|
|
|
January 10th, 2008
11:35 pm - for girls only. як "прачытаць" мужчыну па ягоным абутку.
Апрэдзелённа, торкнула мяне гэтая тэма. Падумалася, што было б занятна пафантазіраваць, як мог бы выглядаць артыкул для сьветлавалосых і ня толькі дамаў, ахвочых раскусіць мужчыну паводле ягонага абутку.
Пані Гугля, дарэчы, адказ на гэтае пытаньне даваць не сьпяшаецца, прапануючы вызначаць характар самца па, напрыклад, ягоных майтках ці позе, у якой сьпіць. А што рабіць дзевушкам, жадаючым прачытаць мужчыну да таго, як апынуцца зь ім у адным ложку? Прынята лічыць, што дапамагчы ў гэтай справе можа абутак. Толькі як? Ніжэй можна даведацца ўсю праўду пра мужчынскі абутак і тое, што да яго прыкладаецца, не забываючы, што незалежна ад абутку, усе мужчыны зьяўляюцца казламі, пахатлівымі кабялямі, таўстаскурымі скацінамі і бессардэчнымі даўбешкамі, няздольнымі ў сілу сваёй прыроднай непаўнавартаснасьці ацаніць Сапраўдную Прыгажосьць, розум і Багаты Унутраны Сьвет.
Кеды. Ціпа нефармал. А насамрэч ізьнежаны мудак і латэнтны (у лепшым выпадку) гомасэксуаліст. У ложку шчыра імкнецца прынесьці сяброўцы асалоду, але дзе там... Інфантыльным чмом застаецца, як правіла, на ўсё жыцьцё, таму пад старасьць няздольны зарабіць нават сабе на віягру.
Красоўкі. Пан спарцмэн. Хрэнаў аматар актыўнага ладу жыцьця. Любіць, каб усё было камфортна, зручна і функцыянальна. Такі ж утылітарны падыход мае і да жанчынаў. То бок, ён будзе цярпець вашую прысутнасьць у сваім жыцьці, покуль ня станеце замінаць яму займацца спрадвечнымі мужчынскімі справамі: п'янкамі, паходамі па бабах і праглядам футболу па тэлевізіі (падчас якога, дарэчы, вы мусіце падносіць прахладнае піўко, чыпсы і гарэшкі). У сэксе здатны на нешта хіба толькі пад мухай. Лічыць сябе Пацаном.
Берцы. З усіх сілаў намагаецца паказаць навакольным, які ён супэрмужык. Хаця сам у душы як піць даць пасіўны педзераст. Ці не таму трэцца пераважна ў мужчынскіх кампаніях?.. Можа пры жаданьні закасіць пад вернага, адданага і надзейнага перца, але весьціся нельга: жанчынаў ён ня ставіць ні ў грош. Беспарадачнасьцю сувязяў нагадвае аматара красовак, але часам схільны да сада-маза і жорсткасьці. З гэтым лепей старанна сімуляваць аргазм і не падвяргаць сумневу ягоныя сэксуальныя здольнасьці, бо інакш, напэўна, можна і па твару атрымаць. І ня дай вам бог ад гэтага фрукта "заляцець" - растварыцца ў паветры ў той жа дзень. У лепшым выпадку дасьць грошай на аборт.
Макасіны. Хітры коцік. Мае рысы першага і другога тыпаў, але не бяз густу. І кісак сабе шукае адпаведных. Сэкс любіць фанатычна, шлюбу баіцца панічна. Дбае пра кантрацэпцыю. Бывае гома-.
Белвест, Марка, Чырвоны Кастрычнік, альбо іншы абутак зь беларускіх унівэрмагаў. У маразы ансамбаль папаўняецца дзьвюма парамі шкарпэтак і падштанікамі з начосам. Гэты па-любому гетэра-... Праблемаў з заўчаснай эякуляцыяй ня мае - гэта праблемы іхных незадачлівых сябровак. Хоць і скаціна, звычайна пазіцыянуе сябе сумленным чалавекам, так што здольны ажаніцца, калі заляцець ці паднаціснуць. Потым да скону ня можа ўсьвядоміць свайго шчасьця і ваабражае, нібыта варты чагосьці лепшага. Таму па магчымасьці бегае налева. Калі не сап'ецца (што малаверагодна), пад старасьць можа стаць "крэпкім хазяйсьцьвеньнікам", і тады здолее дазволіць сабе што-небудзь папрыстойней. Толькі глядзіце, каб разам з "Чырвоным Кастрычнікам" і падштанікамі ва ўтыль не спісалі і вас.
