Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2007-12-18 08:13:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:выжываньне, галоўнае

Пасьля пераходу да самастойнага жыцьця заканамерна паўстала пытаньне, як весьці гаспадарку. У тым ліку як харчавацца, каб адначасова і паўнавартасна, і нядорага (ня болей 20% ад заробку - інакш эмацыянальна дыскамфортна), і каб на само гатаваньне не выдаткоўваць шмат часу і сілаў. У рэшце рэшт прыйшоў да наступнага TOP-12 прадуктаў, якія й стварылі аснову рацыёну. Сьпіс, натуральна, ня догма, і заўвагі ды прапановы па ягонаму ўдасканаленьню (у рамках першапачатковай ідэалогіі) толькі вітаюцца.

Кураціна. З даступнага - самае правільнае мяса. Гатую звычайна па выходных, у духоўцы на бутэльцы. Фкусна! 6кг на месяц - 45.000

Ройбас. Гэты паўднёваафрыканскі напой варта было б піць толькі з-за мікраэлемэнтаў - суткавую патрэбу ў многіх зь іх можна пакрыць адным толькі ройбасам, калі паглынаць як я - па літру штодня. Але галоўнае ўсё ж прадухіляючыя старэньне арганізму, захворваньні сэрца і умацоўваючыя імунітэт антыаксіданты. Тут ройбас б'е ўсе рэкорды. 30л = 0.12кг - 11.000

Спагеці. Тут са мной можна паспрачацца на прадмет мэтазгоднасьці ўключэньня гэтага прадукту ў сьпіс. Але арганізму патрабуюцца вугляводы. А спагеці - доcыць унівэрсальны і танны вугляводзісты гарнір. Іх можна спалучаць з рознымі соўсамі, і тады яны ніколі не надакучаць. 3кг - 6.000

Арахіс. Ня стану распінацца пра ўнікальныя ўласьцівасьці арэхаў ўвогуле. Арахіс - найдэмакратычнейшы зь іх. Рэкорды па бялках; процьма вітамінаў і мікраэлемэнтаў, амінакіслотаў, карысных тлушчоў... Ну і, ясен пень, антыаксіданты. 3кг - 18.000

Селядзец. Марская рыба - і гэтым усё сказана. Не ласось канешне і не асётр, затое не даражэй 3000/кг. Спецыфічныя арганалептычныя ўласьцівасьці селядцоў не дазваляюць зь імі тэрмічна вычварацца, але мне й ня трэба. Мой варыянт - купіць сьвежых і самастойна засаліць, атрымліваецца гарантавана смачна. А маціас хай ворагі трушчаць. 4кг - 12.000

Яблыкі. Мая ўлюбёная садавіна. Як высьветлілася, не дарэмна - іх ёсьць за што любіць. Вітаміны, мікраэлементы, амінакіслоты, клятчатка... І - дадада!-антыаксіданты. Колькасьць, у якой іх спажываю, уліку амаль не паддаецца. Думаю, што дзесьці каля 70-100кг/год (free). Xацелася б болей і круглы год, але інфраструктура не дазваляе:(

Рыс Вітаміны групы В, вугляводы, мікраэлементы, бялкі... Адна з найлепшых па сваіх уласьцівасьцях крупаў, асабіста мне падабаецца тым, што на ягонай аснове можна нарабіць шмат разнастайных салатаў. Ну і супы безь яго не абыходзяцца. 3 кг - 6.000

Мёд. Калі б мёду не існавала, яго варта было б прыдумаць. Практычна на 100% складаецца з простых вугляводаў, якія вокамгненна і цалкам засвойваюцца арганізмам, надаючы сілаў і энергіі. Шматлікія лекавыя ўласьцівасьці. Усе памятаюць зь дзяцінства кніжкі пра Нязнайку. Там сярод пэрсанажаў была такая Мядуніца, якая, у адрозьненьне ад мудака Пілюлькіна, усе хваробы лекавала немедыкаментозна, мёдам - хіба што клізмы ім ня ставіла. Выпадкова ці не, але з таго моманту, як пачаў штодзённа ўжываць мёд - аніразу не прастуджаўся. Хоць і неаднойчы трапляў ва ўмовы, пасьля якіх любы сумленны чалавек проста абавязаны захварэць. Некаторым ўсенепраменна трэба, каб мёд быў вадкім. Закрышталізаваны мёд можна растапліваць, але тэмпературай ня большай за 50 градусаў. Інакш кранты прадукту. 1л. - free, бо бацька бортнік-аматар - ходзіць улетку з пакусанай пчоламі пысай і горда называе гэта апетэрапіяй.

