|
|
|
December 27th, 2006
07:50 am - Эўрафэст. З нагоды.
Стаў пільна сачыць за ўсім, што тычыцца Эўрабачаньня і беларускага выступу на ім. І "Эўрафэст" - адбор трох кандыдатаў з пятнаццаці магчымых - таксама прапусьціць ня мог. Чаму? Таму што ўсьвядоміў усю дзяржаўную важнасьць гэтае справы. Мяркуючы па ваўтузьні вакол Эўрабачаньня, удалы выступ на ім сярод дзяржаўных прыярытэтаў знаходзіцца дзесьці паміж дзесяціадсоткавым ростам ВУП і васьмі мільёнамі тон зерня. Мэсія і сам неаднойчы падкрэсьліваў, што паболей бы перамогаў на гэтых франтах - і ня трэба мець міністэрства замежных справаў. Таму ня дзіўна, што на фронт пад назвай "Эўравізія" кінутыя найлепшыя сілы Рэжыма - ад вечналаяльных маэстра Фінберга і Ханка ажно да Праляскоўскага з Азаронкам.
Плён іхнае дзейнасьці на першы погляд дзіўны: апошнія гады нашая малышня рашуча ірве эўрапейскую публіку, а дарослыя выстаўляюць усю краіну на пасьмешышча і з трэскам правальваюцца, абганяючы толькі Андору. Насамрэч, дзіўнага тут няма нічога: у распараджэньні рэжыма - УСЕ таленавітыя дзеці Беларусі (таму што маленькія яшчэ і не разумеюць, з кім маюць справу), сярод дарослых жа - толькі лаяльныя. І выбіраць даводзіцца адно сярод іх. Сярод тых, каму не агідна ў інтэрвію вылізваць азадак дыктатару; каго не напружвае тая акалічнасьць, што якім бы ні быў вынік іхнага выступу, ён будзе спрытна палітызаваны і скарыстаны рэжымам у сваіх прапагандысцкіх мэтах. Гэтыя нягрэблівыя людзі ў сукупнасьці і складаюць тое, што можна назваць афіцыйным маскультам лукашэнкаўскае Беларусі.
Таму, уключаючы "Эўрафэст", я меўся адсачыць посьпехі і дасягненьні НЕ беларускай мас-культуры, а тае ейнае часткі, што ўтварае дзіўны Культурны Фэномэн - падлукашэнкаўскае мастацтва.
Перш за ўсё, варта пасварыцца на вядучага. Прадстаўляючы адну зь сябраў журы, Вольгу Шлягер, ён абыграў ейнае імя і выказаў, відзіце лі, спадзеў, што "будет наконец у Беларуси хороший шлягер в этом году!". Ну як можна? Мы-та думалі, што "лав мі тунайт" Агурбаш і "мама" Смолавай - супэрпупэрмэгахіты!..
А распачала праграму Аня Шаркунова. Гэта цудоўная сьпявачка, у якой ёсьць усё: прыгожы твар, доўгія ногі і кароткія майткі, на якіх яна ў сваім выступе зь песьняй "сорваться и вниз" і вырашыла зрабіць акцэнт. Ход (калі прыгадаць мінулагодні выступ Смолавай) у Эўропе не бяспройгрышны, але мы-та ведаем, што год на год не прыходзіцца. Пасьля харошанькіх, але няўцямных хлопчыкаў з гурта "Борнэо" на сцэну выйшаў Ён - Дзіма Калдун. Ахъ, ну да чаго ж салодкі пупс! Прыгажосьць дый годзе. Вочкі абведзеныя, валосікі пафарбаваныя - адразу відаць, поп-зьвязда, яркая творчая індывідуальнасьць. Нарэшце маем шанец урваць пару балаў і ад Швэцыі з Галяндыяй, а ня толькі ад усходняга донара. А песьню я не запомніў. Потым была чароўная бляндынка Lena зь песьняй, прысьвечанай ахвярам 11.09.2001. Да, янкі, нам і празь дзесяць, і праз дваццаць год будзе балець вашая трагедыя, хоць вы і не ўпускаеце магчымасьці напакасьціць у наш крыштальны сасуд. Пятымі твор "салодкі мёдзік" выканалі "Сваякі" з Мазыра, якія, па словах вядучага, "держат марку родного завода". Я ня ведаю, на, што гэта за марка такая, на, але хай бы яны трымалі яе дзе-небудзь у гуртку філятэлістаў, на, а ня лезьлі зь ёй на сцэну, на. Затое цяпер кожны ведае, што "фольклорные мотивы" - гэта калі чувак у цьвятастай казацкай кашулі чытае рэп, а дзеўкі з туркестанскімі касічкамі ўсё гэта дзела абстаўляюць. Толькі калі прагучала "большое спасібо", я адчуў, што экзекуцыя скончылася і можна ўздыхнуць з палёгкай.