Дынама, Жданы etc. Зьлёгку апгрэйджаны варыянт папярэдняга тыпу. Праўда, няясна, у які бок. Увогуле, пра такіх звычайна кажуць "абы чалавек быў харошы". У ложку (як, уласна, практычна ўсе мужчыны) не ўяўляе зь сябе нічога цікавага. Эрэкцыя ў яго, канешне, здараецца, але вам зноўку давядзецца ўсё даробліваць самой, тым часам як гэты суб'ект ужо нахабна храпіць, адвярнуўшыся да сьценкі, і бачыць сёмыя сны пра сіськастых маладзіцаў. Забыўшы пацалаваць, само сабой.
Якасны скураны абутак вядомых брэндаў. Халёны, вопытны кашак. Вельмі верагодна, што ў юнацтве быў нягеглым батанікам, і цяпер імкнецца "навярстаць". Хаця звычайна банальна кабель*. Ўсенепраменна жанацік, і калі ў яго на безыменным пальцы няма заручальнага пярсьцёнка, значыць, ён паклаў яго ў гаманец. Альбо гей. Налева бегае пастаянна, каханак абхаджвае прыгожа, але жонку па-свойму любіць, і ніколі дзеля вас ня кіне - дохлы нумар. Затое хоць трахне па-чалавечы. У сэньсе, вас, а ня жонку. Абутак памерам пачынаючы з сорак чацьвёртага. Натуральна, сволач. У дадзеным выпадку сволач вялікая. Але які мужчына!.. Зрэшты, паспрабуй такога пракарміць. Сам жа ён сабе і пяльменяў не адварыць... Дзякуючы сваім габарытам часьцей за іншых прабіваецца ў начальнікі, хаця рэдка ў вельмі высокія. Па ідэі, за такім мусіла б быць як за каменнай сьценкай, толькі за "сьценкай" гэтай сьвету белага не пабачыш, покуль не накорміш яго, не абсьціраеш, не адпрасуеш кашулю і не падцярэш соплі. У ложку можа быць героем, калі рыштунак не заржавеў.
І на заканчэньне парачка верных прыкметаў адносна чысьціні абутку. Калі абутак у мужчыны брудны - значыць ён неахайны рохля і сьвінтух, што і трэба было даказаць. Калі ж абутак чысты, то мужчына неахайны рохля і сьвінтух, які перасоўваецца не грамадзкім транспартам ці на сваіх двух, а на ўласным альбо службовым аўто; і мае дома жанчыну, якая імкнецца зрабіць яго хоць трохі падобным да чалавека. Хаця, дзевачкі, няўдзячная гэта справа. Яно вам трэба?..
Адным словам, стасункам з гэтымі істотамі, заведама пошлым, пакутлівым і не абяцаючым нічога добрага, ня можа быць ніякага апраўданьня. Акрамя аднаго - вялікага і ўзаемнага "але", якое зьмяняе ўсё...
________________________ *Тых самцоў, якія ўсё ж сунуліся і дачыталі да гэтага месца, хай не бянтэжаць ужытыя разам словы "кашак" і "кабель" у дачыненьні да асобы мужчынскага полу - ніякіх лагічных нестыковак няма: кожнай даме вядома, што мужчына можа быць адначасова пахатлівай жывёлай і жалкім імпатэнтам, апатычным бервяном і псіхам ненармальным, бесхрыбетнай амёбай і жорсткім тыранам... У нейкім сэньсе мужчынскай асобе ўласьцівая свайго роду шматграннасьць.
|
September 14th, 2006
February 26th, 2006
05:37 pm - Вось такое яно, нашае Мen's Life. Учора ноччу, чытаючы фрэндстужку, выпадкова натрапіў на мужчынскі інтэрнэт-часопіс "Мen's Life", і канкрэтна на артыкул "29 рэчаў, якія ты абавязаны паспрабаваць у сэксе". Вырашыўшы пакончыць з сваёй дрымучасьцю і даведацца-такі пра свае сэксуальныя абавязкі, я старанна ўзяўся за чытво. Спадарства, гэта проста сьвята нейкае!
