| Сяргей Корсак ( @ 2006-12-27 07:50:00 |
| Entry tags: | eurovision, вот ано - настаяшчае іскуства |
Эўрафэст. З нагоды.
Стаў пільна сачыць за ўсім, што тычыцца Эўрабачаньня і беларускага выступу на ім. І "Эўрафэст" - адбор трох кандыдатаў з пятнаццаці магчымых - таксама прапусьціць ня мог. Чаму? Таму што ўсьвядоміў усю дзяржаўную важнасьць гэтае справы. Мяркуючы па ваўтузьні вакол Эўрабачаньня, удалы выступ на ім сярод дзяржаўных прыярытэтаў знаходзіцца дзесьці паміж дзесяціадсоткавым ростам ВУП і васьмі мільёнамі тон зерня. Мэсія і сам неаднойчы падкрэсьліваў, што паболей бы перамогаў на гэтых франтах - і ня трэба мець міністэрства замежных справаў. Таму ня дзіўна, што на фронт пад назвай "Эўравізія" кінутыя найлепшыя сілы Рэжыма - ад вечналаяльных маэстра Фінберга і Ханка ажно да Праляскоўскага з Азаронкам.
Плён іхнае дзейнасьці на першы погляд дзіўны: апошнія гады нашая малышня рашуча ірве эўрапейскую публіку, а дарослыя выстаўляюць усю краіну на пасьмешышча і з трэскам правальваюцца, абганяючы толькі Андору. Насамрэч, дзіўнага тут няма нічога: у распараджэньні рэжыма - УСЕ таленавітыя дзеці Беларусі (таму што маленькія яшчэ і не разумеюць, з кім маюць справу), сярод дарослых жа - толькі лаяльныя. І выбіраць даводзіцца адно сярод іх. Сярод тых, каму не агідна ў інтэрвію вылізваць азадак дыктатару; каго не напружвае тая акалічнасьць, што якім бы ні быў вынік іхнага выступу, ён будзе спрытна палітызаваны і скарыстаны рэжымам у сваіх прапагандысцкіх мэтах. Гэтыя нягрэблівыя людзі ў сукупнасьці і складаюць тое, што можна назваць афіцыйным маскультам лукашэнкаўскае Беларусі.
Таму, уключаючы "Эўрафэст", я меўся адсачыць посьпехі і дасягненьні НЕ беларускай мас-культуры, а тае ейнае часткі, што ўтварае дзіўны Культурны Фэномэн - падлукашэнкаўскае мастацтва.
Перш за ўсё, варта пасварыцца на вядучага. Прадстаўляючы адну зь сябраў журы, Вольгу Шлягер, ён абыграў ейнае імя і выказаў, відзіце лі, спадзеў, што "будет наконец у Беларуси хороший шлягер в этом году!". Ну як можна? Мы-та думалі, што "лав мі тунайт" Агурбаш і "мама" Смолавай - супэрпупэрмэгахіты!..
А распачала праграму Аня Шаркунова. Гэта цудоўная сьпявачка, у якой ёсьць усё: прыгожы твар, доўгія ногі і кароткія майткі, на якіх яна ў сваім выступе зь песьняй "сорваться и вниз" і вырашыла зрабіць акцэнт. Ход (калі прыгадаць мінулагодні выступ Смолавай) у Эўропе не бяспройгрышны, але мы-та ведаем, што год на год не прыходзіцца.
Пасьля харошанькіх, але няўцямных хлопчыкаў з гурта "Борнэо" на сцэну выйшаў Ён - Дзіма Калдун. Ахъ, ну да чаго ж салодкі пупс! Прыгажосьць дый годзе. Вочкі абведзеныя, валосікі пафарбаваныя - адразу відаць, поп-зьвязда, яркая творчая індывідуальнасьць. Нарэшце маем шанец урваць пару балаў і ад Швэцыі з Галяндыяй, а ня толькі ад усходняга донара. А песьню я не запомніў.
