|
|
|
лістапада 24, 2009
09:32 pm - Пашці дэтэкціў з павучальным маралітэ
Я ўжо неяк і прызвычаіўся, што гэты гаўнабложак актыўна праглядаюць хіба што з паўтузіну Абраных чытачоў, астатнія ж трымаюць яго ў фрэндстужцы ці то зь ветлівасьці, ці то каб прусакоў ім труціць. Зрэдчас, праўда, здараецца, што зазірае сюды і нейкая староньняя пэрсона. Зазірае, хутка разумее, што тут да чаго, і, млява пазяхаючы, сыходзіць. А тут раптам адразу некалькі юзэраў не з маёй наогул пясочніцы распачалі нейкую дзьвіжуху вакол аднога майго ня першай сьвежасьці допісу. Гэта для дадзенага журнальчыку, як кажуць, из ряда вон. Як асоба з псыхікай тонкай і паранаяльнай, палез высьвятляць, што за справы. Багабрыдкія sup-аўскія сэрвісы выдалі, што за некалькі гадзінак ні з пушчы ні з поля ў маім дзёньніку патапталася болей народу, чым за ўвесь бягучы год. Ледзь ня ўвесь цьвет беларускае блогасфэры, якога раней тут і не стаяла. Быццам тут гарачыя піражкі безь мяне раздавалі, ці нейкі іншы флэшмоб здарыўся. Параноя мая, натуральна, абвастрылася; пачаў шукаць, што за сіла мяне гэтак піярнула - сіла ваісьціну эпічнага размаху, бо эфэкт ад яе апынуўся шматкроць мацнейшым за звычайны эфэкт сяброўскага піяру.   І такі ше ві думаеце? Знайшоў я гэтую сілу. Калі не пасьпелі дагэтуль - знаёмцеся: Янка Гандуразян. А цяпер абяцанае маралітэ: З таго факту, што народ з шалёным ажыятажам павёўся на спасылку пра "быць зоркай БелЖЖ", вынікае наступнае. Калі хочаце ў жж прыцягнуць да чагосьці ўвагу ці дамагчыся хуткай папулярнасьці - забудзьцеся на сэкс, палітыку, фоткі коцікаў і прочую шнягу. Ісьцінна вам кажу: цікаўнасьць выклікаюць найперш матэрыялы, дзе ў народца ёсьць магчымасьць палашчыць сваё EGO, палажаць EGO іншых, ці проста высьветліць для сябе нарэшце, як гэта і пачом - быць хай сабе і Бел-, хай сабе і ЖЖ-, але - "зоркай". Вось што сапраўды турбуе і жыватрэпешчэт. Сумна? А па-мойму, забаўна:)
|
лістапада 21, 2009
07:40 pm
Думаю, ня вельмі памылюся, калі скажу, што сучасная футбольная зборная нават Беларусі размазала б па газоне хвалёных чэмпіёнаў сьвету, але ўзору шасьцідзесятых, як тых андорцаў - у сэньсе, прынамсі, тэхналёгіяў футбол за апошнія паўстагодзьдзя рушыў далёка наперад. Хаця камусьці ягонае новае аблічча можа і не падабацца.
Зь іншага боку, ёсьць літаратура. Якой час яўна не на карысьць. Мала таго, што практычна ўсё істотнае, што можна было напісаць, ужо даўно напісана, дык яшчэ і каб стаць вядомым у сьвеце літаратуры, зараз трэба быць болей поп-фігурай, ніж пісьменьнікам. Як становяцца поп-фігурамі? Праз эпатаж, скандалы, праз уменьне спадабацца патрэбным людзям, праз "вынаходніцтва веласіпеда", праз дэманстрацыю сваёй дупы ці піські (тут ужо хто чым багаты), праз апеляцыю ў сваёй творчасьці да нізкага - але рэдка калі праз сапраўдны талент. "-Ну и как - интересно? -Модно!" Таму практычна ўся сучасная літаратура, пра якую ў піпла ёсьць шанец даведацца - суцэльны шлак і галімаж, шчодра прыпраўлены аўтарскім выпяндрожам, трэшам і абсцэннай лексікай.
