| Сяргей Корсак ( @ 2008-01-10 23:35:00 |
| Entry tags: | крэаціфф |
for girls only. як "прачытаць" мужчыну па ягоным абутку.
Апрэдзелённа, торкнула мяне гэтая тэма. Падумалася, што было б занятна пафантазіраваць, як мог бы выглядаць артыкул для сьветлавалосых і ня толькі дамаў, ахвочых раскусіць мужчыну паводле ягонага абутку.
Пані Гугля, дарэчы, адказ на гэтае пытаньне даваць не сьпяшаецца, прапануючы вызначаць характар самца па, напрыклад, ягоных майтках ці позе, у якой сьпіць. А што рабіць дзевушкам, жадаючым прачытаць мужчыну да таго, як апынуцца зь ім у адным ложку? Прынята лічыць, што дапамагчы ў гэтай справе можа абутак. Толькі як?
Ніжэй можна даведацца ўсю праўду пра мужчынскі абутак і тое, што да яго прыкладаецца, не забываючы, што незалежна ад абутку, усе мужчыны зьяўляюцца казламі, пахатлівымі кабялямі, таўстаскурымі скацінамі і бессардэчнымі даўбешкамі, няздольнымі ў сілу сваёй прыроднай непаўнавартаснасьці ацаніць Сапраўдную Прыгажосьць, розум і Багаты Унутраны Сьвет.
Кеды. Ціпа нефармал. А насамрэч ізьнежаны мудак і латэнтны (у лепшым выпадку) гомасэксуаліст. У ложку шчыра імкнецца прынесьці сяброўцы асалоду, але дзе там... Інфантыльным чмом застаецца, як правіла, на ўсё жыцьцё, таму пад старасьць няздольны зарабіць нават сабе на віягру.
Красоўкі. Пан спарцмэн. Хрэнаў аматар актыўнага ладу жыцьця. Любіць, каб усё было камфортна, зручна і функцыянальна. Такі ж утылітарны падыход мае і да жанчынаў. То бок, ён будзе цярпець вашую прысутнасьць у сваім жыцьці, покуль ня станеце замінаць яму займацца спрадвечнымі мужчынскімі справамі: п'янкамі, паходамі па бабах і праглядам футболу па тэлевізіі (падчас якога, дарэчы, вы мусіце падносіць прахладнае піўко, чыпсы і гарэшкі). У сэксе здатны на нешта хіба толькі пад мухай. Лічыць сябе Пацаном.
Берцы. З усіх сілаў намагаецца паказаць навакольным, які ён супэрмужык. Хаця сам у душы як піць даць пасіўны педзераст. Ці не таму трэцца пераважна ў мужчынскіх кампаніях?.. Можа пры жаданьні закасіць пад вернага, адданага і надзейнага перца, але весьціся нельга: жанчынаў ён ня ставіць ні ў грош. Беспарадачнасьцю сувязяў нагадвае аматара красовак, але часам схільны да сада-маза і жорсткасьці. З гэтым лепей старанна сімуляваць аргазм і не падвяргаць сумневу ягоныя сэксуальныя здольнасьці, бо інакш, напэўна, можна і па твару атрымаць. І ня дай вам бог ад гэтага фрукта "заляцець" - растварыцца ў паветры ў той жа дзень. У лепшым выпадку дасьць грошай на аборт.
Макасіны. Хітры коцік. Мае рысы першага і другога тыпаў, але не бяз густу. І кісак сабе шукае адпаведных. Сэкс любіць фанатычна, шлюбу баіцца панічна. Дбае пра кантрацэпцыю. Бывае гома-.
