|
|
|
July 9th, 2008
01:10 pm - Арыфметыка каханьня
Прэлесьць правінцыі - у іншым, запаволеным тэмпе жыцьця, які пакідае табе час на такія пачэсныя й архіпрадуктыўныя заняткі, як Духоўныя Пошукі і Роздумы аб Вечным. Вось задумаўся быў пра тое, ад чаго столькі размоваў; што кіруе людзкімі ўчынкамі і лёсамі нават завочна - праз мары і чаканьні. А ці абгрунтаваныя гэтыя чаканьні? Узьнікла спакуса разгледзець дадзенае пытаньне, узброіўшыся нарэшце не ружовымі соплямі, а алоўкам і калькулятарам. Інакш кажучы, прааналізаваць з дапамогай матэматычнага апарату. Чым, па сутнасьці, ёсьць каханьне? Букетам пэўных адчуваньняў. Я б сярод іх вылучыў шэсьць:
- Любоў
- Павага
- Жарсьць
- Адчуваньне, што вы адзін адному падыходзіце
- Адчуваньне, што побач з гэтым чалавекам твой патэнцыял раскрываецца найпаўней
- "Глядзець у адным напрамку"
Разгледзім "фактары каханьня" падрабязьней і, "алічбаваўшы" іх, падлічым для сябе шанец сустрэць Свайго Чалавека. 1. Любоў. У прынцыпе, у кожнага паважаючага сябе мізантропа (да ліку якіх, безумоўна, адносіцца і аўтар), адсотак народанасельніцтва, якому ён шчыра сімпатызуе, ня можа зашкальваць за 20. Але чалавек такая істота, што мае мілую слабасьць любіць ці ня ўсіх тых, хто любіць яго. Таму, у маім выпадку, долю людзей, якіх мог бы пры спрыяльных умовах палюбіць, варта павялічыць да 80% - за выключэньнем адно безнадзейнае падалі, якая складае рэшту ў прыкладна 1/5. Такім чынам, аптымістычная ацэнка фактару №1 - 0,8, песімістычная - 0,2. 2. Павага. Тут складана. Па змоўчаньні з павагаю ставісься да ўсіх людзей, але паступова пазнаеш іх усё лепей і лепей... І "каэфіцыент глыбокай павагі" стабілізуецца дзесьці ў раёне 0,02- 0,05. 3. Жарсьць. Хоць матухнай-прыродай самцам загадана абсалютна адназначна рэагаваць на любую самачку фертыльнага веку, нардычнаму мужчыну не прыстала пускаць сьліну ад кожнай спаднічкі. Пасьля пятнаццаці гадкоў мой каэфіцыент жарсьці не перавышае 0,2. Прычым ясна, што ў дачыненьні найстарэйшых і наймалодшых узроставых групаў ён увогуле роўны нулю - я ўсё ж не дэвіянт. [пасыпае галаву попелам] 4. Сумяшчальнасьць. Стасункі павінны быць такімі, каб двум людзям было ня толькі хрынова паасобку, але і добра разам. Чым больш асоба рэльефная, чым болей мае "шурпатасьцяў", тым цяжэй ёй сумясьціцца зь іншай. Абсалютна "плоскія" людзі - гэткія сабе табурэты - вартыя найжарсьнейшай белай зайздрасьці! Ну і, вядома, не дададуць узаемаразуменьня вялікія адрозьненьні ў інтэлекце, сацыяльным статусе, фізічнай прывабнасьці, выхаваньні. Уласны каэфіцыент рэльефнасьці ацаніць цяжка, але, мяркую, вагаецца ён недзе паміж 0,1 і 0,2. 5. Пункт пра патэнцыял. Ня пэўны, што ўсе мяне зразумеюць, але некаторыя людзі вельмі станоўча уплываюць на нашыя магчымасьці - побач зь імі ў цябе ўсё атрымліваецца, ты здольны на тое, чаго і сам ад сябе не чакаў. Гэтае абсалютна чароўнае пачуцьцё мне даводзілася перажываць толькі аднойчы - побач зь дзеўчынай, да якой, па законе подласьці, ня меў аніякага інтымнага інтарэсу... Калі ўлічыць, што той выпадак быў унікальны, а ўвогуле за жыцьцё даводзілася перасякацца значна болей чым з сотняй дзевак, то для дадзенага фактару чысло 0,01 мы запішам жыцьцесьцьвярджальненькім жоўценькім колерам. 6. Пункт імя Экзюперы. Натуральна, лепей бы мець з абраньніцай кампліментарныя погляды на жыцьцё, на сям'ю, на дзяцей і спосабы іх выхаваньня, на грамадзтва і палітыку, падзяляць уяўленьні адно аднога пра добрае і кепскае. Носьбітам непапулярных поглядаў ня варта, нават з улікам будучых кампрамісаў і "прыціркі", вызначаць для сябе апошні каэфіцыент большым за 0,1. І вось мы падыходзім да самага цікавага. Перамножым каэфіцыенты шасьці фактараў: 0,8х0,05х0,2х0,2х0,01х0,1=0,0000016. Прыняўшы да ўвагі тую акалічнасьць, што для наяўнасьці каханьня неабходна ня толькі мець Свайго Чалавека, але і зьяўляцца для яго Сваім Чалавекам - атрыманую лічбу неабходна ўзяць у квадрат (дапусьціўшы, што вы - роўня, а значыць вашыя запыты да людзей прыкладна аднолькавыя): 0,0000016^2=0,00000000000256. Інакш кажучы, па самых аптымістычных падліках, шанец сустрэць Свайго Чалавека - адзін на 390 мільярдаў 625 мільёнаў. У сьвеце няма столькі жанчынаў, нават разам зь немаўлятамі, ветэранкамі Першай Сусьветнай, аўстралійскімі абарыгенкамі і фанаткамі сьпевака Цімаці :(( Атрымаўшы, нягледзячы на ўсе аптымістычныя дапушчэньні, такі зусім не аптымістычны вынік, аўтар, што называецца, "многа думаў". У рэшце рэшт прыйшоў да наступнага: калі пункты 1-4 зьяўляюцца абсалютна неабходнымі умовамі (бязь іх у трывалым каханьні ну ніяк нельга), то пункт 6 і асабліва пункт 5 - усё ж "раскоша", іх можна выключыць з формулы. І, галоўнае, пералічаныя фактары маюць выгляд колаў Эйлера, арганізаваных такім чынам, што некаторыя колы ўсёй сваёй плошчай трапляюць у іншыя. Так, сумясьцімасьць (пункт 4) абавязкова мае на ўвазе і любоў (пункт 1), пункт пра патэнцыял любоў амаль гарантуе, як і амаль гарантуе павагу пункт імя Экзюперы - хоць зваротнае няслушна. Таму формулу неабходна пералічыць з улікам гэтых новых акалічнасьцяў. "Плясаць" будзем ад павагі - менавіта яна зьяўляецца падмуркам. На другое месца паставім сумясьцімасьць і жарсьць (парадак неістотны, бо пахацімства стаіць асобна - ягоныя 20% разьмеркаваныя па астатніх колах досыць раўнамерна), і на апошняе - любоў, як самы "лёгкі" пункт. Прымем, што:
- Аптымістычная ацэнка сумяшчальнасьці з чалавекам, якога глыбока шануеш, будзе для суб'екта пад кодавай назвай "Сяргей Корсак" ня 0,2, а большай - прынамсі 0,3.
- Каэфіцыент любові пасьля сітаў павагі і сумяшчальнасьці роўны 1.
Такім чынам, формула прымае выгляд: 0,05х0,3х0,2х1=0,003. Узяўшы гэта ў "квадрат узаемнасьці", атрымліваем 0,000009, альбо адзін шанец на сто адзінаццаць тысячаў сто адзінаццаць і адзін у перыядзе. Зусім іншая справа! :)) Забіўшы на вышэйпрыведзеныя развагі час, якога ня вельмі пераборліваму хлюсту хопіць, каб "зьняць" на вясковай дзіскацеке з паўтузіну кабылак, мы проста абавязаныя ўзнагародзіць сябе нейкімі высновамі. Паспрабуем: 1. Чаканьні-спадзяваньні - занятак марны. Верагоднасьць сустрэць свайго чалавека адрозны ад нуля, але не нашмат. 2. Паколькі жарсьць і любоў нам непадкантрольныя, а павысіць каэфіцыент павагі мажліва толькі праз зьніжэньне планкі патрабаваньняў да людзей (што ўяўляецца недапушчальным), адзіны, згодна з формулай, спосаб падвысіць гэтую верагоднасьць - узьняць свой каэфіцыент сумяшчальнасьці. Планамерна пазбаўляцца ад рэльефнасьцяў і шурпатасьцяў, даводзячы сябе да благадатнага стану табурэта. 3. Выглядае, што найрацыянальнейшая і пры гэтым наймаральнейшы стыль дачыненьняў з супрацьлеглым полам - сумленнае блядзтва. 4. Аўтар - страшэннае гальмо: нармальныя людзі да гэтых высноваў прыходзяць інтуітыўна і значна раней :( Хаця, лепей позна, чым ніколі. Current Mood: cynical
|
January 11th, 2008
10:11 pm - Пра веру ў двуногіх
У працэсе знаёмства з тутэйшымі жыхарамі, роспытаў пра іхнае жыцьцё-быцьцё, заўважыў дзіўную і страшную анамалію: практычна ўсе хавалі хоць бы аднога з сваіх дзяцей. Да Чарнобыля і пасьля, сабраныя і разьдзяўбаі, небагатыя і тыя, у каго ёсьць усё.