Дык вось. З галавой занурыўшыся ў кіно (пакуль што амаль выключна дзевяностых-двухтысячных), маю пытаньне: кінематограф - гэта болей "літаратура" ці "футбол"?
|
лістапада 16, 2009
10:03 pm - Nothing personal. Just business. Камрад g_luck наглядна прадэманстраваў, як за нейкія 5 хвілінак, карыстаючыся адно інфармацыяй, што ляжыць літаральна пад нагамі ў кожнага, можна ўсё раскласьці па палічках з гэтай шуміхай вакол сьвінячага грыпу. 5 сраных хвілінак карыстаньня мозгам і гуглам, якіх большасьці так шкада.
P.S. Буду да сьмерці часнык запіваць глінтвэйнам, але - ні капейкі масонам!:)
|
лістапада 13, 2009
12:29 am
Неяк не зьбіраўся сюды пісаць, але сёньня штось не стрымаўся. Адразу хачу папярэдзіць: гэта ня спроба кагосьці падкалоць і тым болей не рэалізацыя нахабна узурпаванага права на "раздачу мэдалёў" - так, проста сьціплыя назіраньні з узбочыны. Калі камусьці нешта не спадабаецца - сьмела залічвайце мяне ў вар'яты. Я і ксіву магу паказаць адпаведную - не даведку з дуркі, дык хоць копію працоўнай кніжкі (у маім выпадку гэта амаль тое самае). Сёньня будзе крыху гумілёўшчынкі. У сэньсе, злавіў сябе на думцы, што жж-прастора крыху перагукаецца зь цьмянай гумілёўскай тэорыяй пасыянарнасьці. Сутнасьць ведаеце самі. Неяк раптоўна сярод чалавечай пустэльні зьяўляецца ўтульны аазіс - новы здольны народзец - каласіцца сабе і квітнее, зацяняючы ўсё навокал; потым паступова губляе форму, і паціху становіцца ясна, што пацыент ужо ня той; уздымаюць галовы новыя баявітыя нацыі і пераймаюць эстафетную палачку, каб празь нейкі час у сваю чаргу саступіць яе іншым. Загадзя ніколі ня ведаеш пэўна, адкуль чакаць новага пасыянарнага выбуху:) Нешта падобнае адбываецца і ў інтэрнэт-прасторы, у прыватнасьці, у белмоўным сэгмэньце жж. Сьпярша сярод пустыні раздаліся галасы rydel23 і bielarusaczka, потым завяшчала радыё maryjka_-fm, і забразгацела сабе на экзатычных хвалях brazgotka; крыху пазьней наступіла новая эпоха - белжж падсеў на чувсьцьвенны дзявочы літшансон ад lionellia, часам пераключаючыся на суворыя гарадскія рамансы sarah_konnor; затым узыйшла зорка ku_palinka.. Пасыўным назіральнікам застаецца толькі разгублена лыпаць вачыма: хто гэтыя людзі, адкуль што бярэцца, і, галоўнае, дзе "рване" ў наступны раз?:) Гэта я да чаго. Усьлед за камрадам budzimir сьпяшаюся паведаміць пра новы ядроны выбух ваісьціну нечалавечай моцы - nusmumrik. Шчыра раю. Цяпер усё.
|
лістапада 8, 2009
верасьня 29, 2009
10:51 pm - Пратэстанты. П'янь. Маладняк.
Магчыма, калі-небудзь пра гэтую сваю новую працу я буду ўзгадваць пад тэгам "мае ўнівэрсытэты".. І ківаць на яе, калі раптам нейкая неасьцярожная дамачка стане ў роспачы крычаць "Калі ж ты, благаверны, пасьпеў стаць такім чэрствым бясчусьцьвенным цынікам?".
Мае 26 падначаленых - проста зрэз грамадзва і міні-соцыюм. І сёньня, выконваючы досыць банальны загад боса наконт складаньня табелю ўліку працоўнага часу, я, як кажуць, многа думаў.
Маецца фонд заработнай платы. Ён складаецца з уласна заробку і прырабатку. Заробак залежыць тупа ад разраду і адпрацаваных чалавекагадзінаў. А вось прырабатак (досыць важкі ў агульнай долі) - разьмяркоўваецца паміж рабацягамі выключна па маім уласным свавольлі.
То бок, даў адному - абдзяліў іншага. Як я зразумеў, да мяне гэтую дылему вырашалі прыкладна так.