Тварог. Толькі нятлусты. Кальцый, бялкі і ўсё такое. Тварог я, шчыра кажучы, не люблю зь дзяцінства, але калі да яго дадаць дробна парублены банан, сьмятану й мёд, і перамяшаць да аднароднай масы - нічога, есьці можна. 2кг - 15.000

Морква. Адзін з найкарысьнейшых у прыродзе прадуктаў. У дзяцінстве я хацеў вырасьці высокім, і таму жэр салацікі з морвы досыць старанна. Так яе і палюбіў. Ня ведаю, ці дапамаглі мне тыя салацікі, але бацьку ўсё ж на 6см перарос, пры тым што маці мая ну зусім маленечкая. А зараз вітамін А болей для вачэй патрэбны, бо кампутар. Зрок пакуль па адзінках. Ну і нагадаю лішні раз, што засвойваецца гэты вітамін найлепш у спалучэньні з жывёльнымі тлушчамі. Хаця сыйдуць і расьлінныя. 3кг - free

Апельсіны. Альбо, як кажуць тарашказнаўцы, апэльсыны. Гэта: а) смачна і б) вітамін С. 6кг - 22.000

Бульба. Адзіны ў сьпісе пусты, "тупы" прадукт, ад спажываньня якога хацелася б увогуле адмовіцца. Але канчаткова неяк не атрымліваецца. Напрыклад, селядцоў я магу есьці толькі з бульбай. 6кг - free

***

Атрымліваецца 135.000 на месяц. Калі дадаць 50.000 за абеды ў нашай досыць прыстойнай сталоўцы па буднях, плюс розныя дробязі, то ў 200.000 на месяц якраз укладаюся.

У будучыню ж я гляджу ў цэлым без аптымізму, і мяркую, што не за гарамі перыяд сацыяльных патрасеньняў, калі беларусы (хоць бы й часова) пяройдуць на хлеб, ваду і дары леса, а менчукі пусьцяць у расход страціўшых класавую пільнасьць прыкормленых сьвіслацкіх качак. Таму ў вышэйпрыведзены сьпіс ад самага пачатку сьвядома закладзены досыць істотны патэнцыял для будучага скарачэньня выдаткаў. Будзем кушаць меней кур, арахісу і апельсінаў, і болей мясцовай гародніны, бульбы, макаронаў, грэчкі, рысу і грыбоў. Жыць-та трэба. Хоць з кожным годам усё меней і меней зразумела, навошта.


(Post a new comment)


[info]vosienka
2007-12-20 10:13 pm UTC (link)
курыцу, напрыклад, касмэтолаг вельмі параіла ня есьці. бо яе вельмі кормяць антыбіётыкамі.
і пра мёд спрэчна.

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-21 06:27 am UTC (link)
Цікава, што спрэчнага пра мёд?
Наконт курыцы ў мяне яшчэ захаваліся ідэлічныя ўяўленьні пра беларускія птушкафабрыкі, і спадзяваньні, што на іх гэтымі тэхналогіямі ня дужа злоўжываюць. І на ўсялякі выпадак бяру маленечкія тушкі - 1.1 кг, максімум 1.5. Мне і зручней так.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-12-24 11:07 pm UTC (link)
на мёд бывае алергія.
і пра прастуды.. гэта проста твой арганізм. паяданьне мёду не вызваляе ад прастудаў.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-25 11:53 am UTC (link)
як гэта проста мой арганізм... мёд жа вядомы антысептык, па-першае, і па другое - сродак для ўмацаваньня імунітэту. ня любіш мёд? я таксама не любіў:) ну часнык тады можаш кушаць галоўкамі:))

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-12-25 07:40 pm UTC (link)
проста маю прыклад перад вачамі. нявестка Наташа. яна зь дзяцінства зь мёдам, кожны дзень яго, практычна, спажывае. але імунітэт што ейны, што мой..

