| Сяргей Корсак ( @ 2007-12-27 09:16:00 |
| Entry tags: | галоўнае, ідэі |
Паводле версіі наведвальнікаў парталу TUT.BY, галоўнай падзеяй сыходзячага году сталася адмена шэрагу ільготаў.
Тая частка беларускага грамадзтва, якую прынята называць незалежнай, адгукнулася на гэтую падзею па-рознаму, але збольшага ў сваім духу. У прыватнасьці, з быдлаватай ініцыятывай забясплатна карыстацца паслугамі грамадзкага транспарту, пераклаўшы такім чынам свае праблемы на сем'і ягоных рупліўцаў (чый дабрабыт наўпрост залежыць ад рэнтабельнасьці галіны):

Я ж адмену ільготаў толькі вітаю! Пераважна з жаданьня выпендрыцца, але ня толькі.
Трэба разумець: цяперашняя ўлада - гэта такая сабе шайка гопнікаў з раёну, якая швэндаецца па сваёй тэрыторыі, абчышчае кішэні месьцічам, б'е ім пысы і цешыцца з моцы сваёй "вертыкалі". Якіх вам ад яе ільготаў?..
Задача гэтай ўлады гранічна простая - зрубіць зь цябе крыху капусткі на нейкія свае мэты, а патэнцыял тваёй незадаволенасьці заліць звышдаступным алькаголем ці скіраваць на максімальнае атрыманьне прочых жыцейскіх радасьцяў (шопінг, клабінг, ебля). Карацей, па магчымасьці збыдлячыць, а пры патрэбе - тупа заехаць па мордзе. І глупа патрабаваць ад яе чагосьці яшчэ - прырода рэжыму ня тая, гэта вам не праўдзіва Нацыянальная Улада*. Твая ж задача - выжыць, нягледзячы на гэтую прыкрую акалічнасьць. І тваімі хаўрусьнікамі ў гэтай справе могуць быць толькі сям'я і сябры; зь дзяржаваю ж можна адно вымушана мірыцца, як мірысься з існаваньнем люмпэнізаваных элемэнтаў гарадзкіх ускраінаў.
Сям'я, сябры... Катэгорыі, якія ў сучасным заходнiм сьвеце абясцэніліся да гістарычнага мінімума. Сям'я - сукупнасьць жонкі, эксплуатуемай і падманваемай; старых зьвяглівых пердуноў, па якіх дом састрэлых плача; мелкага андроіда, існуючага галоўным чынам для ўстаўляньня пістонаў ("выхаваньня") і задавальненьня "бацькоўскага гонару", і які праз колькі год дакладна-та адправіць цябе ў казённы дом; нейкіх паўзнаёмых твараў, зь якімі сустракаесься ў прызначаныя дні на могілках ці пры падзеле маёмасьці склеіўшых ласты сваякоў. Сябры - кампаньёны па спажываньню піва і здыму цёлак. Яны ўсе маглі кудысьці хавацца, калі да цябе прыходзіла бяда, але да нядаўняга часу гэта было ня так ужо і страшна - паўсюль, што б з табой ні здарылася, дзяржавай табе была падасланая хай і паршывенькая, але саломка.
Цяпер жа ўлада-люмпэн ненаўмысна дае зразумець: ўсё болей прычынаў зажыць нарэшце правільна - берагчы здароўе, не аддавацца псуючым яго парокам; імкнуцца да трывалага шлюбу на ўсё жыцьцё, нараджаць дзетак і не шкадаваць сілаў на добрае іх выхаваньне; трымацца за сям'ю і цаніць сапраўднае сяброўства.
Не ільготы вам, чорт пабірай, патрэбныя, а свой розум і блізкія людзі, на якіх у выпадку нягодаў можна абаперціся!
________________________________________ _______________________________
*Як можна зразумець, прынцыпова аўтар ня супраць ільготаў ці нейкiх іншых бонусаў - ён за іх датуль, пакуль яны не спрыяюць атамізацыі грамадзтва, не разьвіваюць дармаедзкія інстынкты і не прыніжаюць чалавечую годнасьць. Але гэта - прэрагатыва сапраўднай Нацыянальнай Дзяржавы, да якой нашай цяперашняй гэтак жа далёка, як люмпэніяту да эліты нацыі.

________________________________________