Ёсьць тры тыпы рабацягаў. Першы - умоўна назавем іх "пратэстантамі" - сумленна працуюць і ня п'юць. Нічога не паробіш - даводзіцца ім плаціць.
Другі тып - наша, маць яе, будучыня - "маладняк". Карысьці з маладняка ніякай - рабіць ён нічога ня ўмее, але ж, сцуко, і ня п'е. Нічога не паробіш - даводзіцца стымуляваць.
І ёсьць трэці тып, соль зямлі; мужыкі, на якіх трымаецца гэтая плянэта. Прасьцей кажучы, алькаголікі. Хоць і разьдзяўбаі, хоць і пад мухай, але працу робяць амаль ня горш за "пратэстантаў". А за кошт колькаснай перавагі, наогул - робяць ці ня ўвесь аб'ём. Але - п'янь. І таму ўсяляк заторканая, прыніжаная, уцісканая і дыскрымінаваная група, за кошт якой аплочваецца сабранасьць "пратэстантаў" і нашая тупая і нічым вопшэм-та не апраўданая надзея на маладое пакаленьне.
І атрымліваецца, што выгадней за ўсё трымаць у калектыве менавіта алкашоў. Яны заўжды ў цябе ў кулаку, і іх заўжды можна пакрыўдзіць рублём, узнагародзіўшы за іхны кошт рупліўцаў-пратэстантаў ці жаўтаротую шкалату.
Што з гэтым рабіць - ня ведаю. Рацыё кажа прытрымлівацца старое завядзёнкі, але душою я зь мілымі сэрцу алькаголікамі:)
|
верасьня 25, 2009
10:50 pm
Эх, прыемна бывае трахнуць косткамі, узгадаць юнацтва.. Амаль чатыры гады не гуляў у інтэлектуальныя гулькі - зьехаўшым быў сам, паразьехалася і загадала доўга жыць каманда. Але сёньня, хай сабе і ў годнай самоце, на адкрыцьцё шэдэкашнага сэзону прыйшоў. Пораху, канешне, засталося крыху - па "Пірамідзе" узяў восьмае месца з 22 камандаў. Але недахоп практыкі і адсутнасьць каманды моцна даваліся ў знакі: ШДК проста зьліў - хоць і абагнаў некалькі сумніўнай якасьці камандак, не дацягнуўся нават да шаснаццаткі лепшых, якія дамагліся права згуляць заўтра ў Брэйн-Рынг. Прычым на фінішнай прамой, гуляючы дагэтуль адносна прыстойна, выдаў беспрэцэдэнтную "сухую" сэрыю з адзінаццаці пытаньняў, зь якіх штук пяць ня ўзяць было ганебна нават троешніку сярэдняй школы. Без умяшальніцтва вышэйшых сілаў не абыйшлося, няйначай. Гэта відавочна быў ЗНАК: чымся цягнуцца на "брэйн" зь ягоным чужым праваслаўнай саборнасьці духам спаборніцтва, лепей у сьвятарным трымценьні пад'ехаць заўтра ў Полацак на Сьвяцейшага.  Раптам і праўда слынны прапагандыст хрысьціянскай аскезы згубіць свой антыкрызісны гадзіньнік за €30 тыс.. А калі й нават чахлага "Ролексу" не перападзе - благадаці-та колькі!
|
верасьня 12, 2009
10:03 pm - Ня змог не перапосьціць via patrick-airut






Насамрэч, Падпісваюся Пад Кожным Словам. "1984" Оруэла, безумоўна, выдатны крэатыў і добрая крыніца цытатаў, алюзіяў ды мэтафараў, але прароцкімі што да цяпершчыны апынуліся менавіта творы Хаксьлі. Проста неверагодна, як ён з свайго 1932 бачыў шырэй і глыбей, чым Оруэл у 1949. Што тут скажаш - геній. Цяпер грае: John Frusciante - Dark Light
|
верасьня 11, 2009
03:58 pm - Да пытаньня пра войтаў Мяне бярэ зло, таму - коратка.
У Віцебску завяршаецца аднаўленьне велічнага Успенскага сабора:

Ужо адноўленая, хоць і не безь нюансаў, шэдэўральная Васкрасенская царкоўка:

Яшчэ раней паўстала з руінаў царква Зьвеставаньня - цяпер, атрымліваецца, найстаражытнейшы храм на Беларусі:

У Полацку ж за гэты час адноўлена(?) толькі вось гэтае псэўдарускае, даруйце, уёбішча:

І - усё на гэтым, фініта ля комедзіа.