Другую пяцёрку распачала ўкраінская легіянэрка Ірына Ярына. Насамрэч, я вельмі разумею гэтую дзеўчыну: паглядзеўшы, што зь сябе ўяўляюць беларускія выступы на Эўравізіі, яна цалкам справядліва магла падумаць, быццам бы мае што ў нас лавіць. Але.. не злавіла. Такога, Іра, у нас і свайго хапае. Сёмым ійшоў очань яркі і феерычны выступ гурта "Dali", зь якога радавыя эўрапейскія абарыгены маглі б даведацца, што акрамя такіх дабротаў цывілізацыі, як Chernobyl і Lukashenko, беларусам знаёмая яшчэ і мабільная сувязь. І народ, і высокае журы міласэрна вырашылі не шакіраваць так эўрапейскую публіку, і я гэтае рашэньне магу толькі ўхваліць. Тут яшчэ вось што трэба сказаць: я апошнім часам практычна адмовіўся ад спажываньня прадукта пад назвай "піва", але перад "Эўрафэстам" усё ж-такі набыў тры пляшкі - ведаў, што спатрэбіцца. І праўда: выступ Натальлі Тамелы з песьняй "So Badly High" (акурат дзесьці ў гэты момант алькаголь пачаў дзейнічаць) cярод мяне прайшоў практычна на "ўра". Не, яна зусім не дастала зь неба зорку, але выступіла па-любому ярчэй чым пазамінулая пераможца грэчанка, якую я нават прыгадаць не магу. Пры ўмовах, што Натальля і ў Хельсынках не палезла б на людзі ў вульгарнай вопратцы, чым часта грашаць беларускія дзяўчаты, і ня стала б займацца акрабатыкай, я б згадзіўся на яе паглядзець. Але журы не згадзілася. Дзявятым быў гурт Lightsound. Мне вельмі хочацца пахваліць гэты калектыў, сказаць нешта, што было б ім прыемна. Таму скажу, што іхная творчасьць - гэта качэсьцьвенны прадукт. Да-да. Толькі арганічней ён глядзеўся б на капусьніку ў амэрыканскім коледжы, а нам - носьбітам Славянскай Духоўнасьці - ён чужы, і з гэтым нічога ня зробіш. Таму ў пралёце. Пад дзясятым нумарам выступіла інтэрнацыянальная брыгада The Project. Як патлумачыў вядучы, іхную песьню s.u.p.e.r. s.t.a.r. ня трэба ўспрымаць усур'ёз, бо яна ўяўляе сабой сьцёб з парадкаў шоў-бізу. Хм. Увогуле, я шмат чаго не люблю. Не люблю, напрыклад, калі мяне лечаць хворыя ўрачы, калі пра маральнасьць разважаюць лукашысты і яшчэ не люблю, калі з шоў-бізнэсу сьцябуцца тыя, хто ў ім ня толькі нічога не зрабіў - ня нюхаў нават. Яшчэ не люблю, калі адстаем на два крокі, не люблю какафонію, эксцэнтрыку і нігераў - так, атрымліваецца, многа не спадабалася мне ў гэтым нумары, што робіцца абсалютна ясна: на Эўрабачаньне паедуць яны.