У маім непасрэдным калектыве з пяці бацькоў дзеці паміралі у чатырох, на дзевяць жывых дзяцей даводзіцца чацьвера памерлых у маленстве. Гэтая прапорцыя захоўваецца сярод іншых калегаў і месьцічаў, сярод простых рабочых і самага крутога, якое толькі можа тут быць, начальства. Прапорцыя, у дзясяткі разоў страшнейшая за беларускую гарадзкую ці нават сярэдневясковую. Як у тых вечнагалодных мурынаў з пэрманентна ваюючых афрыканскіх тропікаў, ня маючых доступу ня тое што да сучаснай мэдыцыны - нават да чыстай вады. А ў чым прычына? Мозг на гэтае пытаньне адказу знайсьці ня мог, хаця ягоны ўласьнік - адчайны, між іншым, аматар дэмаграфіі - зь дзяцінства пічкаў яго адпаведнай інфармацыяй.
І вось зь нядаўняга часу жыхары гэтага ціхага омуту, вырашыўшы, відаць, што я - ужо "свой", пачалі распавядаць пра тое, што насамрэч адбываецца, паціху ўпускаючы ў свой сьвет. Напоўнены, нягледзячы на ўсю сваю зьнешнюю мадэрнізаванасьць, паганствам, чараўніцтвам, паходамі да ведзьмаў як да адначасова дактароў, зводніцаў і кілераў.
Ну да, мясцовую анамальнасьць усе як адзін тлумачаць чараўніцтвам. Западлянкамі суседзяў, што ходзяць да "бабак" і насылаюць на тваю сям'ю пошасьць. Увогуле, гэта адзін з самых раскручаных мясцовых промыслаў: толькі на нашым невялічкім 68-кватэрным пасёлку стала практыкуюць чатыры вядзьмаркі. І д'ябал ведае як, але гэта працуе. Людзі губляюць сон, здароўе, у іхных хатах адбываюцца дзіўныя рэчы, скот упадае ў неадэкват, каровы перастаюць даіцца, дзеці, якія не памерлі раней, неспадзявана пачынаюць заікацца так, што слова ня могуць вымавіць, паратункам ад чаго могуць стаць адно некалькіх сэансаў у бабкі... І ўсё гэта - самая шэрая будзённасьць, пра якую кажуць спакойна, як пра зьмену сэзонаў.
Але нават калі ніякай містыкі няма і ўсё гэта дурныя забабоны, калі ўсё зьяўляецца простымі супадзеньнямі і мае нейкае сваё, цалкам матэрыялістычнае, тлумачэньне. Уявіце сабе грамаду, у якой людзі жывуць, заўжды міжсобку вітаюцца, міла балаболяць і перажартоўваюцца, а потым ідуць да бабкі і плоцяць, каб наслаць адзін на аднога, на дзяцей ці гаспадарку бліжняга нейкую пошасьць. А калі нешта ня ладзіцца, падазрэньні падаюць на ўсіх, з кім штодня вітаесься, міла балаболіш і перажартоўваесься.
Гэта і ёсьць беларуская нацыя. Тое самае можна назіраць і ў нашых гарадах, толькі ва ўрбаністычным асяродзьдзі гэта неяк усё размазана, а тут - самы канцэнтрат. І калі царква пачынае выказваць занепакоенасьць ростам неапаганства, трэба разумець, што на ўвазе маецца ня купка блазнаватых "раднавераў" і ня жменька інтэлектуалаў-рамантыкаў, што замілавана квохчуць пра Аўтэнтыку і Традыцыю. Маецца на ўвазе ўсё больш яскрава праяўляючае сябе чорнае, подлае і зайздросьлівае нутро беларускага народа, да спрадвечных радасьцяў якога - чаркі, шкваркі і каб у суседа карова здохла - можна дадаваць яшчэ і памерлых суседзкіх дзетак. Каб ужо зусім у кайф.
Дзякуй, канешне, мне было тут някепска, але ў бліжэйшы час я раблю адсюль ногі. Хаця бегчы, калі разабрацца, усё адно няма куды: паўсюль у тваёй краіне цябе будзе чакаць твой гасьцінны, ветлівы і талерантны беларускі народ, паскуднейшы за які ня знойдзеш ва ўсім белым сьвеце. Current Location: Пасёлак зь зьдзеклівай назвай "Дружба"
|
December 27th, 2007
09:16 am
Паводле версіі наведвальнікаў парталу TUT.BY, галоўнай падзеяй сыходзячага году сталася адмена шэрагу ільготаў. Тая частка беларускага грамадзтва, якую прынята называць незалежнай, адгукнулася на гэтую падзею па-рознаму, але збольшага ў сваім духу. У прыватнасьці, з быдлаватай ініцыятывай забясплатна карыстацца паслугамі грамадзкага транспарту, пераклаўшы такім чынам свае праблемы на сем'і ягоных рупліўцаў (чый дабрабыт наўпрост залежыць ад рэнтабельнасьці галіны):  Я ж адмену ільготаў толькі вітаю! Пераважна з жаданьня выпендрыцца, але ня толькі. Трэба разумець: цяперашняя ўлада - гэта такая сабе шайка гопнікаў з раёну, якая швэндаецца па сваёй тэрыторыі, абчышчае кішэні месьцічам, б'е ім пысы і цешыцца з моцы сваёй "вертыкалі". Якіх вам ад яе ільготаў?.. Задача гэтай ўлады гранічна простая - зрубіць зь цябе крыху капусткі на нейкія свае мэты, а патэнцыял тваёй незадаволенасьці заліць звышдаступным алькаголем ці скіраваць на максімальнае атрыманьне прочых жыцейскіх радасьцяў (шопінг, клабінг, ебля). Карацей, па магчымасьці збыдлячыць, а пры патрэбе - тупа заехаць па мордзе. І глупа патрабаваць ад яе чагосьці яшчэ - прырода рэжыму ня тая, гэта вам не праўдзіва Нацыянальная Улада*. Твая ж задача - выжыць, нягледзячы на гэтую прыкрую акалічнасьць. І тваімі хаўрусьнікамі ў гэтай справе могуць быць толькі сям'я і сябры; зь дзяржаваю ж можна адно вымушана мірыцца, як мірысься з існаваньнем люмпэнізаваных элемэнтаў гарадзкіх ускраінаў. Сям'я, сябры... Катэгорыі, якія ў сучасным заходнiм сьвеце абясцэніліся да гістарычнага мінімума. Сям'я - сукупнасьць жонкі, эксплуатуемай і падманваемай; старых зьвяглівых пердуноў, па якіх дом састрэлых плача; мелкага андроіда, існуючага галоўным чынам для ўстаўляньня пістонаў ("выхаваньня") і задавальненьня "бацькоўскага гонару", і які праз колькі год дакладна-та адправіць цябе ў казённы дом; нейкіх паўзнаёмых твараў, зь якімі сустракаесься ў прызначаныя дні на могілках ці пры падзеле маёмасьці склеіўшых ласты сваякоў. Сябры - кампаньёны па спажываньню піва і здыму цёлак. Яны ўсе маглі кудысьці хавацца, калі да цябе прыходзіла бяда, але да нядаўняга часу гэта было ня так ужо і страшна - паўсюль, што б з табой ні здарылася, дзяржавай табе была падасланая хай і паршывенькая, але саломка. Цяпер жа ўлада-люмпэн ненаўмысна дае зразумець: ўсё болей прычынаў зажыць нарэшце правільна - берагчы здароўе, не аддавацца псуючым яго парокам; імкнуцца да трывалага шлюбу на ўсё жыцьцё, нараджаць дзетак і не шкадаваць сілаў на добрае іх выхаваньне; трымацца за сям'ю і цаніць сапраўднае сяброўства. Не ільготы вам, чорт пабірай, патрэбныя, а свой розум і блізкія людзі, на якіх у выпадку нягодаў можна абаперціся! ________________________________________ _______________________________ *Як можна зразумець, прынцыпова аўтар ня супраць ільготаў ці нейкiх іншых бонусаў - ён за іх датуль, пакуль яны не спрыяюць атамізацыі грамадзтва, не разьвіваюць дармаедзкія інстынкты і не прыніжаюць чалавечую годнасьць. Але гэта - прэрагатыва сапраўднай Нацыянальнай Дзяржавы, да якой нашай цяперашняй гэтак жа далёка, як люмпэніяту да эліты нацыі.
|
December 18th, 2007
08:13 am
Пасьля пераходу да самастойнага жыцьця заканамерна паўстала пытаньне, як весьці гаспадарку. У тым ліку як харчавацца, каб адначасова і паўнавартасна, і нядорага (ня болей 20% ад заробку - інакш эмацыянальна дыскамфортна), і каб на само гатаваньне не выдаткоўваць шмат часу і сілаў. У рэшце рэшт прыйшоў да наступнага TOP-12 прадуктаў, якія й стварылі аснову рацыёну. Сьпіс, натуральна, ня догма, і заўвагі ды прапановы па ягонаму ўдасканаленьню (у рамках першапачатковай ідэалогіі) толькі вітаюцца.