А ў Віцебску тым часам ціхай сапай бяруцца аднаўляць чарговы барочны архітэктурны помнік - езуіцкі касьцёл сьвятога Язэпа, штопраўда, у, хутчэй за ўсё, ягонай добра-ткі праваслаўна-пакоцанай іпастасі Мікалаеўскага сабора:

І пры гэтым - чамусь ніякіх дыфірамбаў "найлепшаму ў Беларусі войту".
Зайздрошчу, ох зайздрошчу Віцебску..
|
жніўня 27, 2009
09:27 am - Жоўква Бачу, фотарэпартаж пра Чарнаўцы зайшоў някепска, а сам горад для многіх стаў сапраўдным адкрыцьцём. Значыць, высілкі ня былі марнымі. Гэта радуе.
Таму вырашыў паказаць публіцы яшчэ адно места, пра якое мала хто ведае, бо яно звычайна застаецца ў ценю бліскучага Львова і ў баку ад магістральных PR-патокаў, але, без сумневу, вартае ўвагі - пагатоў, ад Львова да яго паўгадзінкі маршруткай.
Горадок Жоўква (за савецкім часам Несьцераў) - зусім невялічкі, меншы за Заслаўе, але паглядзець ёсьць на што.
( паглядзець на што ёсьць, а ёсьць 12 карцінак )
|
жніўня 26, 2009
06:09 pm - Чарнаўцы Гэтым разам я ехаў ва Ўкраіну зь мінімальнай тэарэтычнай падрыхтоўкай, і таму не ўскладаў на Чарнаўцы нейкіх асаблівых спадзяваньняў. Але яны сталіся найпрыемнейшым адкрыцьцём, сапраўднай пэрлінай украінскага турнэ. Таму, хоць сьпярша і не зьбіраўся, але вырашыў усё ж падзяліцца ўражаньнямі з чытачамі. ( глядзець 30 карцінак з расповедам )
|
жніўня 25, 2009
04:06 pm - Вярнуўся. Ну, што. Украінская авантура завершаная. І яна адназначна атрымалася на славу - увесь час шанцавала і з надвор'ем, і з падзеямі, і зь людзьмі. Вандроўка, што для мяне наогул нетыпова, была гэтым разам спантанная і непрадуманая, але мяне ўвесь час нібыта вяла нябачная рука - туды, дзе файна і цікава.
Я ўжыраўся фруктамі, вінаградам і кавунамі; упіваўся крымскімі і закарпацкімі вінамі; лавіў і дэгуставаў дэлікатэсную ручаёвую стронгу (форель) у адмысловай гаспадарцы; разьяжджаў на таксоўках, пакідаў у рэстарацыях шчодрыя чаявыя пекным афіцыянткам, аб'ехаў лепшую палову краіны, але цалкам растраціць першую сотню баксаў змог толькі ў Кіеве, бліжэй да канца вандроўкі. У гэтым краі нават ня будучы багатым, можна дазволіць сабе ня згадваць пра грошы. Калі б Украіны не існавала, яе варта было б прыдумаць.
1. Гэта было б злачынствам - наведаць Львоў і прапусьціць Жоўкву, якая знаходзіцца на адлегласьці пяці грыўняў маршруткай.
2. Ужгарад (зважаючы на гістарычныя акалічнасьці, правільней будзе, напэўна, Унгвар) - горад цікавы, але наўрад ці спадабаўся б мне так, як спадабаўся, калі б не дэгустацыя мясцовых сухіх вінаў у сутарэньнях тамтэйшага замка.
3. Мукачаў - места таксама досыць цікавае, але ў ім мяне не пакідала пачуцьцё нейкай фэйкавасьці і цацачнасьці, пераважна дзякуючы мукачаўскай ратушы і праваслаўнай катэдры. Але ж у Мункачы і замак Паланак ёсьць!
4. Горы - гэта ого. Падрабязнасьці потым.
