|
|
|
March 30th, 2006
01:39 pm - Пост(перад?)рэвалюцыйнае Увогуле, уся праблема ў тым, што жанчыны ня ўмеюць мачыць АМАП (а канкрэтна ў нашага роднага АМАПу нават ня могуць выклікаць хоць нейкі прасьвет чалавечнасьці), а істоты з вонкавымі полавымі органамі схільныя пускацца ў прастранныя тэарэтызаваньні і хавацца ў хмызьнячок менавіта тады, калі трэба дзейнічаць.
Зь сьвядомымі жанчынамі ўвогуле бяда: усё разумець, і ня мець фізычнай магчымасьці нешта зрабіць - ворагу не пажадаеш. Але свая зброя ёсьць і ў іх.
Мяркую, усе зразумелі. От быў бы прыкол, калі б жанчыны салідарна адмовіліся давацца сваім цельпукаватым лайдакам, покуль тыя не зьмятуць лукашызм на звалку гісторыі.
"-Мілая, ужо ж два месяцы сустракаемся - можа, час?.. Дый колькі цярпець можна - я ж мужчына як-ніяк. -Ага, а ты ўлёткі раскідаў, на мітынг схадзіў, з амапаўцамі пабіўся, на Акрэсьціна адсядзеў? Ну й не чапляйся тады. На вось лепей ірыску скушай, мушшына".
Стопудава, Рэвалюцыя доўга чакаць сябе не прымусіць.
***
Хаця чорт ведае... Улічваючы мэнтальнасьць эрбэшнага народанасельніцтва і ягоную здатнасьць прыстасоўвацца да самых неверагодных катаклізмаў, Рэвалюцыя можа атрымацца трошкі не такой, як трэба: мажліва, адсоткаў 80 з большай ахвотай уступяць у шэрагі саратнікаў Эдзічкі Тарлецкага, чым (нават дзеля жаночай пяшчоты) папруць перпэндыкулярна гумовадручковай нязломнасьці Генэральнай Лініі.
Ну, што ж, таксама някепска. Тады можна будзе так і казаць адкрытым тэкстам, шчыра і легітымна: беларусы падзяляюцца на Байцоў Рэвалюцыі і підараў.
Люблю, калі ва ўсім гранічная яснасьць.
|
January 23rd, 2006
02:51 am - На правох правакацыі Здаецца, толькі лайдак ня выказаўся пра ідэю Народнага Галасаваньня. Што ж, паспрабую і я... хоць і нялёгка быць цынікам у такой сытуацыі. ---------------------------------------
Што ні кажыце, а старына Зянон як заўжды зажог і падкінуў нам, выбаршчыкам, файную ідэю. Так ужо павялося, што на выбарах улада намі проста карыстаецца. Але цяпер у нас зьявіўся шанец самім скарыстацца становішчам. Як? Пра ўсё па парадку.
Калі разважаеш пра пэрспэктывы Народнага Галасаваньня, не пакідае адчуваньне, што ў гэтай ідэі ЧАГОСЬЦІ НЕ ХАПАЕ. Ну як гэта так - раптам ні з пушчы ні з поля мільёны выбаршчыкаў забяруць бюлетэні з сабой і сумленна здадуць іх у грамадзкую камісію. Мары і летуценьні гэта - разьлічваць на такую ідэйнасьць. Але калі ідэю НГ трошкі дапрацаваць і прыўнесьці ў яе кроплю здаровага марадзёрскага прагматызму, то ўсё становіцца на свае месцы: можна ў залежнасьці ад пастаўленай мэты альбо зваліць Луку, альбо некепска зарабіць.
Плян такі: пад выбары ствараецца такая сабе фірмачка (падпольная арганізацыя) з філіяламі ва ўсіх мейсцах, дзе існуюць участкі для галасаваньня. Электарат актыўна апрацоўваецца на прадмет абмену свайго бюлетэню на энную суму грошай ці (на вёсцы альбо ў маргінальных рабочых раёнах) пару-тройку пляшак чарніла, што каму мілей. Пры такіх умовах сабраць некалькі мільёнаў бюлетэняў - як два пальцы. Бюджэт акцыі - ад трох да дванаццаці мільёнаў грыноў. Уласна, усё:)
Дэталі залежаць ад таго, хто арганізуе мерапрыемства. Калі гэта цёртыя ідэйныя апазыцыянэры - пасьля збору мільёнаў бюлетэняў (пажадана ня менш за тры з паловай) урачыста абвяшчаецца пра тое, што ярмошынскія "вынікі" - фуфел, і гэтаму ёсьць неаспрэчныя доказы. Тры з паловай мільёнаў неаспрэчных доказаў. Перажыць такое рэжыму будзе вой як няпроста.
Калі ж гэта апазыцыянэры звычайныя, альбо нармальныя дзелавітыя бізнэсоўцы, то пасьля збору бюлетэняў пачынаецца цывілізаваны гандаль з уладамі, якія стопудова захочуць выкупіць такі кампрамат. Абсалютна рэальна састрыгчы крыху капусткі. Хех, дайця мне дзясятак мільёнаў баксаў, і ў канцы сакавіка я аддам вам дваццаць, і сабе пакіну некалькі дзясяткаў;)
Што рабіць у такой сытуацыі нам, простым выбаршчыкам? Натуральна, забіраць свой бюлетэнь з сабой, як і раіць плякат.  Бо кожны бюлетэнь можа стаць прадметам гандлю. І акрамя атрыманьня пэўных выгодаў ад ягонага продажу, ты зможаш, зьвягаючы пляшкамі "Водару мяты", рэальна адчуць, што твой голас у гэтай краіне хоць нечага, ды варты!:)
Вопшчэм, цяпер ідэя спадара Зянона набывае рэальныя рысы. Усяго некалькі мільёнаў баксаў - і вінная вытворчасьць краіны перажывае імклівы ўздым, народ, папіваючы крыжачок, нарэшце адчувае сваю важнасьць як суб'екта вялікай палітыкі, а тыя, хто апынуўся самым спрытным, падлічвае прыбыткі альбо - не, не хачу нікога абнадзейваць, але ўсё ж - ламае машыну фальсыфікацыяў і зьвяргае такі ўзурпатара з трона. Чым не Народнае Галасаваньне?;)
P.S. Калі сур'ёзна, то я сапраўды настойваю на тым, што адзіны рэальны шанец зламаць машыну фальсыфікацыяў - спалучыць Зянонаўскую ідэю з хай сабе ня вельмі высокамаральнымі, затое рэалістычнымі і дзейснымі мерамі па подкупе электарату. Бюджэт акцыі - сапраўды невялічкі, апазыцыі па сілах мабілізаваць такія рэсурсы. І ня трэба разводзіць інтэлігенцкія соплі пра непрыймальнасьць такіх мэтадаў - будучыня радзімы даражэй. Дый пра якую амаральнасьць акцыі можна казаць, калі выявіцца, што які-нгебудзь вясковы дзяцюк і праўда можа зь лёгкасьцю прадаць сваю "любоў" да ППРБ за пару пляшак чарніла... Галоўнае ў гэтай справе - быць на крок уперадзе уладаў, рабіць усё цэнтралізавана (тут патрэбнае рэальнае аб'яднаньне усіх апазыцыйных сілаў) і ня даць уладам сябе абагнаць падчас выкупу бюлетэняў.
Нехта прынясе свой бюлетэнь па ідэйных меркаваньнях, а нехта - за пляшку крыжачку. У сувязі з гэтым прапаную тост за ідэйных - на іх заўжды можна зэканоміць!:)))
Божанька, даруй.
|
September 21st, 2005
|
|