Апошняя пяцёрка была трохі лепей, хоць адзінаццаты Алег Карпенка і намагаўся яе сапсаваць сваім глупым непрабівальным-наязыксядальным і ад таго такім невыносным пазытывам. Пад дванаццатым нумарам выскачылі тры дзяўчыны - New Generation - зь белмоўнай песьняй "Беларусь", напоўненай прызнаньнямі ў любові да онай. Не пасьпеў я парадавацца за строі паненак, што прынамсі пакідалі прастору для фантазыі, як заўважыў у адной зь іх сада-маза ашыйнік. Творчую задумку з дрэс-кодам я зразумеў наступным чынам: любоў да Беларусі і мазахізм - гэта дзесьці вельмі побач. Ну і, вядома ж, самая шчырая частка выступу - фінальнае "спасібо". Пожалуйста. Потым была Дыяна Гурцкая. Захапляюся такімі людзьмі, і гэта бяз жартаў. Часам сядзіш з чарговым прыступам іпахондрыі і думаеш, як жыць. А вось так - насуперак усяму і не зважаючы ні на што, як гэтая хрупкая невідушчая дзяўчына. І ўсё ж я б ня стаў пускаць Гурцкая ў фінал, хоць песьня і не абразіла маіх эстэтычных пачуцьцяў. Апошнімі сярод легіянэраў былі XXLight з нармалёвым, жывенькім, крэпенькім па мерках нашай эстрады трэкам. Але ж высокаму журы такое, відаць, ня коціць. А завяршаў праграму Віктар Пшанічны Sooner or Later. "У нас жа ёсьць адзін Віктар з расьлінным прозьвішчам," - абурыўся быў Сяргей спачатку - "навошта нам яшчэ адзін?!" І дарма. Гэта быў найлепшы нумар з усіх пятнаццаці. Прыгожая песьня, правільнае і, я б сказаў, шляхетнае выкананьне. Але паколькі Пшанічны, відаць па ўсім, добра сьпявае, мае культуру выкананьня, не тусуецца па фабрыках зьвёзд, а на сцэну выходзіць у клясычным касьцюме без эпатажнага мэйкапу - шанцаў у яго не было з самага пачатку. Добра толькі, што я своечасова парашыў свой мабільнік, інакш дарэмна патраціў бы сілы на выцягваньне Пшанічнага з балота электаральных густаў. У фінал прайшлі Калдун, Зэ Проджэкт і Гурцкая.
Рэзюмэ. 1) З нашымі "зоркамі" ніхто ня хоча дружыць: нават сіламі сваякоў і дзясятка сяброў пры пэўным спрыце можна было галасоў набраць болей, чым тыя жалю вартыя соценкі ў большасьці выканаўцаў. 2) На Эўрабачаньні мы зноўку будзем лепшымі, але ва ўпаратай барацьбе за балы акрамя Андоры не абгонім бадай нікога. Віноўнікі ўсё тыя ж: злакозьненная сусьветная супольнасьць і ўсюдыісная рука Вашынгтона. Заслужаную перамогу ў нас скрадуць, бо ня ўсім на Захадзе падабаецца нашая пасьлядоўная, незалежная і сацыяльна-арыентаваная палітыка. 3) І зусім сур'ёзна: калі хочаце посьпеху - годзе палітызаваць гэтае пытаньне, пакіньце нарэшце артыстаў у спакоі, дазвольце ім вольна працаваць, і хопіць лапаць сваім потнымі дзяржаўнымі канечнасьцямі тое, што гэтага не патрабуе. Лепей пашліце на заслужаны адпачынак усіх старых кашолак і пярдуноў з журы - маладыя лепей разьбяруцца, што ды як. Бо патэнцыял нашай моладзі ня меншы, чым у малышні. А перамагаць не абавязкова - дастаткова проста Мець Свой Твар.
