|
|
|
January 3rd, 2008
01:00 pm Слаўны ўсё-ткі парэнёк Сяргей Корсак. Сэсія на носе, кантрольныя недаробленыя, а хвалююць яго выключна Тупыя Пытаньні. Чарговая порцыя:
1. Дзеля чаго ў зубе нэрв?
2. Ці простая гэта выпадковасьць, што ў ангельцаў "дух" і "спірт" абазначаюцца адным словам?
3. Наколькі адстойным мусіць быць выступ Расійскай Федэрацыі на Эўрабачаньні, каб Беларусь не паставіла ёй найвышэйшы бал?
4. І галоўнае. Як вядома, дзеўчыны няроўна дыхаюць у бок танцаў. Агульным месцам сталася лічыць, што танец дамы асацыююць з сэксам. І калі ты, як прастадушны крэтын, жыцьцярадасна і нічога не падазраючы дрыгаесься пад сучасныя рытмы, гэтыя бестыі ўжо робяць далёка ідучыя высновы пра тое, як ты паводзісься ў ложку. Ёсьць яшчэ адна рэч, павышаны інтарэс да якой з боку жанчынаў мужчынскім мозгам патлумачыць цяжка, але хочацца (бо ўзьнікае адчуваньне што ўсё гэта ня проста так): Чысьціня Мужчынскага Абутку. Дык вось: з чым у жанчынаў асацыюецца абутак? Няўжо з шлюбам?..
|
October 6th, 2007
09:47 pm Узгадваю, як у водпуску зайшоў да Аляксея-мэханікуса і сярод іншага разжыўся двухгадовай падшыўкай часопіса "MAXIM". О, расейская версія часопіса сталася для мяне прыемнай неспадзяванкай - аказваюцца, яго робяць нечакана разумныя людзі з чароўным пачуцьцём гумару. А якія там можна знайсьці нятленкі паміж ляжкамі Наташы Каралёвай і сіськамі Ганны Семяновіч!..
Дзесьці там напаткаў занятную рубрыку, кшталту "разумны адказ на тупое пытаньне". Як можна здагадацца, у ёй на самыя тупыя і абсурдныя пытаньні чытачоў даецца надзвычай абстаяцельны і сур'ёзны адказ. Насамрэч, гэта вельмі "мая" рубрыка, бо тупыя пытаньні - напрыклад, як называюць музыкаў, граючых сьвінг, альбо як стане выглядаць Лукашэнка, калі зьмясьціць яго ў абсалютны вакуум, альбо дзеля чаго ПЕРШАПАЧАТКОВА прызначаўся вазелін (я рэальна гэтага ня ведаю!) - узьнікаюць у мяне пастаянна.
Дык вось, зараз мяне мучае якраз такое тупое пытаньне: Навошта Жанчынам Цэлюліт?
Чыста ў біялагічным і эвалюцыйным сэньсе - дзеля чаго ён "прыдуманы", і чаму толькі ў жанчынаў, прычым менавіта арыек?
Ну не пісаць жа ў часопіс...
|
|
|
|
|
|
LiveJournal.com |
|