Home
Паміж цынізмам і пафасам

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info

August 22nd, 2006


11:49 am - лібофь, якой не атрымалася
Надоечы зафрэньдзіла мяне колькі прыкольных чувакоў. Што прыемна - рускамоўных (даўно пляную рэзка пашырыць кола чытаемых за іхны кошт, бо адных беларусаў - мала, дый варка гэта ва ўласным соку). Але я па прыродзе сваёй лайдак, і адказаць ім узаемнасьцю паленаваўся, адклаў на потым (я часта так раблю з тымі, хто мяне дадае). Заходжу праз пару дзён, а іх ужо і сьлед прастыў - адфрэньдзілі. Я далёкі ад думкі, што быў ім дужа цікавы, калі яны мяне дадавалі, а за выходныя стаў раптам нецікавы, аж настолькі, каб не паленавацца адфрэньдзіць. Значыць, цікавым для іх я ня быў ад самага пачатку.

Узьнікае пытаньне: а нахрана было фрэньдзіць?

Напэўна для таго, каб у выпадку ўдачы займець лішняга чытача і пашырыць сваю аўдыторыю. А ў выпадку неўзаемнасьці - праз парачку дзён адфрэньдзіць. Не люблю такіх гадаф. Людзі цікавыя ім толькі ў якасьці чалавекаў, якія чытаюць ІХ. Гэткія чувачкі блукаюць па блогах, рандомам фрэньдзяць каго папала, дэманструюць такім чынам "вось ён, я - красаўчэг" і мараць стаць "тысячнікамі". Іх нядурна было б адправіць на калгасныя палеткі рабіць камбайнёрамі. Альбо апэратарамі машыннага даеньня - тады ёсьць шанец стаць ня тое што "тысячнікам" - "шасьцітысячнікам" нават. І Радзіме была б карысьць.

-------
Навёў у сваім дзёньніку адносны парадак. Схаваў пад прыватную бясьпеку стар'ё, лухту, прыватнасьці, лытдыбр і проста тое, што ня радуе вока (маё) - карацей, практычна ўсё:)

(6 адажглі | Аджэгчы глаголам)

June 1st, 2006


01:22 am - Пару банальнасьцяў пра фэмінізм (мо таксама каму-небудзь прысьвяціць?).
Вось што: фэмінізмам мы будзем называць ня рух за раўнапраўе жанчынаў. Усё ж з часоў барацьбы суфражыстак шмат вады ўцякло, і сьвет з тае пары моцна зьмяніўся да лепшага.
Фэмінізмам будзем назвываць інтэлектуальнае вычварэньне, разнавіднасьць сэксізму - тую пячору, куды зашываюца цёткі, па розных прычынах адчуваючых крыўду, злобу ці пагарду да мужчынскага племені. Як і любое вычварэньне, фэмінізм - сьведчаньне таго, што нешта ў жыцьці чалавека пайшло ня так.

Што ня так з фэміністкамі?

Зь некаторымі - усё так. Іх, штопраўда, адзінкі - гэта тыя, хто на фэмінізме робіць бізнэс.

Ёсьць тып фэміністак-дурачак, якія проста дзесьці пачулі слова "фэмінізм" і запісалі сабе на "вінт" (хаця па аб'ёме гэта хутчэй дыскетка). У іхных мілых недаразьвітых галоўках яшчэ можа зьмясьціцца "ваапшчэ-та я фэміністка", але на разуменьне сутнасьці нейкіх зьяваў ці ідэяў іх ужо не хапае - даволі і таго, што (звычайна) яны нейкім BIOSам разумеюць мужчынаў і ўмеюць зь імі адэкватна паводзіцца. Увогуле яны забаўныя і зусім нястрашныя, усур'ёз іхныя дурыкі ўспрымаць ня трэба - яны і формы клінічнай ня прымуць, і пройдуць зь цягам часу. Бо мужчыны ўсё адно іх любяць.