Кураціна. З даступнага - самае правільнае мяса. Гатую звычайна па выходных, у духоўцы на бутэльцы. Фкусна! 6кг на месяц - 45.000
Ройбас. Гэты паўднёваафрыканскі напой варта было б піць толькі з-за мікраэлемэнтаў - суткавую патрэбу ў многіх зь іх можна пакрыць адным толькі ройбасам, калі паглынаць як я - па літру штодня. Але галоўнае ўсё ж прадухіляючыя старэньне арганізму, захворваньні сэрца і умацоўваючыя імунітэт антыаксіданты. Тут ройбас б'е ўсе рэкорды. 30л = 0.12кг - 11.000
Спагеці. Тут са мной можна паспрачацца на прадмет мэтазгоднасьці ўключэньня гэтага прадукту ў сьпіс. Але арганізму патрабуюцца вугляводы. А спагеці - доcыць унівэрсальны і танны вугляводзісты гарнір. Іх можна спалучаць з рознымі соўсамі, і тады яны ніколі не надакучаць. 3кг - 6.000
Арахіс. Ня стану распінацца пра ўнікальныя ўласьцівасьці арэхаў ўвогуле. Арахіс - найдэмакратычнейшы зь іх. Рэкорды па бялках; процьма вітамінаў і мікраэлемэнтаў, амінакіслотаў, карысных тлушчоў... Ну і, ясен пень, антыаксіданты. 3кг - 18.000
Селядзец. Марская рыба - і гэтым усё сказана. Не ласось канешне і не асётр, затое не даражэй 3000/кг. Спецыфічныя арганалептычныя ўласьцівасьці селядцоў не дазваляюць зь імі тэрмічна вычварацца, але мне й ня трэба. Мой варыянт - купіць сьвежых і самастойна засаліць, атрымліваецца гарантавана смачна. А маціас хай ворагі трушчаць. 4кг - 12.000
Яблыкі. Мая ўлюбёная садавіна. Як высьветлілася, не дарэмна - іх ёсьць за што любіць. Вітаміны, мікраэлементы, амінакіслоты, клятчатка... І - дадада!-антыаксіданты. Колькасьць, у якой іх спажываю, уліку амаль не паддаецца. Думаю, што дзесьці каля 70-100кг/год (free). Xацелася б болей і круглы год, але інфраструктура не дазваляе:(
Рыс Вітаміны групы В, вугляводы, мікраэлементы, бялкі... Адна з найлепшых па сваіх уласьцівасьцях крупаў, асабіста мне падабаецца тым, што на ягонай аснове можна нарабіць шмат разнастайных салатаў. Ну і супы безь яго не абыходзяцца. 3 кг - 6.000
Мёд. Калі б мёду не існавала, яго варта было б прыдумаць. Практычна на 100% складаецца з простых вугляводаў, якія вокамгненна і цалкам засвойваюцца арганізмам, надаючы сілаў і энергіі. Шматлікія лекавыя ўласьцівасьці. Усе памятаюць зь дзяцінства кніжкі пра Нязнайку. Там сярод пэрсанажаў была такая Мядуніца, якая, у адрозьненьне ад мудака Пілюлькіна, усе хваробы лекавала немедыкаментозна, мёдам - хіба што клізмы ім ня ставіла. Выпадкова ці не, але з таго моманту, як пачаў штодзённа ўжываць мёд - аніразу не прастуджаўся. Хоць і неаднойчы трапляў ва ўмовы, пасьля якіх любы сумленны чалавек проста абавязаны захварэць. Некаторым ўсенепраменна трэба, каб мёд быў вадкім. Закрышталізаваны мёд можна растапліваць, але тэмпературай ня большай за 50 градусаў. Інакш кранты прадукту. 1л. - free, бо бацька бортнік-аматар - ходзіць улетку з пакусанай пчоламі пысай і горда называе гэта апетэрапіяй.
Тварог. Толькі нятлусты. Кальцый, бялкі і ўсё такое. Тварог я, шчыра кажучы, не люблю зь дзяцінства, але калі да яго дадаць дробна парублены банан, сьмятану й мёд, і перамяшаць да аднароднай масы - нічога, есьці можна. 2кг - 15.000
Морква. Адзін з найкарысьнейшых у прыродзе прадуктаў. У дзяцінстве я хацеў вырасьці высокім, і таму жэр салацікі з морвы досыць старанна. Так яе і палюбіў. Ня ведаю, ці дапамаглі мне тыя салацікі, але бацьку ўсё ж на 6см перарос, пры тым што маці мая ну зусім маленечкая. А зараз вітамін А болей для вачэй патрэбны, бо кампутар. Зрок пакуль па адзінках. Ну і нагадаю лішні раз, што засвойваецца гэты вітамін найлепш у спалучэньні з жывёльнымі тлушчамі. Хаця сыйдуць і расьлінныя. 3кг - free
Апельсіны. Альбо, як кажуць тарашказнаўцы, апэльсыны. Гэта: а) смачна і б) вітамін С. 6кг - 22.000
Бульба. Адзіны ў сьпісе пусты, "тупы" прадукт, ад спажываньня якога хацелася б увогуле адмовіцца. Але канчаткова неяк не атрымліваецца. Напрыклад, селядцоў я магу есьці толькі з бульбай. 6кг - free
***
Атрымліваецца 135.000 на месяц. Калі дадаць 50.000 за абеды ў нашай досыць прыстойнай сталоўцы па буднях, плюс розныя дробязі, то ў 200.000 на месяц якраз укладаюся.
У будучыню ж я гляджу ў цэлым без аптымізму, і мяркую, што не за гарамі перыяд сацыяльных патрасеньняў, калі беларусы (хоць бы й часова) пяройдуць на хлеб, ваду і дары леса, а менчукі пусьцяць у расход страціўшых класавую пільнасьць прыкормленых сьвіслацкіх качак. Таму ў вышэйпрыведзены сьпіс ад самага пачатку сьвядома закладзены досыць істотны патэнцыял для будучага скарачэньня выдаткаў. Будзем кушаць меней кур, арахісу і апельсінаў, і болей мясцовай гародніны, бульбы, макаронаў, грэчкі, рысу і грыбоў. Жыць-та трэба. Хоць з кожным годам усё меней і меней зразумела, навошта.
|
May 25th, 2007
08:20 am
Я ўжо і ня думаў, што са мной здарыцца такое. Тым болей тут, у палескай глушы, тым болей так моцна і яскрава. Так, што з галавы вылецела ўсё астатняе - нават дзень народзінаў дарагога mexanikus :) Я закахаўся. Як разумею цяпер - упершыню за свае 24 fucking гады. Ці за 12 прыкладна год, што худа-бедна цікаўлюся супрацьлеглым полам. Гэтае пачуцьцё ні з чым ня зблытаеш. Прычым нічога рацыянальнага ў ім не было амаль. Гэтая дзеўчына, што прыехала да нас на практыку, ня вельмі ўпісвалася ў мае ўяўленьні пра свой ідэал жаночай прыгажосьці: маленькага росту - не вышэй за 165, брунэтка, ня надта вытанчанае аблічча. Мо парачка лішніх кілё. Хаця - як у той рэкляме - яны адклаліся ў "правільных" мейсцах. Хаця - блакітнавокая і "цёплая". Хаця - ідэальна гладкая й чыстая скура, да якой так і прагнеш дакрануцца... І ўсё ж-такі, падкрэсьліваю, тып як быццам бы ня мой, дарма што прывабная. Дый ня з тундры ж я сюды прыехаў - на маёй радзіме шмат, вельмі шмат і прыгажэйшых дамаў, і вучыцца ў свой час выпадала з сапраўды вартымі, элітнымі (паводле майго разуменьня) дзеўчынамі. Але аніводная зь іх не выклікала нічога падобнага. Думаю, тут важнейшую ролю згуляла не само аблічча, а ўласьцівасьці, якія я мог прыпісаць дзяўчыне, гледзячы на яе: разумная, але не завумная; ціхмяная скромніца, але й не забітая; не вескаўня, але й не сапсаваная ўрбанізацыяй; дзеўчына, зь якой можна стварыць добрую сям'ю, а не "страказа". Усё-усё - пастава, гаворка, рухі, манэра апранацца - выдавала ў ёй Майго Чалавека. Але найбольш сказаўся "фактар Х", які не паддаецца ні апісаньням, ні рацыянальным развагам. Так ці інакш, гэтае дзяўчо ўвяло мяне ў невядомы дагэтуль стан. Зусім перасталі заводзіць думкі пра сэкс з кімсьці, акрамя яе. Калі б у маёй ваньне нейкім чынам апынулася Памэла Андэрсан у свае найлепшыя гады, з абсалютна адназначным намерам - разьлічваць яна магла б хіба што на пацерці сьпінку. І зьявілася ўпэўненасьць, што я ніколі сабе не дарую, калі хоць бы не паспрабую яе заваяваць; што страчу ўсю самапавагу і да скону буду лічыць сябе найвялікшым Мудаком, калі не зраблю ўсё магчымае; што гэта Менавіта Той Выпадак, калі трэба адкінуць усе сумневы і дзейнічаць. Падчас бяссоннай, але надзвычай крэатыўнай ночы напрыдумваў для яе такіх словаў, якія мараць пачуць, напэўна, усе жанчыны, але 99,8% не пачуюць ніколі. Толькі гэта было пакуль што дарэмна: не нагаворыш жа нічога падобнага падчас першай размовы - такі брутальны неадэкват адно напалохае. Трэба сьпярша пазнаёміцца толкам. А я ў жудасным цэйтноце. Практыка кароткая, і не было ўпэўненасьці, што дзяўчо будзе зьяўляцца на ёй кожны дзень, а не ўкладзецца ў два-тры. Вам даводзілася быць у сытуацыі, калі трэба дзейнічаць адносна зусім незнаёмай асобы ня толькі рашуча, але й фарсіраванымі тэмпамі, і не выглядаць пры гэтым кончаным пікаперам ці тупарылым гопнікам ("дзевушка, а можна с вамі пазнакоміцца?")