Сяргей Корсак ([info]_extraneus_) wrote,
@ 2006-01-23 02:51:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:галоўнае, крэаціфф, пражэкцёрства, ідэі

На правох правакацыі
Здаецца, толькі лайдак ня выказаўся пра ідэю Народнага Галасаваньня. Што ж, паспрабую і я... хоць і нялёгка быць цынікам у такой сытуацыі.
---------------------------------------

Што ні кажыце, а старына Зянон як заўжды зажог і падкінуў нам, выбаршчыкам, файную ідэю. Так ужо павялося, што на выбарах улада намі проста карыстаецца. Але цяпер у нас зьявіўся шанец самім скарыстацца становішчам. Як? Пра ўсё па парадку.

Калі разважаеш пра пэрспэктывы Народнага Галасаваньня, не пакідае адчуваньне, што ў гэтай ідэі ЧАГОСЬЦІ НЕ ХАПАЕ. Ну як гэта так - раптам ні з пушчы ні з поля мільёны выбаршчыкаў забяруць бюлетэні з сабой і сумленна здадуць іх у грамадзкую камісію. Мары і летуценьні гэта - разьлічваць на такую ідэйнасьць. Але калі ідэю НГ трошкі дапрацаваць і прыўнесьці ў яе кроплю здаровага марадзёрскага прагматызму, то ўсё становіцца на свае месцы: можна ў залежнасьці ад пастаўленай мэты альбо зваліць Луку, альбо некепска зарабіць.

Плян такі: пад выбары ствараецца такая сабе фірмачка (падпольная арганізацыя) з філіяламі ва ўсіх мейсцах, дзе існуюць участкі для галасаваньня. Электарат актыўна апрацоўваецца на прадмет абмену свайго бюлетэню на энную суму грошай ці (на вёсцы альбо ў маргінальных рабочых раёнах) пару-тройку пляшак чарніла, што каму мілей. Пры такіх умовах сабраць некалькі мільёнаў бюлетэняў - як два пальцы. Бюджэт акцыі - ад трох да дванаццаці мільёнаў грыноў. Уласна, усё:)

Дэталі залежаць ад таго, хто арганізуе мерапрыемства. Калі гэта цёртыя ідэйныя апазыцыянэры - пасьля збору мільёнаў бюлетэняў (пажадана ня менш за тры з паловай) урачыста абвяшчаецца пра тое, што ярмошынскія "вынікі" - фуфел, і гэтаму ёсьць неаспрэчныя доказы. Тры з паловай мільёнаў неаспрэчных доказаў. Перажыць такое рэжыму будзе вой як няпроста.

Калі ж гэта апазыцыянэры звычайныя, альбо нармальныя дзелавітыя бізнэсоўцы, то пасьля збору бюлетэняў пачынаецца цывілізаваны гандаль з уладамі, якія стопудова захочуць выкупіць такі кампрамат. Абсалютна рэальна састрыгчы крыху капусткі. Хех, дайця мне дзясятак мільёнаў баксаў, і ў канцы сакавіка я аддам вам дваццаць, і сабе пакіну некалькі дзясяткаў;)

Што рабіць у такой сытуацыі нам, простым выбаршчыкам? Натуральна, забіраць свой бюлетэнь з сабой, як і раіць плякат.

Бо кожны бюлетэнь можа стаць прадметам гандлю. І акрамя атрыманьня пэўных выгодаў ад ягонага продажу, ты зможаш, зьвягаючы пляшкамі "Водару мяты", рэальна адчуць, што твой голас у гэтай краіне хоць нечага, ды варты!:)

Вопшчэм, цяпер ідэя спадара Зянона набывае рэальныя рысы. Усяго некалькі мільёнаў баксаў - і вінная вытворчасьць краіны перажывае імклівы ўздым, народ, папіваючы крыжачок, нарэшце адчувае сваю важнасьць як суб'екта вялікай палітыкі, а тыя, хто апынуўся самым спрытным, падлічвае прыбыткі альбо - не, не хачу нікога абнадзейваць, але ўсё ж - ламае машыну фальсыфікацыяў і зьвяргае такі ўзурпатара з трона.
Чым не Народнае Галасаваньне?;)

P.S.
Калі сур'ёзна, то я сапраўды настойваю на тым, што адзіны рэальны шанец зламаць машыну фальсыфікацыяў - спалучыць Зянонаўскую ідэю з хай сабе ня вельмі высокамаральнымі, затое рэалістычнымі і дзейснымі мерамі па подкупе электарату. Бюджэт акцыі - сапраўды невялічкі, апазыцыі па сілах мабілізаваць такія рэсурсы. І ня трэба разводзіць інтэлігенцкія соплі пра непрыймальнасьць такіх мэтадаў - будучыня радзімы даражэй. Дый пра якую амаральнасьць акцыі можна казаць, калі выявіцца, што які-нгебудзь вясковы дзяцюк і праўда можа зь лёгкасьцю прадаць сваю "любоў" да ППРБ за пару пляшак чарніла...
Галоўнае ў гэтай справе - быць на крок уперадзе уладаў, рабіць усё цэнтралізавана (тут патрэбнае рэальнае аб'яднаньне усіх апазыцыйных сілаў) і ня даць уладам сябе абагнаць падчас выкупу бюлетэняў.

Нехта прынясе свой бюлетэнь па ідэйных меркаваньнях, а нехта - за пляшку крыжачку.
У сувязі з гэтым прапаную тост за ідэйных - на іх заўжды можна зэканоміць!:)))

Божанька, даруй.