Пачынаецца матэрыял досыць міралюбіва - прапановай набыць свой першы сэксуальны вопыт шляхам траханьня кавуна. Але чым далей, тым весялей. Вось некаторыя пэрліны:
Третьим будешь? - Давно уже пора было сказать это ее подружке или вашему приятелю, предложив присоединиться к вам в постели. В данном пункте необязательно быть особо настойчивым и претворять задуманное в жизнь насильно - друзья могут и воспротивиться. Но стоит попробовать, не так ли? Канешне, варта! Вось толькі дэмакратыю гэтую ("необязательно быть особо настойчивым" і бла-бла-бла) разводзіць ня трэба - памятай, пацан, пра свой абавязак! Бяры з сабой субутэльніка - і шагам марш да мілай на спатканьне!
Взаимная мастурбация - Сексперты уверяют, что это сильно способствует лучшему познанию друг друга, установлению психологического контакта и улучшению отношений. Да и правда, наблюдая друг за другом, вы имеете возможность все рассмотреть в подробностях и повысить квалификацию. Я вам болей скажу: калі вы практыкуеце ўзаемную мастурбацыю, то іншага і ня трэба нічога - толькі кваліфікацыю губляць.
Безвозмездный оральный секс - Эта штука требует самоотдачи и бескорыстия. Но разве не стоит попробовать одарить ее оральным сексом без требований того же взамен хотя бы раз, чтобы навсегда остаться в ее глазах милым и заботливым парнем? Возможно, она расскажет об этом своим подругам, и те тоже захотят воспользоваться вашей душевной щедростью. Вось так, дзеўкі. Калі вам выпадзе гэткае шчасьце - барані вас бог падумаць, што хлопец хоча зрабіць вам прыемна. Хутчэй за ўсё, гэты засранец ужо марыць пра вашых сябровак. Таму, атрымаўшы асалоду, узнагародзьце свайго кабяля рэзкім ударам каленам у пах. Для прафіляктыкі.
Сексуальные игрушки - требуют того, чтобы ими пользовались. Если вы еще ни разу не подавились съедобными трусиками, не опробовали "искусственное влагалище", не ощутили радость от презервативов с вкусовыми добавками и не позавидовали несгибаемой эрекции фаллоимитатора, то где же вы были все это время? Хороший секс должен быть веселым. Для большай весялосьці нядурна запрасіць клоўна Рональда.
Порно - Будьте осторожны: ваша коллекция жесткого кино может ослабить ее возбуждение, а не усилить. Специалисты утверждают, что женщин не особенно волнуют визуальные образы и они предпочитают пользоваться своим собственным воображением. Чтобы не рисковать, предложите ей самой выбрать, что смотреть, но не пугайтесь, когда она вдруг остановится на чем-нибудь вроде группового изнасилования, - это все же лучше, чем сопливая эротическая мелодрама. А чо палохацца-та, гэта ж не цябе гвалціць баскетбольная каманда.
Её бельё - Это задачка на раскрепощенность. Она же ходит в ваших боксерах, вот и вы примерьте ее кружевные трусики. Чулки - тоже в дело. Женщины утверждают, что им нравится, когда упругий и гладкий капрон обтягивает их ноги. Неужели неинтересно? Страх як цікава. Калі ты апранеш ейныя стрынгі, абцягнеш свае валасатыя ногі сэксапільнымі панчохамі ў сетачку, а мужны торс упрыгожыш ейным станікам - вам зь сяброўкай адназначна адкрыюцца новыя гарызонты. І не забудзьце пра падвязкі!
Грязно ругаться - во время секса весьма модно: Америка и Европа уже вовсю матерится в своих спальнях. Начинать никогда не поздно, но довольно непросто грубо выражаться на родном языке, при этом избегая оскорбительных для дамы интонаций. А вось тут я ня згодны. Мне здаецца, брудна лаяцца падчас сэксу - некультурна. Гэта "фі". Амэрыка з Эўропай хай сабе што хочуць робяць, а мы людзі выхаваныя!
