Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2008-03-14 13:39:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:нечаканыя паралелі, тутэйшыя

Соль зямлі, альбо Эээй, стаяць! Пачэму бяз шапкі?..

Вось цікава. Усе мы бачым на вуліцах нашых гарадоў і весяў гэтых суб'ектаў з адмысловым чынам нацягнутай шапкай - так, каб яна, не прыкрываючы вушэй, асноўнай сваёй масай лунала ў паветры, трымаючыся адно на цемечку. Суб'ектаў гэтых звычайна называюць гопнікамі, быдлам, альбо свойскім, ўтульным як тапкі наватворам "калдыр". Гэтая мода з шапкай настолькі характэрная, што мне, напрыклад, здавалася, нібыта характэрная яна для ўсіх калдыроў постсавецкай прасторы. Падумваў нават, што ў гэтым тарчком стаячым галаўным уборы крыецца нейкі адмысловы сэнс. Як чалавек бясконца сапсаваны, быў схільны бачыць у ім нешта фалічнае. Быццам постсавецкія гопнікі імкнуцца гэткай вязанай эрэгаванай радасьцю падкрэсьліць сваю мускуліннасьць.

Але ж усё ня так! Паблукаўшы па сеціве, прыйшоў да высновы, што маскальскае ці хахляцкае быдла носіць пераважна кепі а-ля сьпявак Сярога (пошукі па запытах "гопник", "быдло" і "чоткий пацан" выдавалі амаль выключна такія вынікі). А лунаючыя ў паветры шапкі - гэта наскае, чыста беларускае know-how. Чаму? Адкуль? Навошта?.. Чым нашыя калдыры такія адметныя і ўнікальныя, што прыкід ульянаўскіх ці днепрапятроўскіх пацаноў ім некамільфо?

А справа вось у чым:



Вось і атрымліваецца, што калдыры ў годна лунаючых шапках - ня проста нашчадкі люмпэн-пралетарыяту з гарадзкіх ускраінаў, а ня менш як праўдзівыя крыўскія кансэрватары, носьбіты крыху адаптаванай да сучасных рэаліяў аўтэнтычнай моды, пераемнікі шляхетнай дзядоўскай Традыцыі.

Ну а мы... мы проста адшчапенцы. :)



(Post a new comment)


[info]mecheslav88
2008-03-14 12:37 pm UTC (link)
эээх, я так заўсёды і думаў :)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2008-03-15 01:32 pm UTC (link)
Яшчэ, кажуць, Дугін адзначаў кансэрватыўную сутнасьць гопнікаў. Але ў параўнаньні з нашымі, усе астатнія - проста ганебныя бязродныя касмапаліты :-)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]mecheslav88
2008-03-15 01:56 pm UTC (link)
гыгы, Дугіну б фантастыкай займацца... Няблагія б кніжэнцыя выйшлі :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2008-03-15 02:04 pm UTC (link)
Але нешта такое ў гопніках безумоўна ёсьць. Ня любяць чорных, гомікаў, пірсінгаваных, патлатых. Носьбіты кансэрватыўных каштоўнасьцяў, фіглі :-)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]mecheslav88
2008-03-15 03:52 pm UTC (link)
гыгыгыгы :) цалкам згодны, трэба фармаваць партыю гопікаў ды й займаць парламент, і ня якай нелегальнай іміграцыі, петухоў, ніфераў. Усюды прыемна, утульна ды й грае Міша Круг і шкарлупкі ад семкаў паўсюль...

(Reply to this)(Parent)


[info]lionellia
2008-03-14 01:08 pm UTC (link)
я ніколі не сумнявалася ў рэальных пацанах!:)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2008-03-15 01:59 pm UTC (link)
Дарэчы, аджыгалі нядаўна з тав.[info]budimir дзесьці ў вас на раёне. Было весела, але народ крыху панікаваў. І толькі джэнтльмэн, які прадставіўся Кузем з Ангарскай, не пабаяўся зрабіць заўвагу. Ён "проста хацеў", каб "усё было ў парадку"...

Гэта я да чаго.. А, ну вопшчэм з такім раёнам, як у вас, я б таксама не сумняваўся :-)

(Reply to this)(Parent)


[info]vosienka
2008-03-14 10:06 pm UTC (link)
ды ну. непадобна зусім

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2008-03-15 01:31 pm UTC (link)
Як гэта непадобна? Зірні на дзядзек у верхніх кутах ілюстрацыі і ніжнім левым. Галоўныя прынцыпы - каб шапка трымалася адно на патыліцы, не прыкрываючы вушэй і асноўнай сваёй масай тырчала й лунала ў паветры - выконваюцца жалезна. Адрозьненьні толькі ў фасоне. Але ж дзе сучасным чоткім беларускім пацанам такі фасончык знайсьці? Нідзе. Таму даводзіцца юзаць, што ёсьць. На традыцыйны манэр :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2008-03-15 02:36 pm UTC (link)

(Reply to this)(Parent)(Thread)

інтэркультуральныя сувязі:))
[info]_extraneus_
2008-03-15 02:47 pm UTC (link)
...лішні доказ таго, што беларусы спрадвек цывілізаваная эўрапейская нацыя:)

(Reply to this)(Parent)


[info]volat
2008-03-16 12:58 am UTC (link)
Не па Хуану самбрэра, як кажуць. А я, лашара, увогуле бяз шапкі швэндаюся.

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2008-03-17 09:00 am UTC (link)
Не перажывай, не адно ты такое чмо - я таксама звычайна бяз шапкі :)

(Reply to this)(Parent)


[info]turdusbird
2008-04-28 08:54 am UTC (link)
.... не тільки у вас є тих пацанчиків в кепках.... вони є скрізь... гопота..))) ггггг

(Reply to this)



Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…