Home
Паміж цынізмам і пафасам - January 3rd, 2008

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info

January 3rd, 2008


01:00 pm
Слаўны ўсё-ткі парэнёк Сяргей Корсак. Сэсія на носе, кантрольныя недаробленыя, а хвалююць яго выключна Тупыя Пытаньні. Чарговая порцыя:

1. Дзеля чаго ў зубе нэрв?

2. Ці простая гэта выпадковасьць, што ў ангельцаў "дух" і "спірт" абазначаюцца адным словам?

3. Наколькі адстойным мусіць быць выступ Расійскай Федэрацыі на Эўрабачаньні, каб Беларусь не паставіла ёй найвышэйшы бал?

4. І галоўнае. Як вядома, дзеўчыны няроўна дыхаюць у бок танцаў. Агульным месцам сталася лічыць, што танец дамы асацыююць з сэксам. І калі ты, як прастадушны крэтын, жыцьцярадасна і нічога не падазраючы дрыгаесься пад сучасныя рытмы, гэтыя бестыі ўжо робяць далёка ідучыя высновы пра тое, як ты паводзісься ў ложку. Ёсьць яшчэ адна рэч, павышаны інтарэс да якой з боку жанчынаў мужчынскім мозгам патлумачыць цяжка, але хочацца (бо ўзьнікае адчуваньне што ўсё гэта ня проста так): Чысьціня Мужчынскага Абутку.
Дык вось: з чым у жанчынаў асацыюецца абутак? Няўжо з шлюбам?..

(14 адажглі | Аджэгчы глаголам)


Previous Day [Archive] Next Day

> Go to Top
LiveJournal.com