Home
Паміж цынізмам і пафасам - January 11th, 2008

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info

January 11th, 2008


10:11 pm - Пра веру ў двуногіх
У працэсе знаёмства з тутэйшымі жыхарамі, роспытаў пра іхнае жыцьцё-быцьцё, заўважыў дзіўную і страшную анамалію: практычна ўсе хавалі хоць бы аднога з сваіх дзяцей. Да Чарнобыля і пасьля, сабраныя і разьдзяўбаі, небагатыя і тыя, у каго ёсьць усё.

У маім непасрэдным калектыве з пяці бацькоў дзеці паміралі у чатырох, на дзевяць жывых дзяцей даводзіцца чацьвера памерлых у маленстве. Гэтая прапорцыя захоўваецца сярод іншых калегаў і месьцічаў, сярод простых рабочых і самага крутога, якое толькі можа тут быць, начальства. Прапорцыя, у дзясяткі разоў страшнейшая за беларускую гарадзкую ці нават сярэдневясковую. Як у тых вечнагалодных мурынаў з пэрманентна ваюючых афрыканскіх тропікаў, ня маючых доступу ня тое што да сучаснай мэдыцыны - нават да чыстай вады. А ў чым прычына? Мозг на гэтае пытаньне адказу знайсьці ня мог, хаця ягоны ўласьнік - адчайны, між іншым, аматар дэмаграфіі - зь дзяцінства пічкаў яго адпаведнай інфармацыяй.

І вось зь нядаўняга часу жыхары гэтага ціхага омуту, вырашыўшы, відаць, што я - ужо "свой", пачалі распавядаць пра тое, што насамрэч адбываецца, паціху ўпускаючы ў свой сьвет. Напоўнены, нягледзячы на ўсю сваю зьнешнюю мадэрнізаванасьць, паганствам, чараўніцтвам, паходамі да ведзьмаў як да адначасова дактароў, зводніцаў і кілераў.

Ну да, мясцовую анамальнасьць усе як адзін тлумачаць чараўніцтвам. Западлянкамі суседзяў, што ходзяць да "бабак" і насылаюць на тваю сям'ю пошасьць. Увогуле, гэта адзін з самых раскручаных мясцовых промыслаў: толькі на нашым невялічкім 68-кватэрным пасёлку стала практыкуюць чатыры вядзьмаркі. І д'ябал ведае як, але гэта працуе. Людзі губляюць сон, здароўе, у іхных хатах адбываюцца дзіўныя рэчы, скот упадае ў неадэкват, каровы перастаюць даіцца, дзеці, якія не памерлі раней, неспадзявана пачынаюць заікацца так, што слова ня могуць вымавіць, паратункам ад чаго могуць стаць адно некалькіх сэансаў у бабкі... І ўсё гэта - самая шэрая будзённасьць, пра якую кажуць спакойна, як пра зьмену сэзонаў.

Але нават калі ніякай містыкі няма і ўсё гэта дурныя забабоны, калі ўсё зьяўляецца простымі супадзеньнямі і мае нейкае сваё, цалкам матэрыялістычнае, тлумачэньне. Уявіце сабе грамаду, у якой людзі жывуць, заўжды міжсобку вітаюцца, міла балаболяць і перажартоўваюцца, а потым ідуць да бабкі і плоцяць, каб наслаць адзін на аднога, на дзяцей ці гаспадарку бліжняга нейкую пошасьць. А калі нешта ня ладзіцца, падазрэньні падаюць на ўсіх, з кім штодня вітаесься, міла балаболіш і перажартоўваесься.

Гэта і ёсьць беларуская нацыя. Тое самае можна назіраць і ў нашых гарадах, толькі ва ўрбаністычным асяродзьдзі гэта неяк усё размазана, а тут - самы канцэнтрат. І калі царква пачынае выказваць занепакоенасьць ростам неапаганства, трэба разумець, што на ўвазе маецца ня купка блазнаватых "раднавераў" і ня жменька інтэлектуалаў-рамантыкаў, што замілавана квохчуць пра Аўтэнтыку і Традыцыю. Маецца на ўвазе ўсё больш яскрава праяўляючае сябе чорнае, подлае і зайздросьлівае нутро беларускага народа, да спрадвечных радасьцяў якога - чаркі, шкваркі і каб у суседа карова здохла - можна дадаваць яшчэ і памерлых суседзкіх дзетак. Каб ужо зусім у кайф.

Дзякуй, канешне, мне было тут някепска, але ў бліжэйшы час я раблю адсюль ногі. Хаця бегчы, калі разабрацца, усё адно няма куды: паўсюль у тваёй краіне цябе будзе чакаць твой гасьцінны, ветлівы і талерантны беларускі народ, паскуднейшы за які ня знойдзеш ва ўсім белым сьвеце.

Current Location: Пасёлак зь зьдзеклівай назвай "Дружба"

(6 адажглі | Аджэгчы глаголам)


Previous Day [Archive] Next Day

> Go to Top
LiveJournal.com