11:17 am
А чалавек жа колісь слушна заўважыў падставу! Вось і я год з пятнаццаці быў перакананы, што маю 42-гі памер абутку, покуль пасьля дваццаці ня стаў заўважаць, што сорак першы, аказваецца, таксама пачынае някепска падыходзіць. Набываю чаравікі зараз - і наце вам, загарніце саракавы. Прычым на назе сядзяць так, што застаецца шанец улезьці і ў 39-ты. А адтуль ужо і да маёй мініятурнай сястрычкі зь ейным 36-м недалёка! Нібыта Сусьветны Капітал у асобах вытворцаў абутку так і праграмуе падсьвядомасьць наскага мужчынскае племені, пасылаючы туды сігналы-каманды на здрабненьне. А падсьвядомасьць - гэта вам, какгрыцца, ня жартачкі. Вось і драбнеем-с... Каб не грамадзкая пільнасьць асобных энтузіястаў, чарговая падступная змова так і засталася б нераскрытай. А колькі іх яшчэ такіх, падступных і нераскрытых?.. Як страшна жыць!©
|