Home
Паміж цынізмам і пафасам - September 4th, 2007

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info

September 4th, 2007


06:14 am - Дом лятаючых котак
А вось гэтая мурлыка павадзілася хадзіць да мяне на гаўбец па карнізе ад суседкі. Харошанькая, праўда? Нават на "мабільных" фотках гэта, па-мойму, заўважна. І ласкавая вельмі.



Прыходзіла ў пятніцу, суботу, нядзелю. І я кожным разам выходзіў ды адносіў яе назад, у суседні пад'езд (мяне нават празвалі "разносчыкам катоў"). Аддаваў Аксане з наказам лепей за ёй сачыць, бо ў адзін прыўкрасны дзень Мацільда не ўтрымаецца на вузкім карнізе і паляціць з трэцяга паверху.

І вось, значыцца, сёньня прачынаюся ад таго, што гэтая насякомая лашчыцца да мяне ў твар і муркае (гаўбец я адкрытым трымаю дзеля сьвежага паветра). Ну што рабіць. Тэлефаную Аксане, кажу "купі ката". Аёй - адказвае - вярні-тка ты мне Моцю назад па карнізе, яна дойдзе.

Выношу насякомую на гаўбец, запускаю. Вусатая прайшла некалькі крокаў, потым захацела вярнуцца ў мае, блін, ласкавыя рукі, паспрабавала разьвярнуцца, не ўтрымалася і паляцела ўніз - нават яўкнуць не пасьпела.

Шлёпнулася ладна, але, здаецца, жывая-здаровая. Праўда, калі Аксана пабегла яе падбіраць, тая гаспадыню быццам не пазнала, паспрабавала нават зьбегчы. Пабачым потым, мо і праўда галоўкай кранулася божая істота.

А мы цяпер робім стаўкі, ці перастане Моця хадзіць па карнізах.

(8 адажглі | Аджэгчы глаголам)


Previous Day [Archive] Next Day

> Go to Top
LiveJournal.com