Белвест, Марка, Чырвоны Кастрычнік, альбо іншы абутак зь беларускіх унівэрмагаў. У маразы ансамбаль папаўняецца дзьвюма парамі шкарпэтак і падштанікамі з начосам. Гэты па-любому гетэра-... Праблемаў з заўчаснай эякуляцыяй ня мае - гэта праблемы іхных незадачлівых сябровак. Хоць і скаціна, звычайна пазіцыянуе сябе сумленным чалавекам, так што здольны ажаніцца, калі заляцець ці паднаціснуць. Потым да скону ня можа ўсьвядоміць свайго шчасьця і ваабражае, нібыта варты чагосьці лепшага. Таму па магчымасьці бегае налева. Калі не сап'ецца (што малаверагодна), пад старасьць можа стаць "крэпкім хазяйсьцьвеньнікам", і тады здолее дазволіць сабе што-небудзь папрыстойней. Толькі глядзіце, каб разам з "Чырвоным Кастрычнікам" і падштанікамі ва ўтыль не спісалі і вас.
Дынама, Жданы etc. Зьлёгку апгрэйджаны варыянт папярэдняга тыпу. Праўда, няясна, у які бок. Увогуле, пра такіх звычайна кажуць "абы чалавек быў харошы". У ложку (як, уласна, практычна ўсе мужчыны) не ўяўляе зь сябе нічога цікавага. Эрэкцыя ў яго, канешне, здараецца, але вам зноўку давядзецца ўсё даробліваць самой, тым часам як гэты суб'ект ужо нахабна храпіць, адвярнуўшыся да сьценкі, і бачыць сёмыя сны пра сіськастых маладзіцаў. Забыўшы пацалаваць, само сабой.
Якасны скураны абутак вядомых брэндаў. Халёны, вопытны кашак. Вельмі верагодна, што ў юнацтве быў нягеглым батанікам, і цяпер імкнецца "навярстаць". Хаця звычайна банальна кабель*. Ўсенепраменна жанацік, і калі ў яго на безыменным пальцы няма заручальнага пярсьцёнка, значыць, ён паклаў яго ў гаманец. Альбо гей. Налева бегае пастаянна, каханак абхаджвае прыгожа, але жонку па-свойму любіць, і ніколі дзеля вас ня кіне - дохлы нумар. Затое хоць трахне па-чалавечы. У сэньсе, вас, а ня жонку.
Абутак памерам пачынаючы з сорак чацьвёртага. Натуральна, сволач. У дадзеным выпадку сволач вялікая. Але які мужчына!.. Зрэшты, паспрабуй такога пракарміць. Сам жа ён сабе і пяльменяў не адварыць... Дзякуючы сваім габарытам часьцей за іншых прабіваецца ў начальнікі, хаця рэдка ў вельмі высокія. Па ідэі, за такім мусіла б быць як за каменнай сьценкай, толькі за "сьценкай" гэтай сьвету белага не пабачыш, покуль не накорміш яго, не абсьціраеш, не адпрасуеш кашулю і не падцярэш соплі. У ложку можа быць героем, калі рыштунак не заржавеў.
І на заканчэньне парачка верных прыкметаў адносна чысьціні абутку. Калі абутак у мужчыны брудны - значыць ён неахайны рохля і сьвінтух, што і трэба было даказаць. Калі ж абутак чысты, то мужчына неахайны рохля і сьвінтух, які перасоўваецца не грамадзкім транспартам ці на сваіх двух, а на ўласным альбо службовым аўто; і мае дома жанчыну, якая імкнецца зрабіць яго хоць трохі падобным да чалавека. Хаця, дзевачкі, няўдзячная гэта справа. Яно вам трэба?..
Адным словам, стасункам з гэтымі істотамі, заведама пошлым, пакутлівым і не абяцаючым нічога добрага, ня можа быць ніякага апраўданьня. Акрамя аднаго - вялікага і ўзаемнага "але", якое зьмяняе ўсё...
________________________
*Тых самцоў, якія ўсё ж сунуліся і дачыталі да гэтага месца, хай не бянтэжаць ужытыя разам словы "кашак" і "кабель" у дачыненьні да асобы мужчынскага полу - ніякіх лагічных нестыковак няма: кожнай даме вядома, што мужчына можа быць адначасова пахатлівай жывёлай і жалкім імпатэнтам, апатычным бервяном і псіхам ненармальным, бесхрыбетнай амёбай і жорсткім тыранам... У нейкім сэньсе мужчынскай асобе ўласьцівая свайго роду шматграннасьць.