5. Сьмешныя гэтыя ўкраінцы. Беларускай не разумеюць, на рускую (заходнікі) звычайна не пераходзяць (хаця часам пераходзяць,калі сам да іх на ламанай украінскай зьвяртаесься); але пры гэтым ахвотна лаюцца маскальскім матам і слухаюць маскальскі жа блатняк. Наогул, пасьля назіраньняў за "бандэраўцамі", лічу: сапраўдная апазыцыя маскальскасьці - не ў падкрэсьленай іншамоўнасьці. Перадусім гэта выхаванасьць, культурнасьць, добрыя манэры і густ. На жаль, у гэтым сэньсе большасьць заходніх украінцаў - тыя яшчэ маскалі. Амаль як беларусы.
6. Мая ўкраінская жахлівая, але часам здаецца, што вось-вось, яшчэ крыху - і загавару ня горш за Франка з Шаўчэнкам. Дзіўна і наогул папахвае чымсьці нехарошым, але аднойчы, зьвярнуўшыся ў краме да прадавачкі па-украінску, я атрымаў на 20% таньней той самы тавар, які набываў там жа у той жа прадавачкі днём раней.
7. Большага чакаў ад Цярнопаля. Калі б ня стаў, паркі і касьцёл - была б звычайная нічым не адметная савецкая кляака. На цярнопальскіх вуліцах грыміць з рэпрадуктараў і замбуе насельніцтва мясцовае радыё. Наколькі я памятаю, менавіта ў гэтай вобласьці ў свой час адзін з кандыдатаў атрымаў рэкордныя 95%. Абсалютна ненармальныя для дэмакратычнай краіны, нават калі альтэрнатыва тым 95% - пэрсона а-ля проффэсор Януковіч.
8. У цярнопальскім гатэлі "Галічына", адкрыўшы кран з гарачай вадой і онай не дачакаўшыся, хацеў быў затэлефанаваць адміністратарцы і высьветліць, па якім раскладзе яна тут падаецца. Але потым параскінуў мазгамі і адкрыў кран з халоднай вадой. Само сабой, пацякла гарачая. Гэта я пра тое, што дэструктыўнае ўзьдзеяньне саўка на мозг людзей проста неверагоднае, і закранула нават ня нюхаўшых у параўнаньні з намі саўку галічанаў..
9. Горад Чарнаўцы проста парваў маю сьвядомасьць. І хай я застануся самотным у сваіх ацэнках, але для мяне ён стаўся першым у рэйтынгу ўкраінскіх гарадоў. Львоў - толькі другі.
10. Я вельмі памыляўся, калі думаў, што Камянец-Падольскі - гэта ціхі невялічкі райцэнтр, хай сабе і з шэрагам цікавостак гістарычнага цэнтра. Але нават па-за межамі цэнтра ён выглядае месцамі ну чыста як Монтэ-Карла нейкае. Камянец мусіў быць ну хаця б абласным цэнтрам. Замест таго ж Цярнопалю.
11. З кожным разам Кіеў падабаецца ўсё меней. Рэакцыя падчас першага візыту - захапленьне, потым - паблажлівы скепсіс, цяпер жа я лічу, што калі ў сьвета ёсьць трансцэндэнтная жопа, то імя ёй - Кіеў. Зрэшты, жопа ў сьвета не адна.
12. Лажаць беларускія гіпэрмаркеты - справа сьвятая. Але кіеўскі "Ашан" сакс нават у іх. А я ж не экзотыкі нейкай хацеў набыць для сям'і - толькі ўкраінскіх тавараў..
13. Дзень Незалежнасьці па-украінску - гэта сапраўды нешта падобнае на тое, як павінна быць. Мноства народу ў нацыянальных вышыванках, мінімум п'яні і трэшу. Адчуваньне сапраўднага, а не надуманага, прызначанага зьверху сьвята.
|
жніўня 7, 2009
08:12 pm - Дачная фрашка. Нашаму суседу па вёсцы Іосіфавічу, такому ж дачніку, як і мы, абрыдла хадзіць у прыбіральню, пастаўленую былым гаспадаром яшчэ ў мінулым тысячагодзьдзі - у самым канцы ўчастка, пахіленую, прадзьмуваную ўсімі вятрамі і, пардон, перапоўненую. Таму, каб ня мучыцца з рэстаўрацыяй старой, Іосіфавіч вырашыў збудаваць новую, бліжэй да хаты. І збудаваў.
