| Сяргей Корсак ( @ 2008-03-10 08:22:00 |
| Entry tags: | тутэйшыя |
Гумар тутэйшых просты й незацейлівы. На вясковых сьвятах нязьменным посьпехам карыстаюцца нумары з травесьці. Вось і зараз аглушальны фурор сярод тураўцаў выклікала сцэнка-гісторыя пра тое, як вясковы хлопец знайшоў сабе гарадзкую. "Гарадзкую" ўдаваў зь сябе падлетак у караценькай спадніцы, топіку і парыку ўсіх колераў вясёлкі. Зала кацілася покатам. "О, поба, вось гарадзкая дык гарадзкая!", "Ну і курва, эта ж нада, ггг". Рогат стаяў дзікі. І неяк не хацелася думаць, што зусім не гарадзкія дачушкі і ўнучкі гэтых разьвясёлых рабочых з трынаццаці год "працуюць" на трасе.
...Да "дзембелю" 4 месяцы і 21 дзень.