Признаться в любви - При этом не "бекая", не "мекая" и не давясь от отвращения к самому себе - задача, с которой справиться под силу только настоящему мужчине. Если, открыв рот, чтобы сказать кому-то главные слова, вы чувствуете, что на вас нападает столбняк, попробуйте тренироваться перед зеркалом. Если, конечно, вас не пугает перспектива в этот патетический момент любоваться собственной физиономией. Зараз сьлязу замілаваньня пушчу. Проста фэнаменальна, калі пасьля такіх маніпуляцыяў у кагосьці яшчэ застаецца мейсца для чыстых пачуцьцяў. Але нават і тут, блін, не абыйсьціся без акторскіх навыкаў.
Мілыя, мілыя чалавечыя стасункі! Чытаючы артыкул, можна прыйсьці да высновы, што ідэальны полавы акт выглядае прыкладна так. Дзея адбываецца ў людным мейсцы, напрыклад, у адной з рэстарацыяў "McDonald's". Удзельнікаў трое - ты, яна, і клоўн Рональд. Ты апрануты ў жаночыя стрынгі, панчохі і станік. Цішыню парушаюць мернае гудзеньне вібратара і тэлевізар, па якім дзясятак гарылападобных нігераў гвалцяць непаўнагадовую кітайскую кукалку. Рональд, платаядна паўтараючы "I'm lovin' it!", азартна маша бізуном. Брудна мацюкаючыся, вы зь сяброўкай мастурбуеце адно адному, і, дасягнуўшы вяршыні, ты бяз розных бекаў і мекаў прызнаесься ёй у каханьні. Калі вам і гэта не прынясе задавальненьня, то я ўжо ўвогуле ня ведаю, чым вас яшчэ парадаваць.
***
Ндаа... Цікава, ці ёсьць межы чалавечаму дэгенерацтву. Прыкольна, што на назву гэтага артыкула Яндэкс выплюнуў мне больш за дзьве тысячы спасылак. Значыць, ТАКОЕ чытаюць і ого-го як! Падумаць толькі, што тысячы і тысячы чалавечкаў усур'ёз пранікаюцца гэткім чытвом... Па-мойму, прыйшоў час вялікай бітвы.
|
January 23rd, 2006
02:51 am - На правох правакацыі Здаецца, толькі лайдак ня выказаўся пра ідэю Народнага Галасаваньня. Што ж, паспрабую і я... хоць і нялёгка быць цынікам у такой сытуацыі. ---------------------------------------
Што ні кажыце, а старына Зянон як заўжды зажог і падкінуў нам, выбаршчыкам, файную ідэю. Так ужо павялося, што на выбарах улада намі проста карыстаецца. Але цяпер у нас зьявіўся шанец самім скарыстацца становішчам. Як? Пра ўсё па парадку.
Калі разважаеш пра пэрспэктывы Народнага Галасаваньня, не пакідае адчуваньне, што ў гэтай ідэі ЧАГОСЬЦІ НЕ ХАПАЕ. Ну як гэта так - раптам ні з пушчы ні з поля мільёны выбаршчыкаў забяруць бюлетэні з сабой і сумленна здадуць іх у грамадзкую камісію. Мары і летуценьні гэта - разьлічваць на такую ідэйнасьць. Але калі ідэю НГ трошкі дапрацаваць і прыўнесьці ў яе кроплю здаровага марадзёрскага прагматызму, то ўсё становіцца на свае месцы: можна ў залежнасьці ад пастаўленай мэты альбо зваліць Луку, альбо некепска зарабіць.
Плян такі: пад выбары ствараецца такая сабе фірмачка (падпольная арганізацыя) з філіяламі ва ўсіх мейсцах, дзе існуюць участкі для галасаваньня. Электарат актыўна апрацоўваецца на прадмет абмену свайго бюлетэню на энную суму грошай ці (на вёсцы альбо ў маргінальных рабочых раёнах) пару-тройку пляшак чарніла, што каму мілей. Пры такіх умовах сабраць некалькі мільёнаў бюлетэняў - як два пальцы. Бюджэт акцыі - ад трох да дванаццаці мільёнаў грыноў. Уласна, усё:)
Дэталі залежаць ад таго, хто арганізуе мерапрыемства. Калі гэта цёртыя ідэйныя апазыцыянэры - пасьля збору мільёнаў бюлетэняў (пажадана ня менш за тры з паловай) урачыста абвяшчаецца пра тое, што ярмошынскія "вынікі" - фуфел, і гэтаму ёсьць неаспрэчныя доказы. Тры з паловай мільёнаў неаспрэчных доказаў. Перажыць такое рэжыму будзе вой як няпроста.