Не такі іншы тып фэміністак. Тып пакрыўджаных на мужчынаў баб. Ідэя "ўсе мужыкі - казлы!" белай ніткай праходзіць празь іхную сьвядомасьць. Уласна, яны нічым, акрамя полу, не адрозьніваюцца ад мудакоў з мужчынскага лягеру, якія любяць зьвягнуць, што "ўсе бабы" нібыта "блядзі" ці "дуры". Ну не шанцуе ім з супрацьлеглым полам, хоць тапіся!
А праўда адна: уся гэтая публіка - зборышча гробаных няўдачнікаў (няўдачнікам быць яшчэ ня сорамна), якія прычыны сваіх няўдачаў шукаюць не ў сабе, а ў іншых.

Калі такая "фэміністка" аблічае мужчынаў (усіх скопам ці асобнымі шырокімі катэгорыямі) - трэба заўжды усьведамляць, што сваёй нянавісьцю яна "помсьціць" абсалютна канкрэтнаму чалавеку, і за любымі агульнымі фразамі хаваецца банальная, тупая бабская крыўда.

Таму, калі стрэнеце такую прыпыленаю дуроху - нагадайце ёй, што злоба, пагарда і нянавісьць - штукі абаюдавострыя. І пашкадуйце яе. Умаляю, пашкадуйце, бо ў мяне штосьці не атрымліваецца.

(51 адажглі | Аджэгчы глаголам)

December 4th, 2005


05:10 pm

Памятник картошке в Минске пока не поставлен

За такія калхозныя ініцыятывы іхных аўтараў трэба карміць адной толькі бульбай. Паглядзеў бы я тады, ці з такім жа замілаваньнем яны б называлі беларусаў "бульбашамі".

Што за брэд вапшчэ?


(4 адажглі | Аджэгчы глаголам)

November 17th, 2005


06:47 pm
Мяне заўжды цікавілі тыя белмоўныя беларусы, якія пырскаюць сьлінай, толькі пачуўшы прозьвішча Пазьняк. Ну здавалася б, адкуль столькі агрэсыі, навошта гэтыя гучныя енкі пра ягоную параною, вар'яцтва і сарванасьць з катушак?

Але, здаецца, я ведаю, у чым прычына. У агульнай "ненармальнасьці" белмоўных. Да сваёй "ненармальнасьці" я стаўлюся спакойна. Але некаторым яна коле дупу. Такія што заўгодна скажуць і зробяць, каб даказаць сваю "нармальнасьць". І крытыка Пазьняка ім неабходная, каб не выглядаць крайнімі ў спэктры псыхічных паталёгіяў. Каб па ягоных костках подленька пралезьці ў маленькі вагончык для псыхічна здаровых грамадзянаў, якія заўжды разважаюць здрава і рэзонна. "Паглядзіце, - кажуць яны - як я заліваюся брэхам на вар'ята Пазьняка, няўжо пасьля гэтага вы ня лічыце мяне нармальным і адэкватным, няўжо да маіх разумных і ўзважаных думак вы ня будзеце прыслухоўвацца?"

Робіцца брыдка і агідна. Кіньце, панове - усе мы вар'яты. Толькі некаторыя яшчэ і мудакі.

(38 адажглі | Аджэгчы глаголам)

October 11th, 2005


11:53 pm - людзі творчыя і піфагоравы штаны

Мне заўжды хацелася быць архітэктарам – будаваць дамы, ствараць “навакольнае асяродзьдзе” нашых гарадоў. Праўда, ніколі ня ўмеў маляваць, таму так ім і ня стаў. Але цяпер, паназіраўшы за будаўнічымі працэсамі ля свайго дома, я ня надта перажываю з гэтае нагоды, бо мне, здаецца, і так удалося засвоіць найгалоўнейшы прынцып гэтага рамяства. Без усялякіх там кансэрваторыяў.

Самае важнае ў гэтай справе – апасьля пабудовы дома пракласьці тратуары такім чынам, каб яны барані бог не злучалі два важныя пункты па найкарацейшым шляху. Сьцежкі павінны пралягаць зыгзагамі, па дузе акружнасьці, па двух катэтах, але ніяк не па гіпатэнузе. І не пытайцеся, чаму – так трэба!