Мясцовы п'янтос Вовачка пабачыў гэтую карціну, і загарэўся ідэяй апрыходаваць старую прыбіральню - ці то на дровы, ці то яшчэ на што. І падыйшоў аднойчы да Іосіфавіча за індульгенцыяй. Дазволь, - кажа - Іосіфавіч, забраць твой сарцір.
Іосіфавіч падумаў-падумаў, пачухаў патыліцу, і выдаў: "Нешта не разумею, што ты хочаш забраць сабе АДТУЛЬ?"
..Асабіста я, пачуўшы гэтую гісторыю, смеялсо.
|
05:23 pm - Тупыя пытаньні - 6 Гэтым разам толькі адно, але страшэнна важнае:
Ген разумнасьці (мусіць жа быць нешта ў гэтым родзе) - ён дамінантны ці ўсё ж рэцэсіўны?
З аднаго боку, ведаю разумных-здольных людзей, у каго абодва з бацькоў інтэлектам не вылучаюцца. Гэта яўна сьведчыць пра дамінантнасьць гена разумнасьці.
Зь іншага боку, каб тое было праўдай, то дурні былі б зараз гэткай самай рэдкасьцю, як і натуральныя бляндынкі. А да гэтага пакуль, мякка кажучы, далекавата.
Адным словам, загадка.
|
ліпеня 15, 2009
10:30 am - Мюнхен
Мюнхен сустрэў цікава - культурніцкай акцыяй (для) інвалідаў ля ратушы на Марыенпляцы. Назіраючы за пафасным выступам сьпевакоў перад глуханямымі, адчуў, што ў гэтым горадзе мне абавязкова спадабаецца. І шчыра пазайздросьціў цынізму арганізатараў - далібог, я так пакуль ня ўмею :( Мюнхен, як Варшава ці Дрэздэн - з шэрагу тых старых-новых гарадоў, якія падчас Другой сусьветнай былі зруйнаваныя дашчэнту. Саюзьнікі бамбілі радзіму піўнога путчу няшчадна і мэтадычна, не пакідаючы ад горада камня на камні. Таму амаль усё, што можна сёньня пабачыць у гістарычным цэнтры - паваенныя муляжы.  *** Калі ў нашай краіне зносяць чарговы гістарычны помнік, найбольш уражлівыя і паранаяльна настроеныя асобы зь ліку інтэлігенцыі сыходзяць у канспіралогію. Яны схільная бачыць у гэтым арганізаванае шкодніцтва ўладных манкуртаў - саўкоў бяз роду і племені - скіраванае супраць гістарычнай памяці беларускага народа. Але праўда ў тым, што ўлада пракладае свой пачэсны шлях выключна добрымі намерамі. Сёньняшняе кіраўніцтва - учорашнія аграрыі - з пазыцыі свайго "сялянскага прагматызму" проста не разумее, навошта, скажам, трымаць у самым цэнтры горада старажытны будан невідавочнай мастацкай вартасьці, калі замест яго можна збудаваць нешта больш "карыснае" й даходнае; не разумее, чым незадаволеныя гэтыя інтэлігенты, калі муры сярэднявечнага кляштара накрываюцца навюткай, красівеннай, вясёленькага колеру імпартазамяшчаючай мэталадахоўкай; чым кепска зьнесьці палац Радзівілаў, калі на ягоным месцы будзе ўзьведзены такі ж, толькі лепшы - бо новы. І сапраўды, падзі зразумей гэную інтэлігенцыю - усім-та яна незадаволеная, усё-та ёй ня так, як ні старайся. Але нашае кіраўніцтва стараецца ўсё адно. Таму наперадзе - новыя зьдзяйсьненьні: знос апошніх аскепкаў старых Горадні і Менска дзеля сацыяльна карысных і эфектыўных аб'ектаў, будаўніцтва старасьвецкага Нясьвіскага палацу з газасілікатных блокаў*, і, дарэчы, аднаўленьне "з нуля" раней страчаных помнікаў. А каму не падабаецца практыка ўзьвядзеньня фальшывак замест аўтэнтыкі - хай паглядзіць на Мюнхен ці Дрэздэн: паўсюль чыста, утульна і красіва. І ў нас так будзе :-) Так што хопіць уздыхаў па незваротна страчанай спадчыне: перадавая, жыцьцяздольная нацыя мусіць глядзець у будучыню, а не тужліва зацыклівацца на мінуўшчыне.
