| Сяргей Корсак ( @ 2007-05-25 08:20:00 |
| Entry tags: | галоўнае, людзі |
Я ўжо і ня думаў, што са мной здарыцца такое. Тым болей тут, у палескай глушы, тым болей так моцна і яскрава. Так, што з галавы вылецела ўсё астатняе - нават дзень народзінаў дарагога
mexanikus :)
Я закахаўся. Як разумею цяпер - упершыню за свае 24 fucking гады. Ці за 12 прыкладна год, што худа-бедна цікаўлюся супрацьлеглым полам.
Гэтае пачуцьцё ні з чым ня зблытаеш. Прычым нічога рацыянальнага ў ім не было амаль. Гэтая дзеўчына, што прыехала да нас на практыку, ня вельмі ўпісвалася ў мае ўяўленьні пра свой ідэал жаночай прыгажосьці: маленькага росту - не вышэй за 165, брунэтка, ня надта вытанчанае аблічча. Мо парачка лішніх кілё. Хаця - як у той рэкляме - яны адклаліся ў "правільных" мейсцах. Хаця - блакітнавокая і "цёплая". Хаця - ідэальна гладкая й чыстая скура, да якой так і прагнеш дакрануцца...
І ўсё ж-такі, падкрэсьліваю, тып як быццам бы ня мой, дарма што прывабная. Дый ня з тундры ж я сюды прыехаў - на маёй радзіме шмат, вельмі шмат і прыгажэйшых дамаў, і вучыцца ў свой час выпадала з сапраўды вартымі, элітнымі (паводле майго разуменьня) дзеўчынамі. Але аніводная зь іх не выклікала нічога падобнага.
Думаю, тут важнейшую ролю згуляла не само аблічча, а ўласьцівасьці, якія я мог прыпісаць дзяўчыне, гледзячы на яе: разумная, але не завумная; ціхмяная скромніца, але й не забітая; не вескаўня, але й не сапсаваная ўрбанізацыяй; дзеўчына, зь якой можна стварыць добрую сям'ю, а не "страказа". Усё-усё - пастава, гаворка, рухі, манэра апранацца - выдавала ў ёй Майго Чалавека. Але найбольш сказаўся "фактар Х", які не паддаецца ні апісаньням, ні рацыянальным развагам.
Так ці інакш, гэтае дзяўчо ўвяло мяне ў невядомы дагэтуль стан. Зусім перасталі заводзіць думкі пра сэкс з кімсьці, акрамя яе. Калі б у маёй ваньне нейкім чынам апынулася Памэла Андэрсан у свае найлепшыя гады, з абсалютна адназначным намерам - разьлічваць яна магла б хіба што на пацерці сьпінку.
І зьявілася ўпэўненасьць, што я ніколі сабе не дарую, калі хоць бы не паспрабую яе заваяваць; што страчу ўсю самапавагу і да скону буду лічыць сябе найвялікшым Мудаком, калі не зраблю ўсё магчымае; што гэта Менавіта Той Выпадак, калі трэба адкінуць усе сумневы і дзейнічаць.
Падчас бяссоннай, але надзвычай крэатыўнай ночы напрыдумваў для яе такіх словаў, якія мараць пачуць, напэўна, усе жанчыны, але 99,8% не пачуюць ніколі. Толькі гэта было пакуль што дарэмна: не нагаворыш жа нічога падобнага падчас першай размовы - такі брутальны неадэкват адно напалохае. Трэба сьпярша пазнаёміцца толкам. А я ў жудасным цэйтноце. Практыка кароткая, і не было ўпэўненасьці, што дзяўчо будзе зьяўляцца на ёй кожны дзень, а не ўкладзецца ў два-тры. Вам даводзілася быць у сытуацыі, калі трэба дзейнічаць адносна зусім незнаёмай асобы ня толькі рашуча, але й фарсіраванымі тэмпамі, і не выглядаць пры гэтым кончаным пікаперам ці тупарылым гопнікам ("дзевушка, а можна с вамі пазнакоміцца?")? Здаецца, людзей, якія могуць зьлёту падабраць ключыкі да незнаёмцаў, вельмі няшмат. Але я мусіў.
Дзіўна, але працэс знаёмства пайшоў як па масьле. Я рэальна жог, шмат і ўдала жартаваў, нязмушана балбатаў, што для мяне нетыпова, змог і яе разварушыць, так што ад першае сапраўднае размовы застаўся суцэльны пазітыў. Усё атрымалася, брама распахнулася, дарога стала адкрытай!
Ну, што тут яшчэ дадаць... Далейшыя размовы зь Ленай хутка прывялі мяне ў норму:)
Яна апынулася дурніцай - настолькі, наколькі ёй можа быць дзяўчына, і пустышкай. Троешніцай, якая ня здолела паступіць нават у тэхнікум, а ў ВНУ й не спрабавала, і ў выніку пайшла на платнае ў "коледж" (прыгожае слова, ага). Зусім ня ледзі. У найлепшым выпадку - "бабёнка"*. Бравіруе тым, што "ня памятае" ўсіх сваіх мужчынаў; вучыцца на сакратарку (вельмі цяпер уяўляю яе ў гэтай ролі!); а ў тэлефонную кнігу майго мабільніка занесла сябе як, бач ты, "Ленусик". Карацей, па фізіягноміцы мне незалік:)
І ўсё адно я шчасьлівы, што давялося адчуць такое. Многія пражываюць жыцьці, заводзяць сем'і, а нічога падобнага за ўсё жыцьцё не адчуваюць. А я цяпер ведаю, на што ў душэўных справах арыентавацца; ведаю, што цяпер ужо не давядзецца ні падмануць, ні падмануцца; што калі прыйдзе ЯНО - ня будзе ні сумневаў, ні нерашучасьці, ні дурацкіх загонаў, затое сам я ўвайду ў стан, у якім, здаецца, атрымліваецца ўсё.
Вось толькі няўжо цяпер зноўку прыйдзецца чакаць дванаццаць год?
________________________________________ _________________
*Паводле маёй клясыфікацыі, жанчыны дзеляцца на наступныя тыпы:
-Бабы (найшырэйшая катэгорыя, у якой у сваю чаргу вылучаюцца бабанькі, бабёнкі, уласна бабы, і бабішчы)
-Сапраўдныя Ледзі
-"Багема"
-"Амазонкі"

________________________________________