А замест гіпатэнузы неабходна насыпаць газончык. Праўда, сукі-пешаходы, нават самыя выхаваныя, будуць іх таптаць, выбіраючы для шпацыраў чамусьці гіпатэнузу (ну хто б мог падумаць?). Але гэта не бяда. Ім жа горш – падчас дажджоў будуць хадзіць па ладыжку ў гразі, а падчас галалёду – валіцца з ног на непасыпаных пяском імправізаваных праходах, ламаць канечнасьці і балюча біцца кобчыкамі. А ўсё ад бескультур’я.

У скрайнім выпадку можна пайсьці на радыкальныя меры – усталяваць адмысловую агароджу, каб народ пакінуў гіпатэнузу і газончык у спакоі. Выбіраць агароджу лепей невысокую – паўмэтры максымум – на яе меншы расход мэталу, адпаведна меншы кошт і меншыя затраты на фарбаваньне. І глядзяцца гэтыя малыя, так бы мовіць, архітэктурныя формы зграбней і прыгажэй. І што з таго, што празь іх чалавеку лёгка пераступіць? Мы ж ня плюшкамі тут балуемся – у нас палёт творчай мысьлі.

А жыльцы і пешаходы для таго і створаныя, каб псаваць людзям творчым жыцьцё. Каб не яны, усё было б проста цудоўна.


(3 адажглі | Аджэгчы глаголам)

September 20th, 2005


08:25 pm
Даведаўся сёньня, што застаўся нарэшце апошнім чалавекам у групе без мабілы. Йес!:)

Алергія ў мяне на гэтых плявузгалак. І на людзей, якія разглядаюць іх перадусім як прадмет прэстыжу (“тонкі намёк на тваё прэвасхоцтва”). Якія ня маюць на што плюшку ў буфэце купіць, затое набываюць гэтых пакемонаў (pocket monsters) каб было “як у людзей”, і тут жа прагнуць новую, апгрэйджаную цацку, хоць пагаварыць можна і па “старой” някепска.
Сядзяць на перапынках, тыцкаюць туды пярстамі, гучна пракручваюць усе запампаваныя мэлёдыі (дарэчы, навошта іх там больш за адну?!), хваляцца адно адному новымі прымочкамі.

Я б такіх з задавальненьнем адправіў бы на лесапавал. Там, прынамсі, сацспаборніцтва выглядае дарэчы.

(14 адажглі | Аджэгчы глаголам)

August 25th, 2005


09:05 pm - Кумушкі
Еду з народам у цягніку на лецішча, гляджу ў вакно. У вагон уваходзіць жанчына год сарака з двума малымі дзецьмі. Голасам ціхім ня ў прыклад газэтчыцам зь менскіх электрычак пачынае нешта казаць. Відавочна, просіць міласьціну, толькі я не пачуў нічога з цэнтру вагона. Пачуў толькі пра чацьвёра-дзяцей-малодшаму-два-месяцы. Кінуўшы зацею прачытаць нешта па вуснах, стаў разглядаць ейнае аблічча. Баба колісь прыгожая, цяпер абсалютна выцьвілая і з выгляду пабітая жыцьцём. Апранутая для вёскі акуратна, але трохі абсурдна і бачна, што не ў сваё: зусім някепскі асеньні жакет з натуральнае воўны (такі можна атрымаць па сацыяльнай праграме дапамогі зьбяднелым) у спалучэньні зь лёгкай блакітнай спадніцай-мідзі ад нейкага дамскага дзелавога касьцюма. Ногі карычневыя ад загару і ўсе ў варыкозе. Дзеці трохі мурзатыя, але ня страшна. Стоячы трошкі раней у тамбуры, бачыў, як яна заводзіла іх у прыбыральню. Ціха, спакойна, бяз крыкаў-штурханьняў-лупцаваньняў - ня тое, што некаторыя цяперашнія маладыя мамы з "благополучных" сем'яў.
Карацей, я ёй, можна сказаць, паверыў. Звычайна міласьціну не даю, а тут працягнуў некалькі "брудных зялёных паперак", атрымаў узамен "бальшое дзякуй" і зноў утаропіўся ў вакно.
Але цётка насупраць замітусілася. Грошай яна ні-ні не дала, і цяпер не супакоіцца, покуль ня ўпэўніцца, што зрабіла мудра і разважліва. "Пьяница, видимо" - кажа. Пачынае круціцца, зазіраць у вочы пасажырам, шукаючы аднадумцаў. Напэўна, сам-насам з сумленьнем ёй неяк самотна - патрэбна кампанія. Нарэшце знаходзіць нейкіх дзьвюх клушаў свайго ўзросту.
-Может быть. Я им никогда не даю - а вдруг пропьют?
-Как пить дать, пропьют. Подашь таким - так деткам ничего и не достанется.
-Вот-вот. А ведь молодая ещё, руки-ноги есть - могла б пойти работать. А пользоваться людской добротой так проще всего.
...
Гаворка ў кумушак завязалася, і ўва ўсім выявіла супадзеньне думак. Цяпер яны амаль сяброўкі. Відавочна, будуць вітацца на вуліцы. Пазнаёміліся, што й казаць.
Грыбы ўва ўсіх крыкліва намазаныя, вочкі таксама абведзеныя нейкай дрэньню, афарбаванае ў blond ці red валосьсе акуратна залізанае ў жыдзенькія пучкі . Пэнсыянэркі новай фармацыі. Прыціскаючы кошыкі да грудзей, едуць на свае фазэнды.