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-27 09:03 am UTC (link)
Адкуль той імунітэт возьмецца, калі ты пастаянна напружваесься і недасыпаеш. Раней за сабой заўважыў: варта гадзіны чатыры недаспаць - і верагоднасьць прастуды значна павышаецца. А ты з студэнцкіх год сябе не шкадуеш. Ці шмат з таго займела карысьці?..

І яшчэ прыгадаў фрагмент з абсалютна чароўнага расійскага фільма (такое таксама зрэдзьчас здараецца) "Зязюля", дзе гераіня-лапландка кажа фіну нешта накшталт таго, што вы, гарадзкія, пастаянна хварэеце, бо часта мыецеся. Нешта ў гэтым апрэдзелённа ёсьць - даўно заўважана, што мурзатыя дзеці вырастаюць больш здаровымі, чым іхныя аднагодкі-чысьцюлі. Я папросту ня бачу сэнсу здароваму (то бок ня хвораму на асабліва рэзкі пах поту) фізычна ня вельмі актыўнаму чалавеку мыцца двойчы на дзень. Будзь у мяне на тое права і аўтарытэт, забараніў бы табе мыцца часьцей чым празь дзень:) Лепей ужо гэты час на сон патраціць.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-12-27 09:50 pm UTC (link)
ай глупства.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-12-27 10:00 pm UTC (link)
пра мыцьцё глупства. а пра адпачынак і імунітэт - што тут спрачацца.
але я прыклад прыводзіла пра Наташу, што яна есьць мёд і хварэе так жа. але яна, павер, не перанапружваецца і дасыпае

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-28 06:16 am UTC (link)
Ну а чаму тады людзям, што падхапілі прастуду, не рэкамэндуецца мыцца?

І зразумела, што мёд ці нешта яшчэ - не панацэя. Панацэі ўвогуле не існуе.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-12-28 10:37 am UTC (link)
Ну а чаму тады людзям, што падхапілі прастуду, не рэкамэндуецца мыцца?

проста. бо чалавек пад цёплым душам нагрэецца, а потым ахалодзіцца ў пакоі і яшчэ больш прастыне. таму прастыўшым можна мыцца толькі "часткамі".

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-28 11:22 am UTC (link)
Не пераканаць цябе ніяк. На ўсё гатовы адказ:)

Ну няма табе патрэбы мыцца двойчы на дзень. Ня-ма, чэсна. І нават штодня, прынамсі усёй. Лішняя гадзінка здаровага сну лепей, чым стэрыльнасьць! А рохляй табе ўсё адно ня стаць, ня бойся:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2008-01-01 08:42 pm UTC (link)
не, не пераканаеш.

(Reply to this)(Parent)


[info]volat
2007-12-28 09:42 pm UTC (link)
забараніў бы табе мыцца часьцей чым празь дзень:)

Каб у мяне была похва, я б табе ня даў :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-29 12:37 pm UTC (link)
Ай, я б сам сабе ня даў :(

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2007-12-29 01:00 pm UTC (link)
Няўжо табе сапраўды было б прыемна спаць з дамай, якая ня мылася паўтара-два дня?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-29 01:26 pm UTC (link)
Было б. Не разумею, у чым праблема. Калі ў чалавека потлівасьць не падвышаная, ён здаровы (у сэньсе, ня хворы на рэзкі пах поту), і не вылучаецца павышанай фізічнай актыўнасьцю - ніякага непрыемнага паху няма нават у канцы другіх сутак. Пры ўмове паголеных падпашак, зразумела.

Мне наадварот, стэрыльнасьць ня вельмі падабаецца.

(Reply to this)(Parent)


[info]vosienka
2007-12-20 10:16 pm UTC (link)
а капуста як жа? танна і карысна :)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-21 06:29 am UTC (link)
Капусту (у выглядзе салатаў ці першага)пастаянна бяру ў сталоўцы, таму і не назваў.

А ўвогуле я ўяўляю лёгкае такое асуджэньне, зь якім ты гэта ўсё чытала:)

(Reply to this)(Parent)


[info]volat
2007-12-28 09:46 pm UTC (link)
Пра бульбу - сумнеўна. Паводле апошніх дасьледваньняў, бульба зьніжае кравяны ціск (вараная, вядома ж, а ня ў чыпсах). А гэта ўжо бясспрэчная карысьць.

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-12-29 12:35 pm UTC (link)
У мяне ціск і так з тэндэнцыяй да паніжанага :-)

(Reply to this)(Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…