Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2007-09-04 06:14:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Дом лятаючых котак
А вось гэтая мурлыка павадзілася хадзіць да мяне на гаўбец па карнізе ад суседкі. Харошанькая, праўда? Нават на "мабільных" фотках гэта, па-мойму, заўважна. І ласкавая вельмі.



Прыходзіла ў пятніцу, суботу, нядзелю. І я кожным разам выходзіў ды адносіў яе назад, у суседні пад'езд (мяне нават празвалі "разносчыкам катоў"). Аддаваў Аксане з наказам лепей за ёй сачыць, бо ў адзін прыўкрасны дзень Мацільда не ўтрымаецца на вузкім карнізе і паляціць з трэцяга паверху.

І вось, значыцца, сёньня прачынаюся ад таго, што гэтая насякомая лашчыцца да мяне ў твар і муркае (гаўбец я адкрытым трымаю дзеля сьвежага паветра). Ну што рабіць. Тэлефаную Аксане, кажу "купі ката". Аёй - адказвае - вярні-тка ты мне Моцю назад па карнізе, яна дойдзе.

Выношу насякомую на гаўбец, запускаю. Вусатая прайшла некалькі крокаў, потым захацела вярнуцца ў мае, блін, ласкавыя рукі, паспрабавала разьвярнуцца, не ўтрымалася і паляцела ўніз - нават яўкнуць не пасьпела.

Шлёпнулася ладна, але, здаецца, жывая-здаровая. Праўда, калі Аксана пабегла яе падбіраць, тая гаспадыню быццам не пазнала, паспрабавала нават зьбегчы. Пабачым потым, мо і праўда галоўкай кранулася божая істота.

А мы цяпер робім стаўкі, ці перастане Моця хадзіць па карнізах.


(Post a new comment)

<strike>г</strike>катычна
[info]shtolik
2007-09-04 09:28 am UTC (link)
а паверх які?

(Reply to this)(Thread)

Re: <strike>г</strike>катычна
[info]g_luck
2007-09-04 09:49 am UTC (link)
"бо ў адзін прыўкрасны дзень Мацільда не ўтрымаецца на вузкім карнізе і паляціць з трэцяга паверху."

(Reply to this)(Parent)(Thread)

Re: <strike>г</strike>катычна
[info]shtolik
2007-09-04 10:21 am UTC (link)
спецыяльна другі раз праглядаў, а трэ было перачытваць;)

(Reply to this)(Parent)


[info]g_luck
2007-09-04 09:53 am UTC (link)
Нармальна, бачыў на днях мужыка, які скокнуў зь пятага паверху. Але, пьяны быў, таму толькі ногі зламаў. Кацяра аклімаецца. А што за Аксана такая?

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-09-05 05:15 am UTC (link)
З кацярай усё ціп-топ. А суседка Аксана - касірка з нашай кавярні-буфэта. Знойная жэншчына:)

(Reply to this)(Parent)


[info]vosienka
2007-09-04 07:41 pm UTC (link)
прыгожая котка. але напісаў так, быццам зусім не шкада :(

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2007-09-05 05:19 am UTC (link)
Воля, ну я ж люблю коцікаф страшэнна, ты ж ведаеш:) Было шкада, як паляцела. Калі ж пабачыў, што пасьля палёту Моця пачала хадзіць і цікавіцца навакольлем - стала сьмешна.

З коткай, па словах гаспадыні, усё ў парадку. Здаровая, адэкватная і па-ранейшаму ласкавая. Праўда, па карнізе гэтым разам ўжо не хадзіла.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vosienka
2007-09-05 06:51 pm UTC (link)
ну ладна

(Reply to this)(Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…