? Здаецца, людзей, якія могуць зьлёту падабраць ключыкі да незнаёмцаў, вельмі няшмат. Але я мусіў. Дзіўна, але працэс знаёмства пайшоў як па масьле. Я рэальна жог, шмат і ўдала жартаваў, нязмушана балбатаў, што для мяне нетыпова, змог і яе разварушыць, так што ад першае сапраўднае размовы застаўся суцэльны пазітыў. Усё атрымалася, брама распахнулася, дарога стала адкрытай! Ну, што тут яшчэ дадаць... Далейшыя размовы зь Ленай хутка прывялі мяне ў норму:) Яна апынулася дурніцай - настолькі, наколькі ёй можа быць дзяўчына, і пустышкай. Троешніцай, якая ня здолела паступіць нават у тэхнікум, а ў ВНУ й не спрабавала, і ў выніку пайшла на платнае ў "коледж" (прыгожае слова, ага). Зусім ня ледзі. У найлепшым выпадку - "бабёнка"*. Бравіруе тым, што "ня памятае" ўсіх сваіх мужчынаў; вучыцца на сакратарку (вельмі цяпер уяўляю яе ў гэтай ролі!); а ў тэлефонную кнігу майго мабільніка занесла сябе як, бач ты, "Ленусик". Карацей, па фізіягноміцы мне незалік:) І ўсё адно я шчасьлівы, што давялося адчуць такое. Многія пражываюць жыцьці, заводзяць сем'і, а нічога падобнага за ўсё жыцьцё не адчуваюць. А я цяпер ведаю, на што ў душэўных справах арыентавацца; ведаю, што цяпер ужо не давядзецца ні падмануць, ні падмануцца; што калі прыйдзе ЯНО - ня будзе ні сумневаў, ні нерашучасьці, ні дурацкіх загонаў, затое сам я ўвайду ў стан, у якім, здаецца, атрымліваецца ўсё. Вось толькі няўжо цяпер зноўку прыйдзецца чакаць дванаццаць год? ________________________________________ _________________ *Паводле маёй клясыфікацыі, жанчыны дзеляцца на наступныя тыпы: -Бабы (найшырэйшая катэгорыя, у якой у сваю чаргу вылучаюцца бабанькі, бабёнкі, уласна бабы, і бабішчы) -Сапраўдныя Ледзі -"Багема" -"Амазонкі"
|
February 12th, 2007
05:24 am
прыхільнік абортаў абураецца: на рэферэндуме з нагоды іх забароны права голасу маюць ня толькі жанчыны. гэтыя мужчыны ўсё ніяк ня могуць адвыкнуць лезьці з сваімі бюлетэньчыкамі ў чыста жаночыя, асабістыя справы. доколе?! калі быць пасьлядоўным у гэтай дэмагогіі, то трэба тады ўжо аддаць: права вызначаць дазволенасьць забойства - выключна [патэнцыйным] забойцам, мардабою - хуліганам, крадзяжоў - клептаманам. і хоць такая ініцыятыва была б бясконца глупай, сам чык на яе ўсё-ткі не пайшоў бы: гэта ахвяраю аборта пасьці яму ўжо не пагражае, а вось спытаць цыгарэтку ў цёмным завулку вельмі нават могуць. мы б тады паспачувалі фрэнду, ягоным палягчэлым кішэням і да сінявы начышчанай рэпе, бо так ужо дамовіліся мы калісьці ўсёй грамадой, соцыюмам - лічыць гвалт і рабунак супляменьнікаў (нават такіх экзальтаваных) няправільнымі учынкамі. пры гэтым нас ня будзе цікавіць погляд самога рабаўніка на дадзеную тэму, хай нават ён знаходзіць разбой найшляхетнейшым з промыслаў. вяду я да наступнага: аборт - гэта НЕ асабістая справа жанчыны. і ня толькі таму, што непасрэдна тычыцца й таго маленькага чалавека ў матчыным улоньні (менавіта чалавека - генэтычна сфармаванага і завершанага, а ня нейкага па сутнасьці гліста, да якога так імкнуцца яго прыраўняць прыхільнікі спаронаў), хоць і гэтага ўжо больш чым дастаткова. а і таму яшчэ, што ўсе мы - частка соцыюма, у якога можа быць (і ёсьць) свой погляд на гэтыя рэчы. няма нічога дзіўнага і ненармальнага ў тым, што погляд гэты фарміруюць ня толькі жанчыны ці мужчыны, ці нейкія асобныя зацікаўленыя сацыяльныя групы, а ўсё грамадзтва ў цэлым. адно што лепей бы грамадзтву апынуцца пры гэтым здаровым... асабіста мяне ня так ужо і натхняе ідэя заканадаўчай забароны абортаў. проста гэта павінна заставацца абсалютным этычным табу. як інцэст. прыхільнікі спаронаў у чымсьці і падобныя аматарам інцэсту: што такое "табу", яны ўяўляюць слаба. адным словам, motherfuckers.
|
October 11th, 2006
06:44 am - Трансгены
Кожны чалавек, неабыякавы да свайго здароўя і здароўя сваіх нашчадкаў, проста абавязаны пашукаць ды вывучыць інфармацыю пра сытуацыю з ГМ-прадуктамі, іхнымі плюсамі-мінусамі.
Увогуле, карціна атрымліваецца без перабольшваньня палохаючай.
З 90-х гадоў (часу масавага выхаду трансгеннай прадукцыі на рынак) карпарацыі-распрацоўшчыкі ГМА набралі сілу, прадукцыя атрымала вялізны распаўсюд (некаторыя ГМ культуры практычна цалкам выціснулі свае прыродныя аналагі з ужытку), а самі карпарацыі моцна лабіруюцца ў сьвеце нават на ўзроўні прэзыдэнтаў ЗША.
Пры гэтым ніякіх сур'ёзных, працяглых навуковых дасьледваньняў, што пацьвярджалі б бясьпеку ГМА для чалавека, дагэтуль не абнародавана. А што, здавалася б, можа быць прасьцей: узяць дзьве групы паддосьледных пацучкоў, адну зь якіх карміць трансгенамі, іншую - такімі ж прадуктамі, толькі не мадыфікаванымі, а потым параўнаць стан здароўя абодвух папуляцыў у двух-трох пакаленьнях. Такіх дасьледваньняў лабістамі ГМА, якія пасадзілі на свае прадукты палову плянэты, проста не прад'яўляецца! А чаму? Не было такіх вопытаў?
Аказваецца, былі. Дабром для навукоўцаў, як паказала практыка, яны ня скончваюцца. Варта толькі вучонаму заняцца гэтай праблематыкай, як усплываюць жахлівыя рэчы, а на навукоўца абрынаецца "праведны гнеў" прадажнага навуковага істэблішмэнту, яго пазбаўляюць пасады, звальняюць, перакрываюць кісларод, зацкоўваюць. Выглядае, што сёньня на тое, каб узяцца за такія дасьледваньні, ад вучонага патрабуецца не абы-якая грамадзянская мужнасьць. Прынамсі, у гэтым пытаньні непрадажная навука загнана ў жорсткую апазыцыю: дасьледваньні вядуцца пераважна за свой кошт, на голым энтузьязме, бо ўрадамі ды навуковымі ўстановамі такія праекты цяпер папросту не фінансуюцца. Хаця важнасьць пытаньня ўзьдзеяньня ГМА на чалавека і прыроду пераацаніць немагчыма.
Лішне казаць, што галасы з "апазыцыі" вельмі і вельмі трывожныя. Што адбываецца з накормленымі трансгенамі паддосьледнымі жывёлкамі - не палянуйцеся пашукаць самі. Шукаючы, знойдзеце процьму цікавостак.
Занятна: калі ў 2004г. Эўразьвяз увёў забарону на імпарт(!) трансгенаў (WTO пасьпяшался прызнаць яе незаконнай), замовы на шырокамаштабныя і ўсебаковыя навуковыя дасьледваньні датычна трансгенных прадуктаў ня ўзьнікла ўсё адно. "Мы вас труціць нікому не дамо - самі будзем". Захад. Голая эканоміка. На людзкія жыцьці начхаць рашуча ўсім. І гэта страшна.
Так што маю цяпер новую жж-зацікаўленасьць - "грэбаваць трансгеннымі прадуктамі". Замест колішняй "фкусна жраць".
|
September 14th, 2006
August 28th, 2006
12:01 pm - Рыдлёўка як сымбаль беларускага экстрэмізму БТ учора жгло.
У адной з аналітычных перадачак (іх на БТ увогуле багата, усіх зь сябе аналітычных - назваў нават не магу запомніць) хлобчэг смазьлівай наружнасьці паказаў ляктарату БОМБУ: у прыгарадных лясох інструктары з вопытам баявых дзеяньняў у "гарачых кропках" рыхтуюць юнакоў да сутычак з праваахоўнікамі з мэтамі зрынаньня канстытуцыйнага ладу!
І ўсё б нічога, каб не завоблачны прафэсыяналізм БТ.
