Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2007-10-06 21:47:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:тупыя пытаньні

Узгадваю, як у водпуску зайшоў да Аляксея-мэханікуса і сярод іншага разжыўся двухгадовай падшыўкай часопіса "MAXIM". О, расейская версія часопіса сталася для мяне прыемнай неспадзяванкай - аказваюцца, яго робяць нечакана разумныя людзі з чароўным пачуцьцём гумару. А якія там можна знайсьці нятленкі паміж сісяк Наташы Каралёвай і ягадзіцаў Ганны Семяновіч!..

Дзесьці там напаткаў занятную рубрыку, кшталту "разумны адказ на тупое пытаньне". Як можна здагадацца, у ёй на самыя тупыя і абсурдныя пытаньні чытачоў даецца надзвычай абстаяцельны і сур'ёзны адказ. Насамрэч, гэта вельмі "мая" рубрыка, бо тупыя пытаньні - напрыклад, як называюць музыкаў, граючых сьвінг, альбо як стане выглядаць Лукашэнка, калі зьмясьціць яго ў абсалютны вакуум, альбо дзеля чаго ПЕРШАПАЧАТКОВА прызначаўся вазелін (я рэальна гэтага ня ведаю!) - узьнікаюць у мяне пастаянна.

Дык вось, зараз мяне мучае якраз такое тупое пытаньне: Навошта Жанчынам Цэлюліт?

Чыста ў біялагічным і эвалюцыйным сэньсе - дзеля чаго ён "прыдуманы", і чаму толькі ў жанчынаў, прычым менавіта арыек?

Ну не пісаць жа ў часопіс...



(Post a new comment)


[info]vosienka
2007-10-06 08:04 pm UTC (link)
ну што тут незразумелага!
арыйкі - паўночныя дамы. таму ў іх такая вось тлушчавая праслойка, каб у цеплыні вынасіць дзіцёнка і каб самой хапіла.

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:17 pm UTC (link)
Здаецца, тут ня ўсё так проста. Задача утрыманьня плоду ў камфортнай тэмпэратуры магла б быць вырашаная ў арыек банальна тлустым азадкам, без цэлюліту. І ўвогуле, чаму падскурны тлушч у нардычных дамаў мусіць, у адрозьненьне ад іншых расаў, суправаджацца няроўнасьцямі рэльефу попы?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-10-06 08:26 pm UTC (link)
ну скура такая.
а чаму ў кітайцаў нос плоскі й шырокі? :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:38 pm UTC (link)
ну што значыць скура... чаму яна мусіць мець адрозныя ад іншых расаў мэханічныя ўласьцівасьці?..

Нос плоскі і шырокі ў нэграў, а не кітайцаў. Гэтаму даецца нейкае лягічнае тлумачэньне, ня памятаю толькі, якое:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-10-06 08:45 pm UTC (link)
і ў кітайцаў.
магчыма гэта неяк зьвязана з кліматам. бо халодныя зімы і сьпякотныя леты

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:54 pm UTC (link)
Для халоднай зімы зручней мець тонкі нос, каб не зацягнуць у лёгкія шмат халоднага паветра адразу. А нэгры хай і з такімі бегаюць - ім сыйдзе.

А раскажы пра выканаўцаў сьвінгу і вазелін:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-10-07 11:18 am UTC (link)
ані чым з вышэйназванага не карысталася :)

(Reply to this)(Parent)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:23 pm UTC (link)
да таго ж, узьнікае цэлюліт у жанчынаў ня толькі фертыльнага ўзросту. ён можа зьявіцца і пасьля клімаксу, а там якія ўжо дзеці...

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-10-06 08:29 pm UTC (link)
нешта сумнеўна

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:33 pm UTC (link)
Не паверыш - на адмысловым сайце прачытаў, не паленаваўся.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-10-06 08:39 pm UTC (link)
а пра прычыны там не было? :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:44 pm UTC (link)
Пра прычыны там хітра. Звальваюць усё збольшага на генэтыку. Сказаць так - тое самае, што й нічога не сказаць. "Цэлюліт узьнікае таму, што ён узьнік у кагосьці раней". Навука! :)

(Reply to this)(Parent)


[info]volat
2007-10-06 08:25 pm UTC (link)
Цэлюліт, цэлюліт... Мне б твае праблемы! :)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:31 pm UTC (link)
Хочаш памерацца праблемамі? :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2007-10-07 06:01 am UTC (link)
Ты яшчэ іх столькі не нарабіў, каб мерацца :) А вось цэлюліт мяне чамусьці ну зусім не клапоціць :) Абы чалавек быў харошы...

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-08 05:35 am UTC (link)
у гэтым і ПРАБЛЕМА!:)

а пытаньні такія ў мяне ўзьнікаюць, бо цікаўны я вельмі. чыста навуковы інтарэс, нічога асабістага:)

(Reply to this)(Parent)


[info]g_luck
2007-10-06 11:05 pm UTC (link)

Чытайце, Сяргей:
http://www.shkolazhizni.ru/archive/0/n-5719/
http://en.wikipedia.org/wiki/Petroleum_jelly
http://www.google.ru/search?hl=ru&newwindow=1&q=jazzman+swinger&lr= (глядзець колькасьць вынікаў)
Ды й з цэлюлітам насамрэч усё зразумела, тое што ты маеш на ўвазе - толькі баковая праява ад назапашваньня жыру. Болей цікавае пытаньне, навошта мужыкам пуза?

(Reply to this)(Thread)


[info]volat
2007-10-07 05:58 am UTC (link)
Ці навошта мужыкам сіські?

(Reply to this)(Parent)


[info]_extraneus_
2007-10-08 05:50 am UTC (link)
Што ж, прызнацца, гэтыя два пытаньні я пасьпеў высьветліць і сам. Увогуле, іх я напісаў хутчэй дзеля таго, каб праілюстраваць, якога роду пытаньні могуць прыйсьці мне да галавы:)
Думаю, што з эвалюцыйнага пункту пуза мужыкам гледжаньня не патрэбнае. Гэта для іх кшталту хваробы, як увогуле атлусьценьне.

П.С. Харошая карцінка)

(Reply to this)(Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…