Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2007-10-05 16:58:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:людзі

Пахавалі супрацоўніка нашай службы. Усяго 60 год, тры месяцы як на пенсію выйшаў - і вось. Рак. Ніколі ня бачыў, каб людзі таялі так хутка: літаральна за некалькі месяцаў ён згубіў палову вагі і жахліва састарэў - у труне выглядаў старажытнейшым за сваю 80-ці зь лішнім -гадовую маці...

Мне падабаўся Міхалыч. Менавіта зь ім паладзіў лепей за ўсіх, як паступіў на працу. Падобныя стаўленьні да жыцьця, падобныя манэры і пачуцьці гумару, якія "накладаліся" адно на адное, "рэзаніравалі" і атрымлівалася узаемна прыкольна.

Але калі для мяне лёгкі цынізм - збольшага "прадмет раскошы", то для Міхалыча ён быў сапраўды выратавальным колам. Выслоўе Фаіны Ранэўскай: жизнь - затянувшийся прыжок из пизды в могилу - да яго адносіцца болей, чым да каго-небудзь. Гады запалярных лагераў за чужое злачынства. Падарванае здароўе. Прымус з боку браціка (цяперашняга начальніка нашай станцыі) зьмяніць прозьвішча, каб не псаваць таму кар'еру. Чацьвёра сыноў-мудакоў, нахлебнікаў і прапойцаў. Мала хто пры такім лёсе застанецца харошым і прыемным, а Міхалыч застаўся.

На цырымоніі злавіў сябе на думцы, што не хацеў бы быць пахаваным паводле хрысьціянскага абраду. Мне б лепей пасавала крэмацыя і прах, распылены над невельска-расонскай бацькаўшчынай. Альбо пасаджанае прама над пахаваньнем дрэва, для чыіх каранеў мой труп стаў бы выдатным угнаеньнем. Неяк вось так.



(Post a new comment)


[info]mara_amura
2007-10-05 04:00 pm UTC (link)
Zemelja!!!!!

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-05 04:36 pm UTC (link)
Ну, амаль:) З расонска-невельскага памежжа родам мой бацька. Але і маё уласнае пачуцьцё радзімы зьвязана з тымі мясьцінамі, і востра адчуваецца менавіта там, хоць і нарадзіўся я ўжо ў Наваполацку.

Даўней я пра гэта пісаў.

А твае (мы ж на ты?) тата з мамай зь якіх вёсак? Напэўна ж, не з саміх Расонаў?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]mara_amura
2007-10-06 06:12 am UTC (link)
Мае бацькі палешукі. На Расоншчыну, у Сібір, як бацька казаў, збеглі з самага Поўдзенню з-за Чарнобыля.
На Расоншчыне прыгожа, але пачуцця радзімы няма. Яно ў мяне неяк зусім страчанае. Можа паўплывала тое, што калі толькі пераехалі, са мной ніхто сябраваць не хацеў, чарнобыльскай клікалі, баяліся што заражу. Хіба толькі Менск зараз самае даражэйшае месца ў Беларусі, там дзе я была больш шчасьлівая. Бацькі таксама збеглі адтуль у Барысаў, бо, сам ведаеш, у Расонах няма працы, а ёсьць мільёнаў азёраў і экатурызм, які хтосьці там разьвівае.
Памятаю такім сьмешным полАцАкі говар падаўся, МАЛьЦЫ якія БЫЛІ прыйшлі...Нажаль не магу зараз прыгадаць больш.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-10-06 08:02 pm UTC (link)
За мной тут зараз, на Палесьсі, усе таксама заўважаюць мой ПолацАк, а я толькі дзіўлюся - так жа правільна!:) І з "мальцамі" тое ж самае, ага:) А ўвогуле, мова тут шыкоўная, нават і ня думаў, што яна магла так захавацца ў Беларусі...

Я ня ведаю, як гэта - без пачуцьця радзімы і "свайго" канкрэтнага месца на зямлі. Таму ня буду ні спачуваць, ні радавацца. Тут і кайф, і боль.

(Reply to this)(Parent)



Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…