У кадры некалькі пераапранутых брсмаўцаў у майках Маладога Фронту і нейкі мужык у цельніку размахвалі рыдлёўкай. Побач сядзела некалькі фактурных дзевак. Усё гэта мусіла выглядаць як працэс падрыхтоўкі байцоў для вулічных акцыяў.
Але чаму рыдлёўка? Цяжка сказаць. Бо на мітынгі з рыдлёўкамі ня ходзяць хоць забіся. Ходзяць з расьцяжкамі, з транспарантамі, з дрэўкамі штандараў, з вудамі нарэшце - з чым заўгодна, толькі не з рыдлёўкамі. Інакш кажучы, рыдлёўка для мітынгоўца - абсалютна не падручны сродак. Калі ўжо на тое, апазыцыю прасьцей уявіць з граблямі.
Далей. У кадры мужык у цельніку (той самы рэмба з "гарачых кропак") навучае хлопца ў майцы Маладога Фронта прыёмам абыходжаньня з рыдлёўкай. Хлопец паслухмяна б'е ёй умоўнага АМАПаўца па ўмоўнай галаве і затым "дадае" нагой у корпус. ІМХО: нашыя амапаўцы, канешне, крэпкія рабяты, але не настолькі, каб застацца стаяць на нагах пасьля ўдару лязом рыдлёўкі па мордзе. Так што нагой па корпусе апасьля рыдлёўкі - непатрэбшына нейкая. Гэта альбо садызм, альбо глумленьне над трупам - толькі ня тое, што трэба ў рэальнай сутычцы. А значыць, "прафэсыйны інструктар" інструктуе нешта ня вельмі прафэсыйна. Я не кажу пра тое, што збоку гэта выглядала як бяскрыўдная аэробіка ў доме састарэлых.
З самімі ж маладафронтаўцамі па ходзе рэпартажу адбываюцца дзіўныя пэртурбацыі. З "14-15-тилетних юнцов" яны раптам становяцца "откосившими от армии". Я думаю, гэтым разам бэтэшнікі пераплюнулі нават саміх сябе.
Ну а гэтую фігурна складзеную кучку з пустых пляшак з-пад піва ды гарэлкі яны, мяркую, перавозяць зь месца на месца ў адмысловай машынцы. Толькі па дарозе порначасопісы згубілі.
***
Рэжым, і бэтэшнікі ў прыватнасьці, лішні раз паказалі, якімі мэтадамі яны ня грэбуюць. І ўсё ж яны малойцы. На ўсю краіну падказваюць апазыцыі стварыць сабе баявое крыло! Па шчырасьці, мне не зразумела, чаму яго дагэтуль няма. Хай нават не арганізаванага, а стыхійна ўтворанага. Хай не для боек з амапаўцамі, а для прэсінгу рознай мразі - эскадроншчыкаў, азаронкаў, правакатараў, адыёзных судзьдзяў і прочыя. Для гэтага ж ня трэба ні шмат людзей, ні нават рыдлёўкі.
апдэйт: А, прыгадаў! Гэта "В центре внимания" было.
|
June 1st, 2006
01:22 am - Пару банальнасьцяў пра фэмінізм (мо таксама каму-небудзь прысьвяціць?).
Вось што: фэмінізмам мы будзем называць ня рух за раўнапраўе жанчынаў. Усё ж з часоў барацьбы суфражыстак шмат вады ўцякло, і сьвет з тае пары моцна зьмяніўся да лепшага. Фэмінізмам будзем назвываць інтэлектуальнае вычварэньне, разнавіднасьць сэксізму - тую пячору, куды зашываюца цёткі, па розных прычынах адчуваючых крыўду, злобу ці пагарду да мужчынскага племені. Як і любое вычварэньне, фэмінізм - сьведчаньне таго, што нешта ў жыцьці чалавека пайшло ня так.
Што ня так з фэміністкамі?
Зь некаторымі - усё так. Іх, штопраўда, адзінкі - гэта тыя, хто на фэмінізме робіць бізнэс.
Ёсьць тып фэміністак-дурачак, якія проста дзесьці пачулі слова "фэмінізм" і запісалі сабе на "вінт" (хаця па аб'ёме гэта хутчэй дыскетка). У іхных мілых недаразьвітых галоўках яшчэ можа зьмясьціцца "ваапшчэ-та я фэміністка", але на разуменьне сутнасьці нейкіх зьяваў ці ідэяў іх ужо не хапае - даволі і таго, што (звычайна) яны нейкім BIOSам разумеюць мужчынаў і ўмеюць зь імі адэкватна паводзіцца. Увогуле яны забаўныя і зусім нястрашныя, усур'ёз іхныя дурыкі ўспрымаць ня трэба - яны і формы клінічнай ня прымуць, і пройдуць зь цягам часу. Бо мужчыны ўсё адно іх любяць.
Не такі іншы тып фэміністак. Тып пакрыўджаных на мужчынаў баб. Ідэя "ўсе мужыкі - казлы!" белай ніткай праходзіць празь іхную сьвядомасьць. Уласна, яны нічым, акрамя полу, не адрозьніваюцца ад мудакоў з мужчынскага лягеру, якія любяць зьвягнуць, што "ўсе бабы" нібыта "блядзі" ці "дуры". Ну не шанцуе ім з супрацьлеглым полам, хоць тапіся! А праўда адна: уся гэтая публіка - зборышча гробаных няўдачнікаў (няўдачнікам быць яшчэ ня сорамна), якія прычыны сваіх няўдачаў шукаюць не ў сабе, а ў іншых.
Калі такая "фэміністка" аблічае мужчынаў (усіх скопам ці асобнымі шырокімі катэгорыямі) - трэба заўжды усьведамляць, што сваёй нянавісьцю яна "помсьціць" абсалютна канкрэтнаму чалавеку, і за любымі агульнымі фразамі хаваецца банальная, тупая бабская крыўда. Таму, калі стрэнеце такую прыпыленаю дуроху - нагадайце ёй, што злоба, пагарда і нянавісьць - штукі абаюдавострыя. І пашкадуйце яе. Умаляю, пашкадуйце, бо ў мяне штосьці не атрымліваецца.
|
May 13th, 2006
03:15 pm
Занятна: апошнімі днямі ўсё болей зьяўляецца сьведчаньняў таму, што дзяржава нарэшце пачынае ЦІКАВІЦЦА той дэмаграфічнай катастрофай, што адбываецца ў Беларусі ўжо 12 год. А наш сіпаты салавей нават заліваецца (дакладней, залівае) пра тое, што, цытую, " последнее время в Беларуси наблюдается увеличение рождаемости, что подтверждает эффективность государственных усилий по поддержке семей и улучшение демографической обстановки". Магчыма, ён гэтым разам ня вельмі-та і хлусіць - ня трэба выключаць, што зараз можна знайсьці такі адрэзак часу, на працягу якога дзетак нарадзілася трошкі больш, чым за аналягічны пэрыяд папярэдняга году. Але лепей усё ж зазірнуць ў статыстычны зборнік "Республика Беларусь в цифрах", каб пераканацца, што гэткае "падвышэньне нараджальнасьці" - эпізадычнае і ня мае характару ўстойлівай тэндэнцыі: за кожным такім "падвышэньнем" здараецца яшчэ большае зьніжэньне, а ў цэлым адбываецца стабілізацыя нараджальнасьці ў раёне сьмерці падобных васьмі праміле. І я б дакладна ня стаў зьвязваць эпізадычыя падвышэньні ўзроўню нараджальнасьці (з проста катастрафічных да трошкі менш катастрафічных) з млявымі целарухамі дзяржавы ў сфэры дэмаграфіі. Пабойцеся бога, Аляксандар Рыгоравіч: хіба не зразумела, што гэта проста пакаленьне пачатку васьмідзесятых уступае ў дзетародны ўзрост? Каб Вы ў чарговы раз не прафукалі сытуацыю, рост нараджальнасьці Вашым прыдворным статыстыкам не прыйшлося б шукаць з дапамогаю лупы і багатай фантазыі... Юшчанка ўжо сёньня праводзіць досыць простую і зразумелую дэмаграфічную палітыку (хоць і не дастатковую, канешне), Пуцін абяцае ў хуткім часе ўвесьці адзінаразовую дапамогу ў $9000 пры нараджэньні другога дзіцяці, а што можаце прапанаваць свайму народу Вы? Падвышэньне памеру гэтай дапамогі да $230 плюс нейкія абяцанкі? Канешне, адзінаразовыя і штомесячныя грашовыя выплаты, спрыяньне ў вырашэньні жыльлёвых праблемаў, ясная і празрыстая дэмаграфічная палітыка ня вырашаць праблемы ў поўнай меры - у рамках існуючай сыстэмы сацыяльных зносінаў і пануючых у грамадзтве прыярытэтаў выміраць мы будзем усё адно. Але маглі б працягнуць пару-тройку "лішніх" пакаленьняў. Толькі вось часу ўжо не застаецца: калі рэжым пратрывае яшчэ хоць пяць год - пасьля 2015 году (калі ў дзетародны ўзрост уступіць нешматлікае пакаленьне пачатку 90-х) нас чакае такая "яма", зь якой нам ужо ніколі ня выкараскацца. P.S. Зрэшты, будзе несправядлівым сказаць, што рэжым зусім ужо нічога ня робіць для ўмацаваньня інстытуту сям'і. Напрыклад, толькі што па дзяржаўным радыё я чуў песеньку "тра-ля-ля-ля-ля, мы адна сям'я, і эта замячацельнаааа". Трэба думаць, песенькамі ў нас усё і скончыцца.
|
February 26th, 2006
05:37 pm - Вось такое яно, нашае Мen's Life. Учора ноччу, чытаючы фрэндстужку, выпадкова натрапіў на мужчынскі інтэрнэт-часопіс "Мen's Life", і канкрэтна на артыкул "29 рэчаў, якія ты абавязаны паспрабаваць у сэксе". Вырашыўшы пакончыць з сваёй дрымучасьцю і даведацца-такі пра свае сэксуальныя абавязкі, я старанна ўзяўся за чытво. Спадарства, гэта проста сьвята нейкае!