Потым была чароўная бляндынка Lena зь песьняй, прысьвечанай ахвярам 11.09.2001. Да, янкі, нам і празь дзесяць, і праз дваццаць год будзе балець вашая трагедыя, хоць вы і не ўпускаеце магчымасьці напакасьціць у наш крыштальны сасуд.
Пятымі твор "салодкі мёдзік" выканалі "Сваякі" з Мазыра, якія, па словах вядучага, "держат марку родного завода". Я ня ведаю, на, што гэта за марка такая, на, але хай бы яны трымалі яе дзе-небудзь у гуртку філятэлістаў, на, а ня лезьлі зь ёй на сцэну, на. Затое цяпер кожны ведае, што "фольклорные мотивы" - гэта калі чувак у цьвятастай казацкай кашулі чытае рэп, а дзеўкі з туркестанскімі касічкамі ўсё гэта дзела абстаўляюць. Толькі калі прагучала "большое спасібо", я адчуў, што экзекуцыя скончылася і можна ўздыхнуць з палёгкай.
Другую пяцёрку распачала ўкраінская легіянэрка Ірына Ярына. Насамрэч, я вельмі разумею гэтую дзеўчыну: паглядзеўшы, што зь сябе ўяўляюць беларускія выступы на Эўравізіі, яна цалкам справядліва магла падумаць, быццам бы мае што ў нас лавіць. Але.. не злавіла. Такога, Іра, у нас і свайго хапае.
Сёмым ійшоў очань яркі і феерычны выступ гурта "Dali", зь якога радавыя эўрапейскія абарыгены маглі б даведацца, што акрамя такіх дабротаў цывілізацыі, як Chernobyl і Lukashenko, беларусам знаёмая яшчэ і мабільная сувязь. І народ, і высокае журы міласэрна вырашылі не шакіраваць так эўрапейскую публіку, і я гэтае рашэньне магу толькі ўхваліць.
Тут яшчэ вось што трэба сказаць: я апошнім часам практычна адмовіўся ад спажываньня прадукта пад назвай "піва", але перад "Эўрафэстам" усё ж-такі набыў тры пляшкі - ведаў, што спатрэбіцца. І праўда: выступ Натальлі Тамелы з песьняй "So Badly High" (акурат дзесьці ў гэты момант алькаголь пачаў дзейнічаць) cярод мяне прайшоў практычна на "ўра". Не, яна зусім не дастала зь неба зорку, але выступіла па-любому ярчэй чым пазамінулая пераможца грэчанка, якую я нават прыгадаць не магу. Пры ўмовах, што Натальля і ў Хельсынках не палезла б на людзі ў вульгарнай вопратцы, чым часта грашаць беларускія дзяўчаты, і ня стала б займацца акрабатыкай, я б згадзіўся на яе паглядзець. Але журы не згадзілася.
Дзявятым быў гурт Lightsound. Мне вельмі хочацца пахваліць гэты калектыў, сказаць нешта, што было б ім прыемна. Таму скажу, што іхная творчасьць - гэта качэсьцьвенны прадукт. Да-да. Толькі арганічней ён глядзеўся б на капусьніку ў амэрыканскім коледжы, а нам - носьбітам Славянскай Духоўнасьці - ён чужы, і з гэтым нічога ня зробіш. Таму ў пралёце.
Пад дзясятым нумарам выступіла інтэрнацыянальная брыгада The Project. Як патлумачыў вядучы, іхную песьню s.u.p.e.r. s.t.a.r. ня трэба ўспрымаць усур'ёз, бо яна ўяўляе сабой сьцёб з парадкаў шоў-бізу. Хм. Увогуле, я шмат чаго не люблю. Не люблю, напрыклад, калі мяне лечаць хворыя ўрачы, калі пра маральнасьць разважаюць лукашысты і яшчэ не люблю, калі з шоў-бізнэсу сьцябуцца тыя, хто ў ім ня толькі нічога не зрабіў - ня нюхаў нават. Яшчэ не люблю, калі адстаем на два крокі, не люблю какафонію, эксцэнтрыку і нігераў - так, атрымліваецца, многа не спадабалася мне ў гэтым нумары, што робіцца абсалютна ясна: на Эўрабачаньне паедуць яны.
