нацыя, тым квота на імігрантаў большая , а значыць, тым болей я зэканомлю на аплаце працы.
Значыць, мая задача зводзіцца да таго, каб стымуляваць выміраньне свайго народу. Ці магу я, эўрапейскі мільярдэр, паскорыць гэты працэс? У прынцыпе, маючы рэсурсы і СМІ – так. Але мне ўсё ж патрэбная дапамога. У выглядзе асобных арганізацыяў “трэцяга сэктару”. Фэмінісцкіх, антырасісцкіх, выступаючых за пашырэньне правоў сэксуальных меншасьцяў... І нават антыкапіталістычных! Пры ўмове, канешне, што яны акрамя тупых “эканамічных” лёзунгаў будуць прапаведваць ўсясьветную любоў “розных-роўных” і скасаваньне ўсіх межаў паміж народамі. Асаблівым шыкам будзе, калі я даб’юся, як у многіх эўрапейскіх краінах, права вялікую частку сваіх падаткаў плаціць не ў бюджэт, а непасрэдна асобным “NР”O (“non-profit” organization, калі хто ня ведае). На мой выбар, канешне. Такім чынам я змагу ціха-мірна, і пры гэтым эфэктыўна зьнішчаць свой народ, існаваньне якога эканамічна нямэтазгоднае, за дзяржаўныя ж грошы (а сам народ, адурманены маімі СМІ, яшчэ й філянтропам мяне лічыць за гэта будзе!). І вось што я маю дзеля гэтага рабіць:
1) Прагандаваць праз СМІ, кіно й літаратуру такі лад жыцьця, пры якім людзі цэняць абсалютную, як ім здаецца, асабістую свабоду, кар’еру, посьпех і не жадаюць заводзіць дзяцей (прынамсі, больш за аднаго-двух). Урад пад ціскам сьвядомай часткі грамадзтва можа нават уводзіць беспрэцэндэнтныя меры, скіраваныя на падвышэньне нараджальнасьці (як зараз у Францыі), але калі чалавек ня хоча дзяцей, то хоць золатам яго асыпай – ён іх не завядзе.
2) Усяляк спрыяць росквіту фэмінісцкага руху. Калі жанчына будзе актыўна ўключацца ў грамадзкую вытворчасьць і палітычнае жыцьцё краіны, прычым на самых важных ролях, у яе проста не застанецца часу на ўсё астатняе. Апошні прыклад – бязьдзетная Ангела Мэркель, будучы канцлер Нямеччыны. А калі жанчына не дабіваецца такіх посьпехаў, няхай ёй укажаць на прычыну ейных няшчасьцяў – зарваўшыхся мужыкоў – і гэта будзе вэрі гуд.
3) Фэмінісцкія рухі файныя яшчэ й тым, што яны катэгарычна выступаюць супраць адмены дазволу на забойства дзяцей у матчыным улоньні. Я буду ўсяляк іх у гэтым падтрымліваць. А праціўнікаў спаронаў праз свае СМІ буду выстаўляць адмарожанымі радыкаламі-фундамэнталістамі, чыя маральнасьць – заўжды з прыстаўкай “псэўда-”.
4) Я, акі сапраўдны філянтроп, буду аддаваць зэканомленыя на падатках грошы на прапаганду талеранцыі і цярпімасьці ў грамадзтве, і перш за ўсё – да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Усе павінны адчуваць, што быць геем ці лезьбі – гэта ня толькі “нармальна”, але і крууута! Галоўнае, што мусульманскія імігранты маюць надзейную прышчэпку і ад фэмінізму, і ад гомасэксуалізму, і ад бязьдзетнасьці – іхныя сем’і гэтыя ініцыятывы не закрануць.
5) Каб эўрапейскае грамадзтва ня дужа напружвалася з нагоды ўсё ўзрастаючай долі імігрантаў, я буду ўсяляк падтрымліваць антырасісцкія рухі, каб тыя змагаліся з нэафашысцкімі. Тым больш што справа гэтая шляхетная й пачэсная. Заадно няхай змагаюцца і з здаровым сэнсам.
6) І, нарэшце, я ўсяляк буду адцягваць увагу грамадзкасьці ад усё ўзрастаючых праблемаў. І што найбольш шэдэўральна – рабіць гэта цяпер давядзецца нават ня мне, а дзяржаўнаму кіраўніцтву, на якім у людзкіх вачох ляжыць адказнасьць за сытуацыю ў краіне. Няхай яно шукае і знаходзіць для народа ворагаў у выглядзе іншых дзяржаваў ці народаў, няхай валяць усё на жыдоў, масонаў, тэрарыстаў, ісламскіх фундамэнталістаў, няхай зацявае войны й канфлікты – я буду толькі падлічваць прыбыткі, пасьмейвацца ды паціраць далонькі. У мяне ўсё схоплена.
|
October 2nd, 2005
05:05 pm - Мы здаемся! ;) Мальцаў заявіў, што колькасьць Узброеных Сілаў Беларусі скарачацца ня будзе
Неяк прачытаў частку перадвыбарчай праграмы адной з дацкіх карлікавых партыяў: распусьціць усё дацкае войска наффіх, каб увесь вайсковы бюджэт краіны складаўся з адной толькі пазыцыі - раз і назаўсёды запісаць на магнітны носьбіт фразу "Мы здаемся!", якую ў выпадку нападзеньня іншае дзяржавы пракруціць па ўсіх каналах.
Вось гэта па-нашаму! Бо сапраўды, нашто нам у сёньняшніх геапалітычных варунках утрымліваць войска? Ну ад каго рэальна яно можа нас абараніць? Вакол нас толькі дзьве рэальныя сілы: NATO і РФ. Пры жаданьні высокатэхналягічнае натаўскае войска за некалькі хвілінаў разбамбіць усю нашую вайсковую інфраструктуру і за некалькі дзён бяскроўна захопіць усё астатняе; разьдзяўбайская фэадальная Расея можа згубіць пры нападзеньні на Беларусь максымум некалькі дзясяткаў тысячаў жаўнераў (пераважна за кошт п'янства і неасьцярожнага абыходжаньня са зброяй), але хіба людзкія страты хоць калі спынялі расейскую дзяржаву?
Так што войска нам не патрэбнае абсалютна. Ад гэтага зборышча дармаедаў адныя праблемы і растраты. І гэта ў той час, калі краіне трэба расьціць хлеб і дабудоўваць Бібліятэку.
|
September 21st, 2005
|
|