Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2007-05-28 20:10:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Ябаш гіпэрмаркЕты!
Калі я дарвуся да ўлады і стану рэалізоўваць сваю праграму па руйнаваньню Менска, то пачну, безумоўна, з гіпэрмаркетаў.

Вабшчэ гавара, ні Карону, ні Гіппа, ні Бігз гэтым разам я наведваць не зьбіраўся. Але ў адзін прыўкрасны дзень у маёй галаве пасялілася ідэя, нібыта без блакітнага лікёра Кюрасао мне жыцьцё нямілае. І, прачэсваючы Менск ў пошуках гэтага напою, дабрацца да гіпэрмаркетаў было, вобшчэм-та, лягічна.

Дагэтуль саму ідэю гіпэрмаркета я разумеў прыкладна так: гэта вялізны гандлёвы цэнтар, да якога можна пад'ехаць на аўто і нарабіць пакупак на тыдзень наперад, прычым чакаць цябе будзе шырачэзны асартымэнт тавараў па самых нізкіх за кошт высокага абароту цэнах. Не, у Менску гіпэрмакеты існуюць для іншага: заманіць простую душу ў кіпці ўяўнага изобилия, растліць яе духам спажываньня і ілюзыяй выбару, і ў рэшце рэшт абдзерці як ліпку!

Для мяне засталося загадкай: як у такіх грамадзінах можа раскапусьціцца асартымэнт прадуктаў, бяднейшы за шараговую наваполацкую краму?! І, па-другое, як пры такіх абаротах могуць існаваць такія несправядлівыя кошты?! Прычым робіцца ўсё хітра: калі ў нейкім гіпэрмаркеце цэны на асобныя групы тавараў яўна завышаныя, гэта "кампэнсуецца" больш-менш адэкватнымі цэнамі на іншыя тавары.

Акрамя блакітнага Кюрасао, хацелася папоўніць свае стратэгічныя запасы якой-небудзь гарэлачкай памягшэ, каньяком, чатырма відамі марціні, і адмысловымі конусападобнымі келіхамі для яго, смажаным соленым арахісам, сіропам лайма, сунічным ройбасам і гелем звышмоцнай фіксацыі з эфэктам мокрых валасоў.

Праблемаў, скажу я вам, не было толькі з гарэлкай і каньяком (і тое таму толькі, што парэнёк я рабочы, без прэтэнзіі). Элемэнтарнага арахісу, які люблю за ягоную ўежнасьць, надзвычайнае багацьце бялком, антыаксыдантамі і карыснымі тлушчамі - не было нідзе! Было нешта бланшыраванае і пакеціраванае, а смажанага - хвік. Ройбасу не было альбо ўвогуле, альбо менавіта сунічнага. Пра сіроп лайма я ўвогуле маўчу - давялося прыраўняць яго да лімоннага. Гелю не было таксама. Марціні дарагі, а ў "Кароне" - дарагі бессаромна, а марціні біттэр - дарагі і бессаромна, і паўсюль (нідзе таньней 63тыс ня бачыў, хаця ў Наваполацку браў за 58). Келіхі для марціні прадаюцца наборамі на 6 пэрсонаў за нейкую зусім неадэкватную цану. Вось цікава: навошта такія наборы ў прынцыпе? Якому мачо прыйдзе ў галаву запрасіць да сябе пяць сябровак адразу?.. Келіхі я потым знайшоў на Нямізе, літаральна па долару за штуку. Узяў тры.

Так што гіпэрмаркеты гэтыя вашыя мяне адно раззлавалі. Да таго ж, гэтыя монстры адмысловым чынам узьдзейнічаюць на чалавечую псыхіку: калі трапляеш у такія гіганты, становіцца нібыта няёмка сыходзіць з пакупкамі на тры капейкі, нараджаецца памылковае адчуваньне, нібыта ты нешта гэтым ліхвярам і жулікам вінны, і ўзьнікае непераадольнае жаданьне набыць тое, што дагэтуль не лічыў патрэбным. От на які мне ляд гэтыя парасонікі-аздоба для дэсэртаў?..

А блакітны Кюрасао шукаў паўсюль ажно да таго, покуль цётачка ў ЦУМе са скрухай ў голасе не заўважыла, што ў Менск яго не завозілі з восені 2006-га. У той момант мне здалося, што я знайшоў родсьцьвенную душу... :)

Ну і нарэшце купіла баба парася набыў мабільны. Benq-Siemens "ісьцінна-арыйскай" мадэлі S88. Узяў праз онлайнэр за $130, а ў салонах паўсюль па 800тыс. Не магу даўмецца, у чым прыкол.

Думаў, будзе верай і праўдай служыць мне мадэмам, але сувязь тут, як высьветлілася, нестабільная, і канэкт пастаянна абрываецца. Адныя стрэсы, карацей.


(Post a new comment)


[info]n_sha
2007-05-28 06:23 pm UTC (link)
"Якому мачо прыйдзе ў галаву запрасіць да сябе пяць сябровак адразу?.. Келіхі я потым знайшоў на Нямізе, літаральна па долару за штуку. Узяў тры."

ты запрашаеш звычайна дзьвюх сябровак?:)

а яшчэ ў нашых гіперах абсалютная праблема з карзінкамі. карацей, ідэю ўзялі, але рэалізавалі яе збэшчана:(

(Reply to this)


[info]g_luck
2007-05-28 07:58 pm UTC (link)
Ня трэба руйнаваць Карону, на ёй вялізнымі літарамі напісана тое, што ўсё выбачае ;)


Ресторан быстрого питания

(Reply to this)


[info]verenta
2007-05-29 04:32 am UTC (link)
Вывод: сиди в своей деревне и покупай там все задешево))))

Да, с гипермаркетами у нас явно что-то не того...

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…