Пачынаецца матэрыял досыць міралюбіва - прапановай набыць свой першы сэксуальны вопыт шляхам траханьня кавуна. Але чым далей, тым весялей. Вось некаторыя пэрліны:
Третьим будешь? - Давно уже пора было сказать это ее подружке или вашему приятелю, предложив присоединиться к вам в постели. В данном пункте необязательно быть особо настойчивым и претворять задуманное в жизнь насильно - друзья могут и воспротивиться. Но стоит попробовать, не так ли? Канешне, варта! Вось толькі дэмакратыю гэтую ("необязательно быть особо настойчивым" і бла-бла-бла) разводзіць ня трэба - памятай, пацан, пра свой абавязак! Бяры з сабой субутэльніка - і шагам марш да мілай на спатканьне!
Взаимная мастурбация - Сексперты уверяют, что это сильно способствует лучшему познанию друг друга, установлению психологического контакта и улучшению отношений. Да и правда, наблюдая друг за другом, вы имеете возможность все рассмотреть в подробностях и повысить квалификацию. Я вам болей скажу: калі вы практыкуеце ўзаемную мастурбацыю, то іншага і ня трэба нічога - толькі кваліфікацыю губляць.
Безвозмездный оральный секс - Эта штука требует самоотдачи и бескорыстия. Но разве не стоит попробовать одарить ее оральным сексом без требований того же взамен хотя бы раз, чтобы навсегда остаться в ее глазах милым и заботливым парнем? Возможно, она расскажет об этом своим подругам, и те тоже захотят воспользоваться вашей душевной щедростью. Вось так, дзеўкі. Калі вам выпадзе гэткае шчасьце - барані вас бог падумаць, што хлопец хоча зрабіць вам прыемна. Хутчэй за ўсё, гэты засранец ужо марыць пра вашых сябровак. Таму, атрымаўшы асалоду, узнагародзьце свайго кабяля рэзкім ударам каленам у пах. Для прафіляктыкі.
Сексуальные игрушки - требуют того, чтобы ими пользовались. Если вы еще ни разу не подавились съедобными трусиками, не опробовали "искусственное влагалище", не ощутили радость от презервативов с вкусовыми добавками и не позавидовали несгибаемой эрекции фаллоимитатора, то где же вы были все это время? Хороший секс должен быть веселым. Для большай весялосьці нядурна запрасіць клоўна Рональда.
Порно - Будьте осторожны: ваша коллекция жесткого кино может ослабить ее возбуждение, а не усилить. Специалисты утверждают, что женщин не особенно волнуют визуальные образы и они предпочитают пользоваться своим собственным воображением. Чтобы не рисковать, предложите ей самой выбрать, что смотреть, но не пугайтесь, когда она вдруг остановится на чем-нибудь вроде группового изнасилования, - это все же лучше, чем сопливая эротическая мелодрама. А чо палохацца-та, гэта ж не цябе гвалціць баскетбольная каманда.
Её бельё - Это задачка на раскрепощенность. Она же ходит в ваших боксерах, вот и вы примерьте ее кружевные трусики. Чулки - тоже в дело. Женщины утверждают, что им нравится, когда упругий и гладкий капрон обтягивает их ноги. Неужели неинтересно? Страх як цікава. Калі ты апранеш ейныя стрынгі, абцягнеш свае валасатыя ногі сэксапільнымі панчохамі ў сетачку, а мужны торс упрыгожыш ейным станікам - вам зь сяброўкай адназначна адкрыюцца новыя гарызонты. І не забудзьце пра падвязкі!
Грязно ругаться - во время секса весьма модно: Америка и Европа уже вовсю матерится в своих спальнях. Начинать никогда не поздно, но довольно непросто грубо выражаться на родном языке, при этом избегая оскорбительных для дамы интонаций. А вось тут я ня згодны. Мне здаецца, брудна лаяцца падчас сэксу - некультурна. Гэта "фі". Амэрыка з Эўропай хай сабе што хочуць робяць, а мы людзі выхаваныя!
Признаться в любви - При этом не "бекая", не "мекая" и не давясь от отвращения к самому себе - задача, с которой справиться под силу только настоящему мужчине. Если, открыв рот, чтобы сказать кому-то главные слова, вы чувствуете, что на вас нападает столбняк, попробуйте тренироваться перед зеркалом. Если, конечно, вас не пугает перспектива в этот патетический момент любоваться собственной физиономией. Зараз сьлязу замілаваньня пушчу. Проста фэнаменальна, калі пасьля такіх маніпуляцыяў у кагосьці яшчэ застаецца мейсца для чыстых пачуцьцяў. Але нават і тут, блін, не абыйсьціся без акторскіх навыкаў.
Мілыя, мілыя чалавечыя стасункі! Чытаючы артыкул, можна прыйсьці да высновы, што ідэальны полавы акт выглядае прыкладна так. Дзея адбываецца ў людным мейсцы, напрыклад, у адной з рэстарацыяў "McDonald's". Удзельнікаў трое - ты, яна, і клоўн Рональд. Ты апрануты ў жаночыя стрынгі, панчохі і станік. Цішыню парушаюць мернае гудзеньне вібратара і тэлевізар, па якім дзясятак гарылападобных нігераў гвалцяць непаўнагадовую кітайскую кукалку. Рональд, платаядна паўтараючы "I'm lovin' it!", азартна маша бізуном. Брудна мацюкаючыся, вы зь сяброўкай мастурбуеце адно адному, і, дасягнуўшы вяршыні, ты бяз розных бекаў і мекаў прызнаесься ёй у каханьні. Калі вам і гэта не прынясе задавальненьня, то я ўжо ўвогуле ня ведаю, чым вас яшчэ парадаваць.
***
Ндаа... Цікава, ці ёсьць межы чалавечаму дэгенерацтву. Прыкольна, што на назву гэтага артыкула Яндэкс выплюнуў мне больш за дзьве тысячы спасылак. Значыць, ТАКОЕ чытаюць і ого-го як! Падумаць толькі, што тысячы і тысячы чалавечкаў усур'ёз пранікаюцца гэткім чытвом... Па-мойму, прыйшоў час вялікай бітвы.
|
January 23rd, 2006
02:51 am - На правох правакацыі Здаецца, толькі лайдак ня выказаўся пра ідэю Народнага Галасаваньня. Што ж, паспрабую і я... хоць і нялёгка быць цынікам у такой сытуацыі. ---------------------------------------
Што ні кажыце, а старына Зянон як заўжды зажог і падкінуў нам, выбаршчыкам, файную ідэю. Так ужо павялося, што на выбарах улада намі проста карыстаецца. Але цяпер у нас зьявіўся шанец самім скарыстацца становішчам. Як? Пра ўсё па парадку.
Калі разважаеш пра пэрспэктывы Народнага Галасаваньня, не пакідае адчуваньне, што ў гэтай ідэі ЧАГОСЬЦІ НЕ ХАПАЕ. Ну як гэта так - раптам ні з пушчы ні з поля мільёны выбаршчыкаў забяруць бюлетэні з сабой і сумленна здадуць іх у грамадзкую камісію. Мары і летуценьні гэта - разьлічваць на такую ідэйнасьць. Але калі ідэю НГ трошкі дапрацаваць і прыўнесьці ў яе кроплю здаровага марадзёрскага прагматызму, то ўсё становіцца на свае месцы: можна ў залежнасьці ад пастаўленай мэты альбо зваліць Луку, альбо некепска зарабіць.
Плян такі: пад выбары ствараецца такая сабе фірмачка (падпольная арганізацыя) з філіяламі ва ўсіх мейсцах, дзе існуюць участкі для галасаваньня. Электарат актыўна апрацоўваецца на прадмет абмену свайго бюлетэню на энную суму грошай ці (на вёсцы альбо ў маргінальных рабочых раёнах) пару-тройку пляшак чарніла, што каму мілей. Пры такіх умовах сабраць некалькі мільёнаў бюлетэняў - як два пальцы. Бюджэт акцыі - ад трох да дванаццаці мільёнаў грыноў. Уласна, усё:)
Дэталі залежаць ад таго, хто арганізуе мерапрыемства. Калі гэта цёртыя ідэйныя апазыцыянэры - пасьля збору мільёнаў бюлетэняў (пажадана ня менш за тры з паловай) урачыста абвяшчаецца пра тое, што ярмошынскія "вынікі" - фуфел, і гэтаму ёсьць неаспрэчныя доказы. Тры з паловай мільёнаў неаспрэчных доказаў. Перажыць такое рэжыму будзе вой як няпроста.