(Post a new comment)


[info]juras14
2006-01-23 03:14 am UTC (link)
Жжош, сцуко! :-)

(Reply to this)(Thread)


[info]_extraneus_
2006-01-23 11:40 am UTC (link)
Толькі ўяві сабе: 19 сакавіка, дзень выбараў. Я - незалежны назіральнік на ўчастку ў якой-небудзь Дрэтуні. Народ з раніцы валам валіць на ўчастак, але чамусьці ў празрыстай скрыні для бюлетэняў паперак амаль няма, толькі сіратліва ляжаць некалькі бюлетэньчыкаў з крыжыкам насупраць прозьвішча Лукашэнкі. Але ніхто з камісіі гэтага пакуль ня бачыць, бо кабінкі для галасаваньня знаходзяцца акурат паміж урнай і месцам засяданьня камісіі. Народ - у паўзьнятым настроі, весела пераміргваецца, як быццам бы нешта задумаў. Па выхадзе з участку ніхто не разыходзіцца - усе актыўна абмяркоўваюць нешта, што цікавіць кожнага, і, здаецца, чагосьці чакаюць.
Раптам трохі наводдаль спыняецца "газэль", адтуль вылазіць мужычок і зухавата пытаецца ў натоўпу: "ну шо, братва, сёньня ў нас празьнік, да?" Натоўп весела загудзеў і кінуўся да машыны. Што адбываецца далей я ня бачу, але час ад часу да мяне даносяцца рэплікі кшталту "у вочарадзь, людцы", "не піхаемся - хопіць на ўсіх!", "мікола, я ж за табой займаў", "а які там градус - дваццаць два ці зноў сямнаццаць?".
Старшыню участковай камісіі час ад часу назвоньваюць з акругі. У дзесяць раніцы ён паведамляе: "па састаянію на дзесяць ноль-ноль утра прагаласавала дзевяноста дзевяць працэнтаў ізьбірацелей". І на працягу дня гэтая лічба ўжо не зьмяняецца...
У канцы галасаваньня старшыня глядзіць на гадзіньнік, бачыць, што час выйшаў і загадвае сакратару зачыніць дзьверы участка. На дне урны пяць-дзесяць бюлетэняў. У куце пакоя - накрытыя "Советской Белоруссией" гарэлка, шампанскае і прысмакі з сельпо, якія палагаюцца кожнай участковай камісіі пасьля падліку галасоў. Сябрам камісіі яўна ня церпіцца.
Я ўразвалачку падыходжу да старшыні і весела пытаю: "ну што, Міхал Пятровіч, зараз гэтыя пяць галасоў улічым і будзем пачынаць?" Пятровіч раптоўна становіцца помнікам Леніну. Сакратар камісіі - настаўніца беларускай мовы і літаратуры мясцовай школы - падбягае да урны, бачыць, што там ня больш за дзесяць бюлетэняў, енчыць "Пятровіч, нам жа цяпер пізьдзец!" і губляе прытомнасьць. Помнік Леніну бярэ сябе ў рукі, дастае з-пад "Советской Белоруссии" пляшку гарэлкі, адчыняе яе і прыводзіць у прытомнасьць бедную настаўніцу. Тут звоніць тэлефон. Гэта з акружной камісіі.
"Ну як, Пятровіч, выдаеш рэзультат?"
І тут Пятровіча ўпершыню ў жыцьці прарвала.
"Х.. табе, а не рэзультат, за..балі ўсе!" - і кідае слухаўку. Малаток Пятровіч, паважаю дырэктараў нашых вясковых школак.
Сядзім зь сябрамі камісіі, п'ем-закусваем. Хораша. Нечакана Пятровіч кажа: "слухай, братка, я ведаю, што ў цябе ёсьць выхад на скупшчыкаў бюлетэняў, а ў мяне якраз застаўся запасны стос, тысячы дзьве-тры. можа, дамовімся - чарніла пароўну".

...І на гэтым месцы я прачынаюся.

(Reply to this)(Parent)


[info]e_ndrus
2006-01-23 04:57 am UTC (link)
Ой, ржунімагу :))) Прыкольна, але як я шмат дзе пісаў, маларэальна.

(Reply to this)


[info]volat
2006-01-23 05:28 am UTC (link)
Калі ж гэта апазыцыянэры звычайныя, альбо нармальныя дзелавітыя бізнэсоўцы, то пасьля збору бюлетэняў пачынаецца цывілізаваны гандаль з уладамі, якія стопудова захочуць выкупіць такі кампрамат. Абсалютна рэальна састрыгчы крыху капусткі. Хех, дайця мне дзясятак мільёнаў баксаў, і ў канцы сакавіка я аддам вам дваццаць, і сабе пакіну некалькі дзясяткаў;)


Казус менавіта ў гэтым мейсцы. Бо калі пачнеш гандляваць бюлетэнямі, цябе падставяць і пасодзяць. І Я.Росьцікаў накатае пра цябе артыкул у "Рэспубліцы" з назвай "Почём бюллетеньчік ілі Как продажная оппозіція отмывает деньгі спонсоров".

(Reply to this)


[info]porkchameleon
2006-01-25 06:24 pm UTC (link)
Утопично.

Но - зач0т =)

(Reply to this)


[info]g_luck
2006-03-15 01:20 am UTC (link)
Адзіная рэальная ідэя на аснове "народнага галасавання", якую я сустрэў, дык гэта не класці бюлетэнь у скрыню ў выпадку, калі застаўляюць галасаваць датэрмінова, а аднесці яго 19 і тады ўкінуць без запісвання ў кнізе выбаршчыкаў.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…