...Калісьці глядзеў перадачу пра жабракоў. Аказваецца, людзі ахвотней падаюць не інвалідам, не жабракам зь дзецьмі і не самім дзецям, а жабракам з сабакам - да сабакаў спачуваньня больш.

(1 аджог | Аджэгчы глаголам)

August 20th, 2005


06:44 pm


Гэта - ня хлеў і не куратнік. Гэта вынік дзеяньня Прэзыдэнцкай праграмы па адраджэньню вёскі - катэдж для маладых спэцыялістаў у вёсцы Рубяжніца Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці..
"У вочарадзь, сукіны дзеці, у вочарадзь!"

(14 адажглі | Аджэгчы глаголам)

May 11th, 2005


11:57 pm - TUT.BY: яўка правалена

Закарцела неяк на тутаўскіх форумах нацягнуць на сябе беамурскія адзеньні і пазмагацца за чысьціню расейскае мовы. І вось што з гэтага атрымалася: )


(6 адажглі | Аджэгчы глаголам)

April 28th, 2005


02:20 pm
Хадзіў учора на сходку мясцовае апазыцыйнае моладзі. Адчуваньне, як быццам бы ў дзярмо ступіў.
Асабліва раззлавала дзеўка з ЗБСу, якая езьдзіла нядаўна на нейкую інтэрнацыянальна-студэнцкую тусу ці то ў Познань, ці то ў Уроцлаў. Кажа, як толькі вярнулася ў Полацак, ледзьве ня здохла ад агіды да родных пэйзажаў. Маўляў, як тут можна жыць.
І з такім грэбліва-паблажлівым тонам яшчэ. Нагадала мне школьнага аднаклясьніка, які з маніякальнай упартасьцю любіў паўтараць "ну як такое можна есьці?!", пакуль мы ўміналі ў сталоўцы пюрэ з катлетамі. Не падабаецца самому - ня зьвягай, ня псуй іншым апетыт, я так разумею.
Не падабаецца краіна - звальвай, але не гані на маю радзіму.

Увогуле, даўно заўважыў тэндэнцыю, што людзі (прынамсі, зь неакрэплымі мазгамі) нармальнымі "адтуль" не вяртаюцца. Убачуць іншае жыцьцё, і дах едзе. І ніхто зь іх ня думае пра тое, каб зрабіць жыцьцё лепшым у сябе дома - толькі б зваліць на гатовенькае
Current Mood: занудлівы страшэнна

(5 адажглі | Аджэгчы глаголам)


> Go to Top
LiveJournal.com