Калі ж гэта апазыцыянэры звычайныя, альбо нармальныя дзелавітыя бізнэсоўцы, то пасьля збору бюлетэняў пачынаецца цывілізаваны гандаль з уладамі, якія стопудова захочуць выкупіць такі кампрамат. Абсалютна рэальна састрыгчы крыху капусткі. Хех, дайця мне дзясятак мільёнаў баксаў, і ў канцы сакавіка я аддам вам дваццаць, і сабе пакіну некалькі дзясяткаў;)
Што рабіць у такой сытуацыі нам, простым выбаршчыкам? Натуральна, забіраць свой бюлетэнь з сабой, як і раіць плякат.  Бо кожны бюлетэнь можа стаць прадметам гандлю. І акрамя атрыманьня пэўных выгодаў ад ягонага продажу, ты зможаш, зьвягаючы пляшкамі "Водару мяты", рэальна адчуць, што твой голас у гэтай краіне хоць нечага, ды варты!:)
Вопшчэм, цяпер ідэя спадара Зянона набывае рэальныя рысы. Усяго некалькі мільёнаў баксаў - і вінная вытворчасьць краіны перажывае імклівы ўздым, народ, папіваючы крыжачок, нарэшце адчувае сваю важнасьць як суб'екта вялікай палітыкі, а тыя, хто апынуўся самым спрытным, падлічвае прыбыткі альбо - не, не хачу нікога абнадзейваць, але ўсё ж - ламае машыну фальсыфікацыяў і зьвяргае такі ўзурпатара з трона. Чым не Народнае Галасаваньне?;)
P.S. Калі сур'ёзна, то я сапраўды настойваю на тым, што адзіны рэальны шанец зламаць машыну фальсыфікацыяў - спалучыць Зянонаўскую ідэю з хай сабе ня вельмі высокамаральнымі, затое рэалістычнымі і дзейснымі мерамі па подкупе электарату. Бюджэт акцыі - сапраўды невялічкі, апазыцыі па сілах мабілізаваць такія рэсурсы. І ня трэба разводзіць інтэлігенцкія соплі пра непрыймальнасьць такіх мэтадаў - будучыня радзімы даражэй. Дый пра якую амаральнасьць акцыі можна казаць, калі выявіцца, што які-нгебудзь вясковы дзяцюк і праўда можа зь лёгкасьцю прадаць сваю "любоў" да ППРБ за пару пляшак чарніла... Галоўнае ў гэтай справе - быць на крок уперадзе уладаў, рабіць усё цэнтралізавана (тут патрэбнае рэальнае аб'яднаньне усіх апазыцыйных сілаў) і ня даць уладам сябе абагнаць падчас выкупу бюлетэняў.
Нехта прынясе свой бюлетэнь па ідэйных меркаваньнях, а нехта - за пляшку крыжачку. У сувязі з гэтым прапаную тост за ідэйных - на іх заўжды можна зэканоміць!:)))
Божанька, даруй.
|
November 1st, 2005
11:23 pm - Расставім кропкі над “і”. Маё стаўленьне да геяў і каляровых.
pavietra пісала:
Чаму столькі шмат беларусаў ненавідзяць чорнаскурых, геяў, і Амерыку?.. (...)Я яшчэ магу зразумець тых, хто ў вялікіх гарадах жыве - там чорныя могуць на самой справе нэрвы папсаваць.. Але што дрэннага яны зрабілі тым, хто жыве ў Беларусі?? Тое самае і геі - ну каго яны чапаюць?.. Жывуць сабе, самі між сабой тусуюцца. Нікому дрэнна ня робяць. Нават наадварот, адны з самых міралюбівых людзей якіх я толькі бачыла.. Тады чаму??
Гэта было вельмі даўно – тады, калі кніжкі я праглынаў хутчэй, чым зараз піва. Таму я не змагу цяпер узгадаць усіх падрабязнасьцяў. Але патрапілася мне аднойчы кніга фантастыкі – пра нейкую касьмічную адысэю. Там каманда бравых малойчыкаў вадравала па Ўсясьвеце, бывала на самых розных, самых неверагодных плянэтах.
І вось аднойчы завітала яна на плянэту-рай. Сапраўдны рай, і ня ў клімаце там справа. Кожны, хто ступаў на тую плянэту, трапляў у сьвет безь нянавісьці і страху, бяз войнаў, болю і варажнечы. І... гэтая плянэта апынулася найстрашнейшай з усіх!
Калі там, да прыкладу, леў жэр цяля, тое гінула лёгка, без супраціву, з шчасьлівай пысай, ледзьве не з усьмешкай. Бо ня ведала яно ані страху, ані болю – усе абаронныя мэханізмы жывых істотаў на той плянэце былі “адключанымі”. І драпежнікі жэрлі сваіх ахвяраў, не сустракаючы з іхнага боку аніякага супраціву. Экіпаж карабля ўцёк з плянэты з найвялікшымі людзкімі стратамі...
І вось наступае эпоха, калі нас саміх хочуць загнаць у такі лібэральны рай. Тыя абаронныя мэханізмы, які наш народ выпрацоўваў тысячагодзьдзямі, якія дазвалялі выжываць яму ў варожым асяродзьдзі і якія худа-бедна выкрышталізаваліся ў маралі (часам, скажам шчыра, крывадушнай, арыентаванай па прынцыпе “свой-чужы”), рэлігіі і забабонах, цяпер хочуць адключыць, падмяніўшы іх убогай ідэалёгіяй бяздумных гамункулюсаў-агульначалавекаў. Нас заклікаюць да цярпімасьці, талеранцыі і ўсеагульнае любові, як быццам гэта прывядзе наш сьвет да шчасьця. Як быццам хваробу можна вылечыць, ігнаруючы ці нават палюбіўшы яе.
Што я называю хваробай у маштабах вялікай суполкі людзей? Усё тое, што садзейнічае ейнаму выміраньню. Калі людзі мруць як мухі – гэта хвароба. Калі мужчыны сьпіваюцца і губляюць чалавечае аблічча – гэта хвароба. Калі жанчыны ня хочуць (альбо даводзяць сябе да такога стану, што ўжо і ня могуць) мець дзяцей, а часам адмаўляюцца ад іх ці нават забіваюць – гэта хвароба. Калі моладзь садзіцца на іглу – гэта хвароба. Калі паўсюдна плодзяцца бясполыя істоты, геі, лезьбі – гэта хвароба. Калі выміраньне народа ўскладняецца прыўнясеньнем іншароднага, чужога ва ўсіх сэнсах элемэнту – гэта хвароба. І калі кіно, літаратура, мастацтва даводзяць, што ўсё гэта – ня так і кепска, а ў чымсьці нават крута – гэта таксама, чорт пабірай, хвароба! Як бы прывабна гэта часам ні выглядала.
Але вернемся да нашых баранаў.
Што я маю супраць геяў, акрамя таго, што яны – “хвароба”? “Жывуць сабе, самі між сабой тусуюцца. Нікому дрэнна ня робяць”. І я вось за ўсё жыцьцё натыкнуся толькі на аднаго гея, і нічога кепскага сказаць пра ягоныя манэры не магу. Але: дзяцей ня мае і, натуральна, не зьбіраецца. Грамадзкая пазыцыя цьмяная і неакрэсьленая. Ні пра каго і ні пра што не клапоціцца, акрамя ўласнага прыбытку і магчымасьці закруціць раман зь іншым сымпатычным геем. Для чаго ён увогуле жыве? Чаму я не павінен асуджаць людзей, адзіны сэнс існаваньня якіх – смактаць камусьці член?
Каляровыя. Прызнаюся адразу – я ня веру ў расавую роўнасьць, колькі б мяне ні пераконвалі. Пры гэтым у мяне няма апрыёры нэгатыўнага стаўленьня да іншародцаў – мая першая дзяўчына была азыяткай. Але калі я бачу, што колькасьць каўказцаў у Беларусі за апошняе дзесяцігодзьдзе нават афіцыйна павялічылася ў некалькі разоў, калі ў дварох асобных менскіх мікрараёнаў бачу толькі цыганскіх мурзатых дзяцей, мне робіцца не па сабе. Можаце тады ўявіць сабе, што я адчуваю, калі даведваюся, што з даху суседняга дома, дзе жыве мой былы аднагрупнік, чачэны дзеля забавы абстралялі з аўтамату мінакоў, калі гэтыя джыгіты ходзяць па маім горадзе з пісталетамі, калі яны зьбіваюць нашых выкладчыкаў, якія ня хочуць прапускаць далей тупароў, што ні разу не зьяўляліся на заняткі; калі даведваюся, што ў свой яны час спрабавалі наяжджаць на былога гендырэктара “Нафтана”, калі яны бухія ладзяць гонкі па маім горадзе, здымаюць упяцёх шлюху ля танка і потым, калі ўжо ня могуць трахацца нармальна, трахаюць яе каўбасой?
Чаму вы думаеце, што сьвет палепшыцца, калі ўсе будуць ставіцца да гэтай швалі цярпіма? І няўжо вы думаеце, што мы зможам калі-небудзь добра суіснаваць?
Калі я назіраю гэта ўсё, калі я бачу, ува што ператварае людзей нетрадыцыйная арыентацыя, зь якім замілаваньнем нам ставяць у прыклад жыцьці знакамітых геяў, зь якой неадэкватнай іхным бедам роспаччу вішчаць пра іхныя правы; калі ў ціхай Эўропе гучаць выбухі, забіваюць рэжысэраў, калі ейныя гарады напаўняюцца каляровымі і губляецца само аблічча бабулькі Эўропы, калі ў мой дом прыходзяць чужынцы зь іхным скоцкім стаўленьнем да гаспадароў – у мяне няма дэмакратычных ілюзыяў, я разумею – гэта трэба спыніць! І не таму, што мной кіруе нянавісьць, а проста таму, што так трэба. Каб не патрапіць у пастку плянэты-рая. Каб наш экіпаж застаўся жыць.
