Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2007-09-13 21:09:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:кнігі

Мужчыны з Марса, жанчыны з Вэнэры

Прызнацца, часам мяне наведвала забаўная думка, нібыта прырода вырашыла падараваць мне "жаночы" мозг: гуманітарныя навукі даюцца значна лягчэй за дакладныя, кіроўца зь мяне слабаваты, тэма тачак-рыбалак-выпіўкі практычна не цікавіць, а брутальнай мясарубцы кшталту "Дабэрмана" аддаў бы перавагу фільму пра "ах-там-такааая-лібофь!"

А надоечы прачытаў кніжку "мужчыны з Марса, жанчыны з Вэнэры", і стала ясна, што з глуздамі ў мяне парадак (ну, прынамсі, у сэньсе "мужчынскасьці"). То бок, яны афігенна з Марса, з усімі галоўнымі "марсыянскімі" асаблівасьцямі і бзікамі.

Увогуле, кніжка пакінула вельмі станоўчае ўражаньне. Напісаная ў духу павагі да абодвух полаў, дае ўяўленьні пра важныя адрозьненьні эм і жо, улічваць якія ў штодзённай камунікацыі жыцьцёва неабходна, а сам бы нізавошта не здагадаўся. Ні я, ні былыя сяброўкі. Пасьля прачытаньня засталося адчуваньне, што адужаў нешта сапраўды істотнае - шкада толькі, што зараз, а не гады тры таму... Бадай, лепшае, што чытаў на гэтую тэму.

Хаця, канешне, напісаць яе можна было б разоў у пяць ляканічней.


(Post a new comment)


[info]mara_amura
2007-09-13 07:12 pm UTC (link)
А мяне заўсёды цікавіла хіба на самой справе хлопцам цікава капацца ў машынах і электроніке, любіць кіно пра вайну і атрымліваць асалоду ад боксу. ці гэта ад таго што так павінна быць? Гэта ж так сумна.
А як табе кіно ''Любовь-морковь''? :)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-09-13 07:23 pm UTC (link)
У "любовь-морковь" грае Гоша Куцэнка, чый фэйс я люблю прыкладна так сама, як і творчасьць Крысьціны Арбакайтэ. Таму кіна пакуль не паглядзеў - трымаю на віньце на чорны, так бы мовіць, дзень:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2007-09-14 05:29 am UTC (link)
Варта паглядзець, прынамсі, таму, што сцэнар напісаў Курэйчык...

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-09-14 01:00 pm UTC (link)
а ты бачыў? і як?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2007-09-14 08:30 pm UTC (link)
Сёньня пазырыў. Лёгка, папсовенька, глямурненька, камерцыйненька. Адзін раз пазырыць можна, ядучы чыпсы. Але "HOT FUZZ" нашмат лепш... Рэкамэндую!

(Reply to this)(Parent)


[info]budimir
2007-09-14 02:22 am UTC (link)
А мяне заўсёды цікавіла хіба на самой справе хлопцам цікава капацца ў машынах і электроніке, любіць кіно пра вайну і атрымліваць асалоду ад боксу. ці гэта ад таго што так павінна быць? Гэта ж так сумна.
------------------------------------------------------------

Гэтак жа сумна, дарэчы, як і падшукваць сабе сораквосьмую сукенку для гардэробу, рабіць у цырульні чацьвёртую за тыдзень фрызуру, чытаць «жаночыя раманы» або гадзінамі абмяркоўваць зь сяброўкай новую дыету.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]mara_amura
2007-09-14 02:59 am UTC (link)
Упасі Божа хадзіць у цырульну 4 разы на дзень!
Ву думаеце нам падабаецца гэта?! Вы памыляецеся- усе гэтыя пыткі для вас:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]budimir
2007-09-15 01:10 pm UTC (link)
Для мяне?!

(Reply to this)(Parent)


[info]vosienka
2007-09-14 01:00 pm UTC (link)
а аўтар хто?

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-09-14 01:54 pm UTC (link)
http://lib.aldebaran.ru/author/gryei_dzhon/gryei_dzhon_muzhchiny_s_marsa_zhenshiny_s_venery/

(Reply to this)(Parent)


[info]viachka
2007-09-14 06:21 pm UTC (link)
Тав. Перлз пісаў (хаця, мяркую, што ён ня аўтар гэтай думкі, можа ад Фрэйда набраўся), што ў кожным чалавеку ёсьць як жаночая частка, такі мужчынская. Уся справа ў тым, каб збалансаваць іх.
Ты можешь назвать это Инь и Янь, или мужской и женской субстанцией, как понимал это Уингер. Он говорил, и я верю, что он прав, что каждый из нас имеет мужскую и женскую субстанцию, и что чистый мужской мужчина и чистая женская женщина встречаются редко. Мои собственные наблюдения подтверждают это. При многих неврозах, как и при многих психозах, я наблюдал яркий конфликт между мужской и женской субстанцией, в случае одаренности я видел интеграцию этих противоположностей. В неврозе происходит расщепление на правое и левое, в гениальности усиливается амбидекстация.
"И в этом случае они находятся в балансе?".
Я думаю, совершенный баланс имел место в Леонардо да Винчи. Микельанджело имел больше мужественности, а Райнер Мария Рильке - больше женственности.
Фредерик С. ПЕРЛЗ. Внутри и вне помойного ведра.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…