Вось цікава. Усе мы бачым на вуліцах нашых гарадоў і весяў гэтых суб'ектаў з адмысловым чынам нацягнутай шапкай - так, каб яна, не прыкрываючы вушэй, асноўнай сваёй масай лунала ў паветры, трымаючыся адно на цемечку. Суб'ектаў гэтых звычайна называюць гопнікамі, быдлам, альбо свойскім, ўтульным як тапкі наватворам "калдыр". Гэтая мода з шапкай настолькі характэрная, што мне, напрыклад, здавалася, нібыта характэрная яна для ўсіх калдыроў постсавецкай прасторы. Падумваў нават, што ў гэтым тарчком стаячым галаўным уборы крыецца нейкі адмысловы сэнс. Як чалавек бясконца сапсаваны, быў схільны бачыць у ім нешта фалічнае. Быццам постсавецкія гопнікі імкнуцца гэткай вязанай эрэгаванай радасьцю падкрэсьліць сваю мускуліннасьць.
Але ж усё ня так! Паблукаўшы па сеціве, прыйшоў да высновы, што маскальскае ці хахляцкае быдла носіць пераважна кепі а-ля сьпявак Сярога (пошукі па запытах "гопник", "быдло" і "чоткий пацан" выдавалі амаль выключна такія вынікі). А лунаючыя ў паветры шапкі - гэта наскае, чыста беларускае know-how. Чаму? Адкуль? Навошта?.. Чым нашыя калдыры такія адметныя і ўнікальныя, што прыкід ульянаўскіх ці днепрапятроўскіх пацаноў ім некамільфо?
А справа вось у чым:
( пад катам - аццкая карцінка з этнаграфічнага зборніка пра аўтэнтычныя зімовыя галаўныя ўборы беларусаў. )
Вось і атрымліваецца, што калдыры ў годна лунаючых шапках - ня проста нашчадкі люмпэн-пралетарыяту з гарадзкіх ускраінаў, а ня менш як праўдзівыя крыўскія кансэрватары, носьбіты крыху адаптаванай да сучасных рэаліяў аўтэнтычнай моды, пераемнікі шляхетнай дзядоўскай Традыцыі.
Ну а мы... мы проста адшчапенцы. :)