А сакральнасьць... З сакральнасьці зацірку ня зварыш. Вам пра гэта любы аграрый распавядзе. *** Як у Венецыі пакатацца на гандоле, так у Мюнхене кожны тупы турыст абавязаны завітаць у найлегендарнейшую мясцовую піўную - Хофброўхаус. Знакаміты путч пачаўся не зь яе (тую піўнуху саюзьнікі зьнішчылі, каб прадухіліць пераўтварэньне яе ў месца масавага паломніцтва), але свае крэатывы Гітлер чытаў і тут. Хаця на гэтыя гістарычныя акалічнасьці было ўжо глыбока начхаць (але не начхаць было на тое, што тым вечарам у піўнусе плянавалася фольк-шоў), бо да таго часу мы нагулялі зьвярыны апэтыт. Баварская кухня апынулася на дзіва падобнай да беларускай. Як быццам да бабулі ў вёску прыехаў. Па-сялянску грубаватая, без выкшталцонасьцяў, простая (а я цьвёрда перакананы, што чым прасьцей - тым лепш) і ўежная. Ежа, каб паесьці. "Фольк-шоў" - гэта, як высьветлілася, духавы аркестр з апранутых у нацыянальныя строі баварцаў, якія на пацеху усюдыісным японцам з камэрамі выдувалі зь медзі нейкія непрыстойныя гукі. І ўсё б цудоўна, толькі замест пышнагрудай баваркі нас абслугоўваў зусім не аўтэнтычны маўр. Прычым (відаць, у рамках падтрыманьня агульнай "дэмакратычнасьці" месца) пастаянна лез у вочы - ну чо, маўляў, гут? Гут, ага.. Толькі нам бы баварку, ды памерам з шостым.. Не для таго, не - для атмасфэрнасьці. Тваё шчасьце, сп. Шыкельгрубэр, што не дажыў ты да гэтага дня. Прыбіральня ў той піўнусе - месца ваісьціну катарсіяльнае, якое не дае расслабіцца аніводнаму з вашых органаў пачуцьцяў. Чаго варта аднае толькі гукавое суправаджэньне з кабінак - нешта сярэдняе паміж радзільным аддзяленьнем і баварскім "фольк-шоў". Народзец адтуль стагнаў і пыхцеў так, нібыта справа, якая адбывалася за іхнымі дзьверкамі - вызваленьне вантробаў для новых сэансаў спажываньня - найадказьнейшая ў сьвеце. Я ж праклінаў дэмакратыю, стараўся думаць аб Вечным і дыхаць іртом... "Ніколі больш!" - падумалася, калі з палёгкай зачыніў за сабой дзьверы піўнухі. А Мюнхен спадабаўся. ___________ *Чэснае слова, гэтыя радкі пісаліся за год да таго, як стала вядома наступнае. Цяпер грае: Placebo - Space Monkey
|
ліпеня 11, 2009
10:51 am - "Ніхто яго не адкамэньціў, на тым гісторыі канец"©sarah_konnor ВАКАЦЫІ
ЛЮБОЎ
Вобшчэм, адстраляўся. Хоць даробліваў усё на апошнім іздыханьні і ў абсалютна вар'яцкім стане. Але рэдакцыя, здаецца, маёй працай вельмі задаволеная, і, галоўнае, задаволены сам, апроч некаторых дробных момантаў.
Што забаўна - абойма ад (ультра?)правага _extraneus_ атрымалася, здаецца, самай лявацкай з усіх, хаця перад тым агляды рабілі перакананыя левакі Будзімір, Чарнец і Чы. Куды коціцца сьвет?..
Ад публікі водгукаў не атрымаў. Маю тэорыю, што іх насамрэч было процьма, але яны тупа не прайшлі прэмадэрацыю:)
Нечаканы пабочны эфэкт ад усёй гэтай эпапеі - абсалютна зьнікла жаданьне графаманіць забясплатна:) Трэба неяк паціху прыходзіць у сябе, каб ня здрадзіць сьветлым ідэалам блогінгу:)
Дзякуй усім, хто ў гэты нежэжэшны сэзон запошчваў цікавосткі ў свае блогі, асобная падзяка Паласатцы і Малішэўскаму, ну а экспэрту Тачкіну - проста зямны паклон:)
А ку-палінцы - натхненьня і посьпехаў.
|
ліпеня 9, 2009
ліпеня 7, 2009
ліпеня 2, 2009
10:43 am - нерухомая апытанка На мапідаўскіх аўкцыёнах кватэркі ужо ледзь разыходзяцца па менш за $1000/м2. То бок, ужо зараз можна канстатаваць рэальны двухразовы абвал цэнаў на гэтым рынку. Як, цікава, будзе разьвівацца сітуацыя у бліжэйшы час?
