Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2006-10-11 06:44:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:галоўнае

Трансгены

Кожны чалавек, неабыякавы да свайго здароўя і здароўя сваіх нашчадкаў, проста абавязаны пашукаць ды вывучыць інфармацыю пра сытуацыю з ГМ-прадуктамі, іхнымі плюсамі-мінусамі.

Увогуле, карціна атрымліваецца без перабольшваньня палохаючай.

З 90-х гадоў (часу масавага выхаду трансгеннай прадукцыі на рынак) карпарацыі-распрацоўшчыкі ГМА набралі сілу, прадукцыя атрымала вялізны распаўсюд (некаторыя ГМ культуры практычна цалкам выціснулі свае прыродныя аналагі з ужытку), а самі карпарацыі моцна лабіруюцца ў сьвеце нават на ўзроўні прэзыдэнтаў ЗША.

Пры гэтым ніякіх сур'ёзных, працяглых навуковых дасьледваньняў, што пацьвярджалі б бясьпеку ГМА для чалавека, дагэтуль не абнародавана. А што, здавалася б, можа быць прасьцей: узяць дзьве групы паддосьледных пацучкоў, адну зь якіх карміць трансгенамі, іншую - такімі ж прадуктамі, толькі не мадыфікаванымі, а потым параўнаць стан здароўя абодвух папуляцыў у двух-трох пакаленьнях. Такіх дасьледваньняў лабістамі ГМА, якія пасадзілі на свае прадукты палову плянэты, проста не прад'яўляецца! А чаму? Не было такіх вопытаў?

Аказваецца, былі. Дабром для навукоўцаў, як паказала практыка, яны ня скончваюцца. Варта толькі вучонаму заняцца гэтай праблематыкай, як усплываюць жахлівыя рэчы, а на навукоўца абрынаецца "праведны гнеў" прадажнага навуковага істэблішмэнту, яго пазбаўляюць пасады, звальняюць, перакрываюць кісларод, зацкоўваюць. Выглядае, што сёньня на тое, каб узяцца за такія дасьледваньні, ад вучонага патрабуецца не абы-якая грамадзянская мужнасьць. Прынамсі, у гэтым пытаньні непрадажная навука загнана ў жорсткую апазыцыю: дасьледваньні вядуцца пераважна за свой кошт, на голым энтузьязме, бо ўрадамі ды навуковымі ўстановамі такія праекты цяпер папросту не фінансуюцца. Хаця важнасьць пытаньня ўзьдзеяньня ГМА на чалавека і прыроду пераацаніць немагчыма.

Лішне казаць, што галасы з "апазыцыі" вельмі і вельмі трывожныя. Што адбываецца з накормленымі трансгенамі паддосьледнымі жывёлкамі - не палянуйцеся пашукаць самі. Шукаючы, знойдзеце процьму цікавостак.

Занятна: калі ў 2004г. Эўразьвяз увёў забарону на імпарт(!) трансгенаў (WTO пасьпяшался прызнаць яе незаконнай), замовы на шырокамаштабныя і ўсебаковыя навуковыя дасьледваньні датычна трансгенных прадуктаў ня ўзьнікла ўсё адно. "Мы вас труціць нікому не дамо - самі будзем". Захад. Голая эканоміка. На людзкія жыцьці начхаць рашуча ўсім. І гэта страшна.

Так што маю цяпер новую жж-зацікаўленасьць - "грэбаваць трансгеннымі прадуктамі". Замест колішняй "фкусна жраць".



(Post a new comment)


[info]bielarusaczka
2006-10-11 08:44 am UTC (link)
Дзякуй пра тое, што нагадаў пра праблему...

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-10-12 06:31 am UTC (link)
рады старацца

(Reply to this)(Parent)


[info]volat
2006-10-11 08:48 pm UTC (link)
Дык дзе факты, балабол? Раскажы, колькі кароў здохла, ядучы мадыфікаваны сілас, га? :)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-10-12 06:29 am UTC (link)
Тое, што вучоным не даюць дасьледваць праблему і ўсяляк затыкаюць рты - ужо само па сабе факт. І паўтараю: паказаньні навукоўцаў (напр., Арпад Пустай, Ирина Ермакова) пашукай у гугле сам. Гэта справа прынцыпу: калі табе самому на сваё здароўе і здароўе сваіх будучых дзяцей пляваць - я перад табой у дошку разьбівацца ня стану. Няведаньне - у нейкім сэньсе таксама сіла.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2006-10-12 04:29 pm UTC (link)
Ты ўжо заплянаваў дзяцей?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-10-13 05:56 am UTC (link)
Мне здавалася, што гэта ты заплянаваў... А я малады ышшо:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2006-10-13 09:43 am UTC (link)
Баісься адказнасьці?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-10-17 06:16 am UTC (link)
Баюся, што сам-адзін рады гэтаму ня дам. Для гэтай справы патрэбны яшчэ адзін чалавек:)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2006-10-17 05:25 pm UTC (link)
У цябе ж ё шэф (начальнік службы)! :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]volat
2006-10-17 05:26 pm UTC (link)
Ён цябе хіба не ябе? Гэта ягоны прамы абавязак - ябаць падначаленых! :)

(Reply to this)(Parent)


[info]g_luck
2006-10-11 10:32 pm UTC (link)
Ну, і як плянуеш грэбаваць? Няхай адмовішся ад усіх прадуктаў небеларускай вытворчасьці, але ці бачыў ты хоць раз на каўбасе надпіс "Выраблена з выкарыстаньнем генетычна мадыфікаванай соі"? Ніхто такую нават купляць не стане. А ў тое, што ў каўбасе выкарыстоўваецца нармальная беларуская туалетная папера добрушскай фабрыкі, я ня веру.

Але пашыраць зьвесткі аб праблемцы - правільна, хоць нават і на ўзроўні чутак.

(Reply to this)(Thread)

як пляную грэбаваць
[info]_extraneus_
2006-10-12 06:09 am UTC (link)
Перш за ўсё адмаўляюся ад прадуктаў, зьмяшчаючых сою (яна мадыфікаваная практычна на 100%): ад самой соі, пяльменяў, большасьці гатункаў сасісак ды кілбасаў. Тым болей што пералічаныя прадукты і без ГМ-соі брыда. Таксама ад кетчупаў-соўсаў, бульбы-фры, замежнай садавіны, кукурузы ды чыпсаў... Гэта ўжо нешта. І, думаю, для мяне будзе няцяжка.

А "праблемка" - ужо даўно не на ўзроўні чутак.





(Reply to this)(Parent)(Thread)

Re: як пляную грэбаваць
[info]g_luck
2006-10-16 10:26 pm UTC (link)
Врешь, натовская морда, не может один человек два мешка брюквы в день сожрать!

(Reply to this)(Parent)(Thread)

Re: як пляную грэбаваць
[info]_extraneus_
2006-10-17 06:06 am UTC (link)
Не зразумеў - ты маеш на ўвазе, што мы не настолькі гэта ўсё жарэм, каб адчуць на сабе нейкія непрыемныя наступствы? Можа і так - трансгены ж не цыяністы калій усё-ткі. Толькі прынцыпова такі падыход расслабляе:)

(Reply to this)(Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…