Калі ж гэта апазыцыянэры звычайныя, альбо нармальныя дзелавітыя бізнэсоўцы, то пасьля збору бюлетэняў пачынаецца цывілізаваны гандаль з уладамі, якія стопудова захочуць выкупіць такі кампрамат. Абсалютна рэальна састрыгчы крыху капусткі. Хех, дайця мне дзясятак мільёнаў баксаў, і ў канцы сакавіка я аддам вам дваццаць, і сабе пакіну некалькі дзясяткаў;)
Што рабіць у такой сытуацыі нам, простым выбаршчыкам? Натуральна, забіраць свой бюлетэнь з сабой, як і раіць плякат.  Бо кожны бюлетэнь можа стаць прадметам гандлю. І акрамя атрыманьня пэўных выгодаў ад ягонага продажу, ты зможаш, зьвягаючы пляшкамі "Водару мяты", рэальна адчуць, што твой голас у гэтай краіне хоць нечага, ды варты!:)
Вопшчэм, цяпер ідэя спадара Зянона набывае рэальныя рысы. Усяго некалькі мільёнаў баксаў - і вінная вытворчасьць краіны перажывае імклівы ўздым, народ, папіваючы крыжачок, нарэшце адчувае сваю важнасьць як суб'екта вялікай палітыкі, а тыя, хто апынуўся самым спрытным, падлічвае прыбыткі альбо - не, не хачу нікога абнадзейваць, але ўсё ж - ламае машыну фальсыфікацыяў і зьвяргае такі ўзурпатара з трона. Чым не Народнае Галасаваньне?;)
P.S. Калі сур'ёзна, то я сапраўды настойваю на тым, што адзіны рэальны шанец зламаць машыну фальсыфікацыяў - спалучыць Зянонаўскую ідэю з хай сабе ня вельмі высокамаральнымі, затое рэалістычнымі і дзейснымі мерамі па подкупе электарату. Бюджэт акцыі - сапраўды невялічкі, апазыцыі па сілах мабілізаваць такія рэсурсы. І ня трэба разводзіць інтэлігенцкія соплі пра непрыймальнасьць такіх мэтадаў - будучыня радзімы даражэй. Дый пра якую амаральнасьць акцыі можна казаць, калі выявіцца, што які-нгебудзь вясковы дзяцюк і праўда можа зь лёгкасьцю прадаць сваю "любоў" да ППРБ за пару пляшак чарніла... Галоўнае ў гэтай справе - быць на крок уперадзе уладаў, рабіць усё цэнтралізавана (тут патрэбнае рэальнае аб'яднаньне усіх апазыцыйных сілаў) і ня даць уладам сябе абагнаць падчас выкупу бюлетэняў.
Нехта прынясе свой бюлетэнь па ідэйных меркаваньнях, а нехта - за пляшку крыжачку. У сувязі з гэтым прапаную тост за ідэйных - на іх заўжды можна зэканоміць!:)))
Божанька, даруй.
|
December 30th, 2005
02:05 am - "Я не Рафаэль, ну так што ж, так што жэ" Як магу дапамагаю чувакам сачыняць гімн Джынсавай (а божа ж мой!) Рэвалюцыі. Справа-та сьвятая.
Каб зоркі гарэлі і птушкі сьпявалі, Каб звонка сьмяяліся стайкі дзяцей, Каб сонейка ўсіх на зямлі сагравала, Каб гора забыла свой шлях да людзей,
Каб гонар адчуць, каб прыйсьці да вытокаў, Каб дыхаць свабодна на роднай зямлі, Каб ляснуўся долу рэжым крывасмокаў Свае ягадзіцы джынсой абцягні!
Няхай разьбягаюцца цёмныя сілы Ад выгляду й водару джынсаў тваіх. Ўдыхні гэты пах: ён прапітан Свабодай, Бо ўся Амэрыка вырасла ў іх! Current Mood: гіранічны
|
October 23rd, 2005
10:04 pm - Займальная матэматыка. Грымасы сучаснасьці.
Задача 1.
За зьмену бэтоншчык выпівае 0.75 літраў гарэлкі, тынкоўшчыца – у 1.5 разы менш.
1) Ці здолее брыгада з 12 бэтоншчыкаў перапіць брыгаду з 18 тынкоўшчыцаў?
2) А калі адна з тынкоўшчыцаў ня дойдзе да працы?