Апошняя пяцёрка была трохі лепей, хоць адзінаццаты Алег Карпенка і намагаўся яе сапсаваць сваім глупым непрабівальным-наязыксядальным і ад таго такім невыносным пазытывам.
Пад дванаццатым нумарам выскачылі тры дзяўчыны - New Generation - зь белмоўнай песьняй "Беларусь", напоўненай прызнаньнямі ў любові да онай. Не пасьпеў я парадавацца за строі паненак, што прынамсі пакідалі прастору для фантазыі, як заўважыў у адной зь іх сада-маза ашыйнік. Творчую задумку з дрэс-кодам я зразумеў наступным чынам: любоў да Беларусі і мазахізм - гэта дзесьці вельмі побач. Ну і, вядома ж, самая шчырая частка выступу - фінальнае "спасібо". Пожалуйста.
Потым была Дыяна Гурцкая. Захапляюся такімі людзьмі, і гэта бяз жартаў. Часам сядзіш з чарговым прыступам іпахондрыі і думаеш, як жыць. А вось так - насуперак усяму і не зважаючы ні на што, як гэтая хрупкая невідушчая дзяўчына. І ўсё ж я б ня стаў пускаць Гурцкая ў фінал, хоць песьня і не абразіла маіх эстэтычных пачуцьцяў.
Апошнімі сярод легіянэраў былі XXLight з нармалёвым, жывенькім, крэпенькім па мерках нашай эстрады трэкам. Але ж высокаму журы такое, відаць, ня коціць.
А завяршаў праграму Віктар Пшанічны Sooner or Later. "У нас жа ёсьць адзін Віктар з расьлінным прозьвішчам," - абурыўся быў Сяргей спачатку - "навошта нам яшчэ адзін?!" І дарма. Гэта быў найлепшы нумар з усіх пятнаццаці. Прыгожая песьня, правільнае і, я б сказаў, шляхетнае выкананьне. Але паколькі Пшанічны, відаць па ўсім, добра сьпявае, мае культуру выкананьня, не тусуецца па фабрыках зьвёзд, а на сцэну выходзіць у клясычным касьцюме без эпатажнага мэйкапу - шанцаў у яго не было з самага пачатку. Добра толькі, што я своечасова парашыў свой мабільнік, інакш дарэмна патраціў бы сілы на выцягваньне Пшанічнага з балота электаральных густаў. У фінал прайшлі Калдун, Зэ Проджэкт і Гурцкая.
Рэзюмэ.
1) З нашымі "зоркамі" ніхто ня хоча дружыць: нават сіламі сваякоў і дзясятка сяброў пры пэўным спрыце можна было галасоў набраць болей, чым тыя жалю вартыя соценкі ў большасьці выканаўцаў.
2) На Эўрабачаньні мы зноўку будзем лепшымі, але ва ўпаратай барацьбе за балы акрамя Андоры не абгонім бадай нікога. Віноўнікі ўсё тыя ж: злакозьненная сусьветная супольнасьць і ўсюдыісная рука Вашынгтона. Заслужаную перамогу ў нас скрадуць, бо ня ўсім на Захадзе падабаецца нашая пасьлядоўная, незалежная і сацыяльна-арыентаваная палітыка.
3) І зусім сур'ёзна: калі хочаце посьпеху - годзе палітызаваць гэтае пытаньне, пакіньце нарэшце артыстаў у спакоі, дазвольце ім вольна працаваць, і хопіць лапаць сваім потнымі дзяржаўнымі канечнасьцямі тое, што гэтага не патрабуе. Лепей пашліце на заслужаны адпачынак усіх старых кашолак і пярдуноў з журы - маладыя лепей разьбяруцца, што ды як. Бо патэнцыял нашай моладзі ня меншы, чым у малышні. А перамагаць не абавязкова - дастаткова проста Мець Свой Твар.