10:30 pm - Учора
Нячаста доводзіцца зьмяняць свой погляд на штосьці. Але ўчора гэта адбылося.
Адбылося адносна фігуры і творчасьці Маякоўскага. Раней ён уяўляўся мне такім сабе рэальным чуваком, але бяздарным паэцішкам-пустазвонам, які ўвесь час знаходзіўся ў пошуках новых формаў, шукаў, чым бы выпендрыцца, а з часам стаў больш прагматычным і пачаў складаць ўладаўгодныя вершыкі пра Леніна і пралетарыят. Сам жа ў гэты час (як чувак усё ж-такі рэальны) жыў зусім непралетарскім, разгульна-буржуйскім жыцьцём з выпіўкай і бабамі, што вымагала непралетарскіх жа грошай. А паколькі пры камуністах грошыкі пуэтам "капалі" па цьвёрдых тарыфах N рублёў за страфу, Маякоўскі хутка "прасёк фішку" і дзеля падтрыманьня ладу жыцьця на высокім узроўні разгульнасьці прыдумаў сваю знакамітую "лесенку", за што адныя літаратары яго люта ўзьненавідзелі, крытыкавалі і зайздросьцілі, а іншыя наадварот - усхвалялі і жывенька пераймалі перадавы вопыт*. Скончыў сваю кар'еру Маякоўскі бясслаўна, у прыпадку інфантылізму дэманстратыўна пусьціўшы сабе кулю ў скронь. Па наводцы маючай свой інтарэс экс-гёрлфрэнд Маякоўскага таварыш Сталін (ізноў жа, як мне ўяўлялася, смачна мацюкнуўшыся ў думках) такі заявіў на гэта, што Радзіма страціла песдатага паэта. Тое і вызначыла прысутнасьць віршаў Маякоўскага ў школьных праграмах на наступныя дзесяцігодзьдзі.
У вось учора я гэтую сваю пазыцыю зьмяніў. Дакладней, падкарэктаваў. Што адбылося? А Вайцюшкевіч адбыўся! Той, каторы Зьміцер. А дакладней, уважлівае праслухоўваньне ягонага дыска на вершы Маякоўскага. Дзевачкі, я ў захапленьні! Калі нехта яшчэ не набыў - купляйце хутчэй. У прынцыпе, я й на канцэрце гэтым быў, але тое, што пайшоў крыху прыгаломшаным адтуль - гэта ясна: канцэрт як-ніяк, жывы гук, стылёвыя відэаролікі і ўсе дзялы. І думалася, што вось дастану дыск, пастаўлю, пракручу ў хатняй абстаноўцы і забуду. Дык жа не - альбом сапраўды атрымаўся на славу. Ствараецца ўражаньне поўнай гармоніі тэкста і музыкі. І застаецца адчуваньне, як быццам бы сам Маякоўскі так і пісаў свае вершы - напяваючы іх. І напяваючы менавіта так, як гэта дэманструе на альбоме Вайцюшкевіч. Нават маё сэрца растала:) Ад таго вобраза творцы, які стварыў Зьміцер з сваімі кляснымі музыкамі - чалавека рэльефнага і цікавага, у якім усяго было навалам: грубасьці і лірызму, цынізму і сэнтымэнтальнасьці, гумару і хамаватасьці, шчырасьці і фальшу. Чалавека па-свойму геніяльнага і мейсцамі нават добрага паэта;) Спадабаліся амаль усе з 12 песень. Трошкі больш - "Письмо к товарищу Кострову", "Про это", "Кое-что про Петербург" ,"Красавица", "Бруклинский мост". Адзінае "фе" - "Песня рязанского мужика", наскрозь фальшывая агітка. Гэта амаль нагэтулькі ж кепска і фальшыва, як "окропі нас, русь белая, росамі благодаті твоей". І гэтая нахабнасьць казаць ад імя гіпатэтычнага разанскага мужыка... Вельмі кепска. Але бочку мёда не псуе.
Так, бочку мёда, і ня менш!:) Сьпяшайцеся паласавацца. ---------------------------- *Часам мне здаецца нават, што сталінскія рэпрэсыі ў дачыненьні савецкай інтэлігенцыі былі ў чымсьці справакаваныя менавіта Маякоўскім і ягонымі пасьлядоўнікамі кшталту нашага Шукайлы. Радзіме, панімаіш, бомбы былі патрэбныя і хлеб, а тут кожны вясковы подзеўбень пачынаў разумець, што можна кляпаць вершыкі a-la Маякоўскі і ніхрана больш не рабіць, жыць на шырокую нагу і шчыпаць сталічных паненак. І такіх дармаедаў напладзілася шмат і яны проста павісьлі на карку дзяржавы, покуль тая не адказала "чысткай"... Але гэта толькі гіпотэза:)
А яшчэ пачытаў euga на кнігі.ком. Спазьніўся ў цырульню:)
|