Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2006-08-28 12:01:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:галоўнае

Рыдлёўка як сымбаль беларускага экстрэмізму
БТ учора жгло.

У адной з аналітычных перадачак (іх на БТ увогуле багата, усіх зь сябе аналітычных - назваў нават не магу запомніць) хлобчэг смазьлівай наружнасьці паказаў ляктарату БОМБУ: у прыгарадных лясох інструктары з вопытам баявых дзеяньняў у "гарачых кропках" рыхтуюць юнакоў да сутычак з праваахоўнікамі з мэтамі зрынаньня канстытуцыйнага ладу!

І ўсё б нічога, каб не завоблачны прафэсыяналізм БТ.

У кадры некалькі пераапранутых брсмаўцаў у майках Маладога Фронту і нейкі мужык у цельніку размахвалі рыдлёўкай. Побач сядзела некалькі фактурных дзевак. Усё гэта мусіла выглядаць як працэс падрыхтоўкі байцоў для вулічных акцыяў.

Але чаму рыдлёўка? Цяжка сказаць. Бо на мітынгі з рыдлёўкамі ня ходзяць хоць забіся. Ходзяць з расьцяжкамі, з транспарантамі, з дрэўкамі штандараў, з вудамі нарэшце - з чым заўгодна, толькі не з рыдлёўкамі. Інакш кажучы, рыдлёўка для мітынгоўца - абсалютна не падручны сродак. Калі ўжо на тое, апазыцыю прасьцей уявіць з граблямі.

Далей. У кадры мужык у цельніку (той самы рэмба з "гарачых кропак") навучае хлопца ў майцы Маладога Фронта прыёмам абыходжаньня з рыдлёўкай. Хлопец паслухмяна б'е ёй умоўнага АМАПаўца па ўмоўнай галаве і затым "дадае" нагой у корпус. ІМХО: нашыя амапаўцы, канешне, крэпкія рабяты, але не настолькі, каб застацца стаяць на нагах пасьля ўдару лязом рыдлёўкі па мордзе. Так што нагой па корпусе апасьля рыдлёўкі - непатрэбшына нейкая. Гэта альбо садызм, альбо глумленьне над трупам - толькі ня тое, што трэба ў рэальнай сутычцы. А значыць, "прафэсыйны інструктар" інструктуе нешта ня вельмі прафэсыйна. Я не кажу пра тое, што збоку гэта выглядала як бяскрыўдная аэробіка ў доме састарэлых.

З самімі ж маладафронтаўцамі па ходзе рэпартажу адбываюцца дзіўныя пэртурбацыі. З "14-15-тилетних юнцов" яны раптам становяцца "откосившими от армии". Я думаю, гэтым разам бэтэшнікі пераплюнулі нават саміх сябе.

Ну а гэтую фігурна складзеную кучку з пустых пляшак з-пад піва ды гарэлкі яны, мяркую, перавозяць зь месца на месца ў адмысловай машынцы. Толькі па дарозе порначасопісы згубілі.

***

Рэжым, і бэтэшнікі ў прыватнасьці, лішні раз паказалі, якімі мэтадамі яны ня грэбуюць. І ўсё ж яны малойцы. На ўсю краіну падказваюць апазыцыі стварыць сабе баявое крыло! Па шчырасьці, мне не зразумела, чаму яго дагэтуль няма. Хай нават не арганізаванага, а стыхійна ўтворанага. Хай не для боек з амапаўцамі, а для прэсінгу рознай мразі - эскадроншчыкаў, азаронкаў, правакатараў, адыёзных судзьдзяў і прочыя. Для гэтага ж ня трэба ні шмат людзей, ні нават рыдлёўкі.

апдэйт: А, прыгадаў! Гэта "В центре внимания" было.




(Post a new comment)


[info]jicara
2006-08-28 03:20 pm UTC (link)
я вось таксама паглядзела гэты павучальны рэпартаж. вырашыла - ўсё, адракаюся нафіг ад усялякіх фронтаў, а то яшчэ прымусяць за бутэльку піва махаць рыдлёўкай, а я ж натура ўзьнёслая й рамантычная... блін, ну неактуальна ўжо такую туфту здымаць! ці нашае глыбокапаважанае ТБ проста праяўляе штодзённы клопат аб насельніцтве? мол, "враг не дремлет"... не разумею...

(Reply to this)


[info]y_zim
2006-08-28 07:33 pm UTC (link)
ой, люди!!! мне за вас страшно!!! вы смотрите БТ...

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-08-29 08:59 am UTC (link)
БТ - лухта, у мяне імунітэт.

страшна іншае: я не паглядзеў іншую крыніцу http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2006/8/98FDBFBF-25FC-4EF2-B781-B875E75260C6.html

Выглядае, чутка пасьпяшыў я зь некаторымі высновамі :(

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]y_zim
2006-08-29 08:58 pm UTC (link)
>> БТ - лухта, у мяне імунітэт.

"Глядзеў БТ, глядзеў, глядзеў БТ, а ўяўляў што мае пiсталет ТТ" песьня вядома? працяг такi жа?

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-08-30 06:03 am UTC (link)
у той песьні, здаецца, герой потым крута абыйшоўся з бацькамі? ну так, ёсьць нешта такое. я й сам заўжды зь імі канфліктую пасьля такіх праглядаў, бо яны - ВЕРАЦЬ!

а ўвогуле БТ файна паглядзець для падтрымкі баявога духу :-) Зрэшты, у той момант у мяне быў выбар толькі паміж БТ, рэклямай і грузінскім хіп-хопам :-)

(Reply to this)(Parent)


[info]nomad_by
2006-08-29 09:52 pm UTC (link)
>> Ну а гэтую фігурна складзеную кучку з пустых пляшак з-пад піва ды гарэлкі яны, мяркую, перавозяць зь месца на месца ў адмысловай машынцы. Толькі па дарозе порначасопісы згубілі.

Не. Не перавозяць. Яны покуль да месца здымак едуць напіваюць пустых бляшанак. Бо не можа ж цвярозы чалавек такую лухту гнаць?

(Reply to this)


[info]g_luck
2006-08-29 10:07 pm UTC (link)
Ну, што ж, пачалі вучыць, то й нельга адступаць, але ж трэба больш накіравана выкарыстоўваць сельскагаспадарчыя прылады на практыцы. Падчас абароны ад ахоўнікаў канстытуцыйнага ладу неабходна уставаць у карэ ды дзейнічаць на 2 узроўнях: некаторыя стаяць з рыдлёўкамі, а за іх нагамі сядзяць байцы з косамі. Рыдлёўкай трэба меціць у галаву, а калі вораг падыме шыхт, каб абараніцца, яму касінеры падразаюць ногі. Тым часам за сьпінамі абаронцаў некалькі чалавек з плугам будуць перепахваць асфальт, каб здабыць матар'ял для артабстрэлу. У добры час!

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-08-30 05:54 am UTC (link)
а граблі можна скарыстоўваць як супрацьпяхотныя міны :-)

(Reply to this)(Parent)



Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…