3) Колькі заробіць бомж Ваня за лета на здачы пустых пляшак, калі кожная зь іх каштуе 200 рублёў, а будоўля ідзе 22 дні на месяц у дзьве зьмены? Аб’ём адной пляшкі – 0.5 літраў.
4) Што лепей: быць бамжом ці настаўнікам у школе?
Задача 2.
За школьныя гады Каценька зрабіла 10 абортаў.
1) Знайдзіце верагоднасьць таго, што Каценька зможа нарадзіць дзіцяці, калі шанец застацца бясплоднай пасьля кожнага аборту роўны 1/4.
2) Вызначце IQ маладога чалавека, які возьме пасьля гэтага яе ў жонкі.
3) На мілімэтроўцы фармата А4 накрэсьліце графік залежнасьці верагоднасьці застацца бясплоднай ад колькасьці зробленых абортаў.
Задача 3.
Апазыцыянэр А. штогод крадзе $120.000 замежных грантаў, а апазыцыянэр Б. – на $60.000 больш.
1) Колькі А. і Б. скрадуць разам за 5 год?
2) Калі скончыцца цярпеньне замежных грантадаўцаў?
Задача 4.
Браканьеру Сьцяпану для адной рыбалкі патрабуецца 200 грамаў дынаміта. Пасьля кожнага выбуху ўсплывае 30 кіляграмаў рыбы.
1) Колькі рыбы здабудзе за сэзон браканьер Сьцяпан, калі ў яго маецца 3 кіляграмы дынаміта?
2) Колькі ўсяго рыбы зьнішчыць Сьцяпан за сэзон, калі ўсплывае толькі 15% забітай рыбы?
Задача 5.
Краіна Х выдзяляе краіне Y па $100.000.000 штогод дзеля таго, каб краіна Y перайшла нарэшце на валюту краіны Х.
1) Колькі байцоў АМАПу зможа ўтрымліваць прэзыдэнт краіны Y за гэтыя грошы, калі кожаму зь іх ён плоціць па $350 штомесяц і яшчэ па $1000 штогод на кожнага траціць дзеля зброі і абмундыраваньня?
2) Ці мае сэнс краіне Y пераходзіць на валюту краіны Х?
Задача 6.
Андрэйку для дыскатэкі трэба 2 таблеткі “Еcstasy”, а ягонаму сябру Пеці хапае і адной.
1) На колькі дыскатэкаў сябрам хопіць 15 таблетак?
2) А калі на кожнай дыскатэцы яны яшчэ й сваім “цёлкам” дадуць па адной? Прыняць, што на кождай дыскатэцы сябры здымаюць толькі па адной “цёлцы”.
Задача 7.
Падчас Прэзыдэнцкай Лыжні сам Прэзыдэнт коціцца па трасе даўжынёй 5 км. з хуткасьцю 10 км/г. Міністар спорту і турызму пры ўсім жаданьні ня можа каціцца павольней за 12 км/г.
1) Колькі часу вымушаны будзе міністар хавацца за дрэвамі і чакаць, каб прыйсьці да фінішу хоць бы на 2 хвіліны пазьней за Прэзыдэнта?
2) Колькі часу пратрымаецца міністар на сваёй пасадзе, калі будзе рухацца па трасе без перапынкаў?
Задача 8.
Вучаніца 9”Б” клясы Леначка пераспала з 16 хлопчыкамі, кожны зь якіх пераспаў з 8 іншымі дзяўчынкамі, якія ў сваю чаргу пераспалі з 11 іншымі хлопчыкамі кожная.
1) Колькі ўсяго чалавек “пабывае” ў ложку з Вовачкам, калі той перасьпіць зь Леначкай?
2) Колькі зь іх будзе хлопчыкаў?
3) Ну і хто Вовачка пасьля гэтага?
Ідэя падгледжана ў von_richtgoffen, і з удзячнасьцю пазычана ў Рыгора Остэра.
|
October 18th, 2005
10:07 pm
Калі б я быў мільярдэрам, альбо дзе шукаць ворагаў
Калі б я быў мільярдэрам у якой-небудзь Эўропе, я б быў сапраўдным сынам бацькаўшчыны. Я б быў вялікім мецэнатам, я б патрымліваў культуру і мастацтва, спрыяў бы ўсебаковаму разьвіцьцю сваёй Радзімы, дапамагаў бы ейнаму кіраўніцтву ў вырашэньні сацыяльных праблемаў...