|
May 19th, 2006
12:04 am ну не разумею, чаму я, як гопнік нейкі, шторазу гляджу эўравізію?:( гэтым разам, напэўна, каб не глядзець хакей:)
тэзісна:
сярожу спадабалася глядзець на ўкраіну, слухаць балканы і пышка з андоры таксама нічо так)
паліна - о да. цікава вось што: чаму ўсенепраменна трэба усталёўваць нейкія канструкцыі з чалавечых целаў? прыгадаліся сталінскія парады фізкультурнікаў. агурбаш у мінулым годзе таксама косткі мучыла. гэта становіцца тэндэнцыяй. а вапшчэ канешне гамно. "мама", "мама"... дзецкі сат.
а агурбашыху, дарэчы, вельмі нагадала турчанка. ня зьнешнасьцю канешне, але агульным уражаньнем. і голасам параненай каровы.
камэнтатар адкалоў. "публіка лікует!". гэта пасьля выступу паліны. а ў кадры - амаль у мёртвай цішыні нейкі млявы кіпрыёт памахвае сваім сьцяжком.
фіны-лохі, і гэта дыягназ.
а дзіма білан - плагіятар: гэта ж трэба дадумацца - "пазычыць" нумар у ягоркі ваўчка (папярэдніка ксені сітнік)! дзімуля, вы тырыце ня ў тых!!!
Вошчэм: украіна, андора і... дзіма білан. за кемлівасьць:))
|
December 30th, 2005
02:05 am - "Я не Рафаэль, ну так што ж, так што жэ" Як магу дапамагаю чувакам сачыняць гімн Джынсавай (а божа ж мой!) Рэвалюцыі. Справа-та сьвятая.
Каб зоркі гарэлі і птушкі сьпявалі, Каб звонка сьмяяліся стайкі дзяцей, Каб сонейка ўсіх на зямлі сагравала, Каб гора забыла свой шлях да людзей,
Каб гонар адчуць, каб прыйсьці да вытокаў, Каб дыхаць свабодна на роднай зямлі, Каб ляснуўся долу рэжым крывасмокаў Свае ягадзіцы джынсой абцягні!
Няхай разьбягаюцца цёмныя сілы Ад выгляду й водару джынсаў тваіх. Ўдыхні гэты пах: ён прапітан Свабодай, Бо ўся Амэрыка вырасла ў іх! Current Mood: гіранічны
|
December 29th, 2005
11:19 pm - ТУТэйшыя зажыгаюць:) Петя - токарь, Коля - пекарь, И Михалыч - наш аптекарь, Вася с тракторной колонны Как и все мы - за Зянона!
***
Ручеёк весной проснулся Отовсюду птичий звон - Это в Беларусь вернулся Наш герой спадар Зянон!
***
Провокаторам поверит Только гопник и дурак. Умный парень твёрдо верит: Победит Зянон Пазьняк!
:-))
|
December 11th, 2005
10:30 pm - Учора
Нячаста доводзіцца зьмяняць свой погляд на штосьці. Але ўчора гэта адбылося.