Нянавісьці няма. Ёсьць разуменьне таго, што нельга ўсьміхацца, калі цябе жаруць.
|
October 18th, 2005
10:07 pm
Калі б я быў мільярдэрам, альбо дзе шукаць ворагаў
Калі б я быў мільярдэрам у якой-небудзь Эўропе, я б быў сапраўдным сынам бацькаўшчыны. Я б быў вялікім мецэнатам, я б патрымліваў культуру і мастацтва, спрыяў бы ўсебаковаму разьвіцьцю сваёй Радзімы, дапамагаў бы ейнаму кіраўніцтву ў вырашэньні сацыяльных праблемаў...
А вось фігу вам! – нічога падобнага я б не рабіў!
Я б быў разумнейшым: усе мае памкненьні былі б скіраваныя на тое, каб захаваць і памножыць свой капітал. Дзеля гэтае справы я б увогуле зь лёгкім сэрцам ішоў бы па трупах.
Перш за ўсё, як чалавек разумны, я б паклапаціўся пра тое, каб у адным кошыку не ляжалі ўсе яйкі. Вялікую частку капіталу я б вывез з сваёй краіны у некалькі іншых – там мой капітал хоць і ня будзе працаваць на радзіму (якую яшчэ “радзіму”, дарэчы?), але будзе ў большай бясьпецы. Зьвязваць усю сваю справу, увесь капітал, усё жыцьцё сваё з адной краінай – найвялікшае глупства. Трэба думаць шырэй. Думаць глябальна.
Потым, варта было б паклапаціцца пра моцнае лобі ў заканадаўчых органах дзяржаваў, дзе я маю свой бізнэс. Спансаваць сваіх “шасьцёрак” у нацыянальных парлямэнтах, усяляк праводзіць туды купленых кандыдатаў, палітычна й фізычна зьнішчаць тых, каго купіць немагчыма. І калі мая вага ў заканадаўчым органе стане дастатковай, можна брацца за справу ўсур’ёз.
Памятаючы пра тое, што прыбыткі тым большыя, чым меншыя выдаткі, я б усяляк імкнуўся спрычыніцца да таго, каб стварыць заканадаўчую базу для скарачэньня апошніх, прынамсі для буйнога бізнэсу (дзеля гэтага можна аб’яднацца зь іншымі “акуламі”, якія маюць падобныя інтарэсы). Першае і галоўнае – пралабіраваць памяншэньне ставак падаткаў. У краіны, канешне, могуць узьнікнуць пэўныя праблемы зь бюджэтам, бо асноўная крыніца ягонай даходнай часткі – менавіта падаткі. Але калі купленыя мною СМІ будуць пераканальна даводзіць, што раздутая “сацыялка” – гэта зло, якое стымулюе дармаедзкія інстынкты сярод насельніцтва, што не бывае так, каб у краіне багацелі толькі багатыя, што інтарэсы буйнога бізнэсу супадаюць зь інтарэсамі народа, то ўсё ціп-топ.
Цяпер варта паклапаціцца пра тое, каб максымальна скараціць выдаткі на аплату працы сваіх работнікаў. Тут трэба мець нестандартнае мысьленьне і “глядзець у корань”. Недастаткова проста па-жлобску мала плаціць, бо ў мяне тады ніхто не захоча працаваць. А гэта нехарашо. Але ня варта адчайвацца: калі на мяне ня хоча батрачыць гэты народ, я ж проста магу замяніць яго іншым!
У прынцыпе, мне, эўрапейскаму мільярдэру, гэта няцяжка: стварыць попыт на танную працоўную сілу з Азыі, Афрыкі ці іншых бедных рэгіёнаў, і ўсемагутная рука Рынку ўсё даробіць сама. Адзіная праблема – нацыянальны ўрад. Ён можа заўпарціцца і ня даць грамадзянства абы-каму. Але й гэта не канец: па-першае, законы можна абыходзіць і карыстацца працай нелегалаў, а па-другое, для пачатку можна задаволіцца й “кампрамісным” рашэньнем увесьці пэўную квоту на колькасьць імігрантаў.
Квота – харошая штука. Харошая тым, што ейны памер можа зьмяняцца ў залежнасьці ад дэмаграфічных абставінаў. Чым меншая ў маёй краіне нараджальнасьць, чым хутчэйшымі тэмпамі вымірае тытульная нацыя, тым квота на імігрантаў большая , а значыць, тым болей я зэканомлю на аплаце працы.
Значыць, мая задача зводзіцца да таго, каб стымуляваць выміраньне свайго народу. Ці магу я, эўрапейскі мільярдэр, паскорыць гэты працэс? У прынцыпе, маючы рэсурсы і СМІ – так. Але мне ўсё ж патрэбная дапамога. У выглядзе асобных арганізацыяў “трэцяга сэктару”. Фэмінісцкіх, антырасісцкіх, выступаючых за пашырэньне правоў сэксуальных меншасьцяў... І нават антыкапіталістычных! Пры ўмове, канешне, што яны акрамя тупых “эканамічных” лёзунгаў будуць прапаведваць ўсясьветную любоў “розных-роўных” і скасаваньне ўсіх межаў паміж народамі. Асаблівым шыкам будзе, калі я даб’юся, як у многіх эўрапейскіх краінах, права вялікую частку сваіх падаткаў плаціць не ў бюджэт, а непасрэдна асобным “NР”O (“non-profit” organization, калі хто ня ведае). На мой выбар, канешне. Такім чынам я змагу ціха-мірна, і пры гэтым эфэктыўна зьнішчаць свой народ, існаваньне якога эканамічна нямэтазгоднае, за дзяржаўныя ж грошы (а сам народ, адурманены маімі СМІ, яшчэ й філянтропам мяне лічыць за гэта будзе!). І вось што я маю дзеля гэтага рабіць:
1) Прагандаваць праз СМІ, кіно й літаратуру такі лад жыцьця, пры якім людзі цэняць абсалютную, як ім здаецца, асабістую свабоду, кар’еру, посьпех і не жадаюць заводзіць дзяцей (прынамсі, больш за аднаго-двух). Урад пад ціскам сьвядомай часткі грамадзтва можа нават уводзіць беспрэцэндэнтныя меры, скіраваныя на падвышэньне нараджальнасьці (як зараз у Францыі), але калі чалавек ня хоча дзяцей, то хоць золатам яго асыпай – ён іх не завядзе.
2) Усяляк спрыяць росквіту фэмінісцкага руху. Калі жанчына будзе актыўна ўключацца ў грамадзкую вытворчасьць і палітычнае жыцьцё краіны, прычым на самых важных ролях, у яе проста не застанецца часу на ўсё астатняе. Апошні прыклад – бязьдзетная Ангела Мэркель, будучы канцлер Нямеччыны. А калі жанчына не дабіваецца такіх посьпехаў, няхай ёй укажаць на прычыну ейных няшчасьцяў – зарваўшыхся мужыкоў – і гэта будзе вэрі гуд.
3) Фэмінісцкія рухі файныя яшчэ й тым, што яны катэгарычна выступаюць супраць адмены дазволу на забойства дзяцей у матчыным улоньні. Я буду ўсяляк іх у гэтым падтрымліваць. А праціўнікаў спаронаў праз свае СМІ буду выстаўляць адмарожанымі радыкаламі-фундамэнталістамі, чыя маральнасьць – заўжды з прыстаўкай “псэўда-”.
4) Я, акі сапраўдны філянтроп, буду аддаваць зэканомленыя на падатках грошы на прапаганду талеранцыі і цярпімасьці ў грамадзтве, і перш за ўсё – да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Усе павінны адчуваць, што быць геем ці лезьбі – гэта ня толькі “нармальна”, але і крууута! Галоўнае, што мусульманскія імігранты маюць надзейную прышчэпку і ад фэмінізму, і ад гомасэксуалізму, і ад бязьдзетнасьці – іхныя сем’і гэтыя ініцыятывы не закрануць.
5) Каб эўрапейскае грамадзтва ня дужа напружвалася з нагоды ўсё ўзрастаючай долі імігрантаў, я буду ўсяляк падтрымліваць антырасісцкія рухі, каб тыя змагаліся з нэафашысцкімі. Тым больш што справа гэтая шляхетная й пачэсная. Заадно няхай змагаюцца і з здаровым сэнсам.
6) І, нарэшце, я ўсяляк буду адцягваць увагу грамадзкасьці ад усё ўзрастаючых праблемаў. І што найбольш шэдэўральна – рабіць гэта цяпер давядзецца нават ня мне, а дзяржаўнаму кіраўніцтву, на якім у людзкіх вачох ляжыць адказнасьць за сытуацыю ў краіне. Няхай яно шукае і знаходзіць для народа ворагаў у выглядзе іншых дзяржаваў ці народаў, няхай валяць усё на жыдоў, масонаў, тэрарыстаў, ісламскіх фундамэнталістаў, няхай зацявае войны й канфлікты – я буду толькі падлічваць прыбыткі, пасьмейвацца ды паціраць далонькі. У мяне ўсё схоплена.
|
September 21st, 2005
|
|