А вось фігу вам! – нічога падобнага я б не рабіў!
Я б быў разумнейшым: усе мае памкненьні былі б скіраваныя на тое, каб захаваць і памножыць свой капітал. Дзеля гэтае справы я б увогуле зь лёгкім сэрцам ішоў бы па трупах.
Перш за ўсё, як чалавек разумны, я б паклапаціўся пра тое, каб у адным кошыку не ляжалі ўсе яйкі. Вялікую частку капіталу я б вывез з сваёй краіны у некалькі іншых – там мой капітал хоць і ня будзе працаваць на радзіму (якую яшчэ “радзіму”, дарэчы?), але будзе ў большай бясьпецы. Зьвязваць усю сваю справу, увесь капітал, усё жыцьцё сваё з адной краінай – найвялікшае глупства. Трэба думаць шырэй. Думаць глябальна.
Потым, варта было б паклапаціцца пра моцнае лобі ў заканадаўчых органах дзяржаваў, дзе я маю свой бізнэс. Спансаваць сваіх “шасьцёрак” у нацыянальных парлямэнтах, усяляк праводзіць туды купленых кандыдатаў, палітычна й фізычна зьнішчаць тых, каго купіць немагчыма. І калі мая вага ў заканадаўчым органе стане дастатковай, можна брацца за справу ўсур’ёз.
Памятаючы пра тое, што прыбыткі тым большыя, чым меншыя выдаткі, я б усяляк імкнуўся спрычыніцца да таго, каб стварыць заканадаўчую базу для скарачэньня апошніх, прынамсі для буйнога бізнэсу (дзеля гэтага можна аб’яднацца зь іншымі “акуламі”, якія маюць падобныя інтарэсы). Першае і галоўнае – пралабіраваць памяншэньне ставак падаткаў. У краіны, канешне, могуць узьнікнуць пэўныя праблемы зь бюджэтам, бо асноўная крыніца ягонай даходнай часткі – менавіта падаткі. Але калі купленыя мною СМІ будуць пераканальна даводзіць, што раздутая “сацыялка” – гэта зло, якое стымулюе дармаедзкія інстынкты сярод насельніцтва, што не бывае так, каб у краіне багацелі толькі багатыя, што інтарэсы буйнога бізнэсу супадаюць зь інтарэсамі народа, то ўсё ціп-топ.
Цяпер варта паклапаціцца пра тое, каб максымальна скараціць выдаткі на аплату працы сваіх работнікаў. Тут трэба мець нестандартнае мысьленьне і “глядзець у корань”. Недастаткова проста па-жлобску мала плаціць, бо ў мяне тады ніхто не захоча працаваць. А гэта нехарашо. Але ня варта адчайвацца: калі на мяне ня хоча батрачыць гэты народ, я ж проста магу замяніць яго іншым!
У прынцыпе, мне, эўрапейскаму мільярдэру, гэта няцяжка: стварыць попыт на танную працоўную сілу з Азыі, Афрыкі ці іншых бедных рэгіёнаў, і ўсемагутная рука Рынку ўсё даробіць сама. Адзіная праблема – нацыянальны ўрад. Ён можа заўпарціцца і ня даць грамадзянства абы-каму. Але й гэта не канец: па-першае, законы можна абыходзіць і карыстацца працай нелегалаў, а па-другое, для пачатку можна задаволіцца й “кампрамісным” рашэньнем увесьці пэўную квоту на колькасьць імігрантаў.
Квота – харошая штука. Харошая тым, што ейны памер можа зьмяняцца ў залежнасьці ад дэмаграфічных абставінаў. Чым меншая ў маёй краіне нараджальнасьць, чым хутчэйшымі тэмпамі вымірае тытульная нацыя, тым квота на імігрантаў большая , а значыць, тым болей я зэканомлю на аплаце працы.