Адбылося адносна фігуры і творчасьці Маякоўскага. Раней ён уяўляўся мне такім сабе рэальным чуваком, але бяздарным паэцішкам-пустазвонам, які ўвесь час знаходзіўся ў пошуках новых формаў, шукаў, чым бы выпендрыцца, а з часам стаў больш прагматычным і пачаў складаць ўладаўгодныя вершыкі пра Леніна і пралетарыят. Сам жа ў гэты час (як чувак усё ж-такі рэальны) жыў зусім непралетарскім, разгульна-буржуйскім жыцьцём з выпіўкай і бабамі, што вымагала непралетарскіх жа грошай. А паколькі пры камуністах грошыкі пуэтам "капалі" па цьвёрдых тарыфах N рублёў за страфу, Маякоўскі хутка "прасёк фішку" і дзеля падтрыманьня ладу жыцьця на высокім узроўні разгульнасьці прыдумаў сваю знакамітую "лесенку", за што адныя літаратары яго люта ўзьненавідзелі, крытыкавалі і зайздросьцілі, а іншыя наадварот - усхвалялі і жывенька пераймалі перадавы вопыт*. Скончыў сваю кар'еру Маякоўскі бясслаўна, у прыпадку інфантылізму дэманстратыўна пусьціўшы сабе кулю ў скронь. Па наводцы маючай свой інтарэс экс-гёрлфрэнд Маякоўскага таварыш Сталін (ізноў жа, як мне ўяўлялася, смачна мацюкнуўшыся ў думках) такі заявіў на гэта, што Радзіма страціла песдатага паэта. Тое і вызначыла прысутнасьць віршаў Маякоўскага ў школьных праграмах на наступныя дзесяцігодзьдзі.
У вось учора я гэтую сваю пазыцыю зьмяніў. Дакладней, падкарэктаваў. Што адбылося? А Вайцюшкевіч адбыўся! Той, каторы Зьміцер. А дакладней, уважлівае праслухоўваньне ягонага дыска на вершы Маякоўскага. Дзевачкі, я ў захапленьні! Калі нехта яшчэ не набыў - купляйце хутчэй. У прынцыпе, я й на канцэрце гэтым быў, але тое, што пайшоў крыху прыгаломшаным адтуль - гэта ясна: канцэрт як-ніяк, жывы гук, стылёвыя відэаролікі і ўсе дзялы. І думалася, што вось дастану дыск, пастаўлю, пракручу ў хатняй абстаноўцы і забуду. Дык жа не - альбом сапраўды атрымаўся на славу. Ствараецца ўражаньне поўнай гармоніі тэкста і музыкі. І застаецца адчуваньне, як быццам бы сам Маякоўскі так і пісаў свае вершы - напяваючы іх. І напяваючы менавіта так, як гэта дэманструе на альбоме Вайцюшкевіч. Нават маё сэрца растала:) Ад таго вобраза творцы, які стварыў Зьміцер з сваімі кляснымі музыкамі - чалавека рэльефнага і цікавага, у якім усяго было навалам: грубасьці і лірызму, цынізму і сэнтымэнтальнасьці, гумару і хамаватасьці, шчырасьці і фальшу. Чалавека па-свойму геніяльнага і мейсцамі нават добрага паэта;) Спадабаліся амаль усе з 12 песень. Трошкі больш - "Письмо к товарищу Кострову", "Про это", "Кое-что про Петербург" ,"Красавица", "Бруклинский мост". Адзінае "фе" - "Песня рязанского мужика", наскрозь фальшывая агітка. Гэта амаль нагэтулькі ж кепска і фальшыва, як "окропі нас, русь белая, росамі благодаті твоей". І гэтая нахабнасьць казаць ад імя гіпатэтычнага разанскага мужыка... Вельмі кепска. Але бочку мёда не псуе.
Так, бочку мёда, і ня менш!:) Сьпяшайцеся паласавацца. ---------------------------- *Часам мне здаецца нават, што сталінскія рэпрэсыі ў дачыненьні савецкай інтэлігенцыі былі ў чымсьці справакаваныя менавіта Маякоўскім і ягонымі пасьлядоўнікамі кшталту нашага Шукайлы. Радзіме, панімаіш, бомбы былі патрэбныя і хлеб, а тут кожны вясковы подзеўбень пачынаў разумець, што можна кляпаць вершыкі a-la Маякоўскі і ніхрана больш не рабіць, жыць на шырокую нагу і шчыпаць сталічных паненак. І такіх дармаедаў напладзілася шмат і яны проста павісьлі на карку дзяржавы, покуль тая не адказала "чысткай"... Але гэта толькі гіпотэза:)
А яшчэ пачытаў euga на кнігі.ком. Спазьніўся ў цырульню:)
|
|
|