Значыць, мая задача зводзіцца да таго, каб стымуляваць выміраньне свайго народу. Ці магу я, эўрапейскі мільярдэр, паскорыць гэты працэс? У прынцыпе, маючы рэсурсы і СМІ – так. Але мне ўсё ж патрэбная дапамога. У выглядзе асобных арганізацыяў “трэцяга сэктару”. Фэмінісцкіх, антырасісцкіх, выступаючых за пашырэньне правоў сэксуальных меншасьцяў... І нават антыкапіталістычных! Пры ўмове, канешне, што яны акрамя тупых “эканамічных” лёзунгаў будуць прапаведваць ўсясьветную любоў “розных-роўных” і скасаваньне ўсіх межаў паміж народамі. Асаблівым шыкам будзе, калі я даб’юся, як у многіх эўрапейскіх краінах, права вялікую частку сваіх падаткаў плаціць не ў бюджэт, а непасрэдна асобным “NР”O (“non-profit” organization, калі хто ня ведае). На мой выбар, канешне. Такім чынам я змагу ціха-мірна, і пры гэтым эфэктыўна зьнішчаць свой народ, існаваньне якога эканамічна нямэтазгоднае, за дзяржаўныя ж грошы (а сам народ, адурманены маімі СМІ, яшчэ й філянтропам мяне лічыць за гэта будзе!). І вось што я маю дзеля гэтага рабіць:
1) Прагандаваць праз СМІ, кіно й літаратуру такі лад жыцьця, пры якім людзі цэняць абсалютную, як ім здаецца, асабістую свабоду, кар’еру, посьпех і не жадаюць заводзіць дзяцей (прынамсі, больш за аднаго-двух). Урад пад ціскам сьвядомай часткі грамадзтва можа нават уводзіць беспрэцэндэнтныя меры, скіраваныя на падвышэньне нараджальнасьці (як зараз у Францыі), але калі чалавек ня хоча дзяцей, то хоць золатам яго асыпай – ён іх не завядзе.
2) Усяляк спрыяць росквіту фэмінісцкага руху. Калі жанчына будзе актыўна ўключацца ў грамадзкую вытворчасьць і палітычнае жыцьцё краіны, прычым на самых важных ролях, у яе проста не застанецца часу на ўсё астатняе. Апошні прыклад – бязьдзетная Ангела Мэркель, будучы канцлер Нямеччыны. А калі жанчына не дабіваецца такіх посьпехаў, няхай ёй укажаць на прычыну ейных няшчасьцяў – зарваўшыхся мужыкоў – і гэта будзе вэрі гуд.
3) Фэмінісцкія рухі файныя яшчэ й тым, што яны катэгарычна выступаюць супраць адмены дазволу на забойства дзяцей у матчыным улоньні. Я буду ўсяляк іх у гэтым падтрымліваць. А праціўнікаў спаронаў праз свае СМІ буду выстаўляць адмарожанымі радыкаламі-фундамэнталістамі, чыя маральнасьць – заўжды з прыстаўкай “псэўда-”.
4) Я, акі сапраўдны філянтроп, буду аддаваць зэканомленыя на падатках грошы на прапаганду талеранцыі і цярпімасьці ў грамадзтве, і перш за ўсё – да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Усе павінны адчуваць, што быць геем ці лезьбі – гэта ня толькі “нармальна”, але і крууута! Галоўнае, што мусульманскія імігранты маюць надзейную прышчэпку і ад фэмінізму, і ад гомасэксуалізму, і ад бязьдзетнасьці – іхныя сем’і гэтыя ініцыятывы не закрануць.
5) Каб эўрапейскае грамадзтва ня дужа напружвалася з нагоды ўсё ўзрастаючай долі імігрантаў, я буду ўсяляк падтрымліваць антырасісцкія рухі, каб тыя змагаліся з нэафашысцкімі. Тым больш што справа гэтая шляхетная й пачэсная. Заадно няхай змагаюцца і з здаровым сэнсам.
6) І, нарэшце, я ўсяляк буду адцягваць увагу грамадзкасьці ад усё ўзрастаючых праблемаў. І што найбольш шэдэўральна – рабіць гэта цяпер давядзецца нават ня мне, а дзяржаўнаму кіраўніцтву, на якім у людзкіх вачох ляжыць адказнасьць за сытуацыю ў краіне. Няхай яно шукае і знаходзіць для народа ворагаў у выглядзе іншых дзяржаваў ці народаў, няхай валяць усё на жыдоў, масонаў, тэрарыстаў, ісламскіх фундамэнталістаў, няхай зацявае войны й канфлікты – я буду толькі падлічваць прыбыткі, пасьмейвацца ды паціраць далонькі. У мяне ўсё схоплена.
|
September 21st, 2005
|
|