Колькі 1 траўня 2010г. будзе каштаваць м.кв. у стандартнай новай менскай панэльцы?
Зірнуць вынікі
Зрабіць сваю апытанку www.memos.ru
У сваім прагнозе адштурхоўваюся ад наступнага: 1)Сабекошт новабудоўлі, прынамсі ў абласным цэнтры - каля $400-500 за квадрат. 2)Ён пастаянна падае. 3)У краіне - крызіс, глыбіню якога пакуль цяжка нават ацаніць. Але ўжо ясна, што выйсьце зь яго ўлады бачаць у ажыўленьні будаўнічай галіны, якая, па спадзяваньнях нашых вундэркіндаў, пацягне за сабой і астатнія. На наступны год па аб'ёмах жыльлёвага будаўніцтва абвешчаная лічба ў беспрэцэдэнтныя 9млн.м.кв. пры 6млн. на 2009. І ўсё гэтае дабро трэба будзе камусьці ўпіньдзюрыць. 4)Вольных грошай у народа няма, а цяпер ужо і ня будзе. Заробкі падаюць зараз і будуць падаць у будучым. Плацёжаздольны попыт практычна адсутнічае. 5)Стаўкі па крэдытах - па сутнасьці забараняльныя. На іх спадзявацца ня варта. Купляць кватэры будуць амаль выключна тыя, хто мае жывыя грошы на руках. 6)Нацыянальная валюта будзе працяваць падаць у цане. 7)І, галоўнае, кватэры нарэшце сталі звычайным таварам, і перасталі (відаць, надоўга) быць сродкам інвэстыцыі.
Мой прагноз - $500-600 за квадрат пры курсе дзесьці ў раёне 3600 за долар і сярэднім заробку ў сталіцы 250 долараў. Хто са мной?
|
чэрвеня 19, 2009
05:51 pm - П'яны пост
У асяродзьдзі пэдантаў ад мэдыцыны існуе думка, што, паколькі любы алькаголь наносіць непапраўную шкоду здароўю, неістотна, у якой менавіта іпастасі - піва, віна ці гарэлкі - ён будзе трапляць у арганізм.
Шкода шкодай, а ўжываць, хоць бы нават і рэдка, будзем усё адно. Таму пытаньне пра "транспартны сродак", які мае даставіць этылавы сьпірт у кроў, застаецца адкрытым. А розьніца паміж імі, насуперак мантрам дактароў, існуе: кожны напой мае свой характар, свае вартасьці і недахопы - сваю ўласную, калі хочаце, душу.
Гарэлка - напой моцны і агрэсыўны. Ён не падмяняе сабой сутнасьць чалавека, але выступае ў ролі індыкатару і каталізатару - праяўляе і як у лупе павялічвае тыя рысы характару, якія ў цьвярозым стане схаваныя. Гарэлка патрабуе асьцярожнасьці і самадысцыпліны: як і любы моцны алькаголь, яна мае вялікі часовы лаг паміж апошняй чаркай і максымумам ап'яненьня. Здаецца, што можаш дазволіць сабе "яшчэ па адной", выпіваеш - а празь нейкі час, калі апошняя порцыя ўсмоктваецца ў кроў - цябе накрывае так, што лепей бы ты ня піў увогуле. Гарэлка - кепскі напой для кампаніі: абавязкова ў каго-небудзь уключыцца "даганятар", і тады пішы прапала. А самому-адному жлукціць беленькую - тым больш некамільфо. Дый самадысцыпліна пры набліжэньні да "нормы" звычайна зьнікае. Таму - нафіг.
Некаторыя адэпты моцнага алькаголю раюць перайсьці на каньячок (брэньдзі) - яго, маўляў, шмат ня вып'еш. Ага, шчас!:)
Піва. Больш брыдотнае пойла і ўявіць сабе цяжка. І справа ня толькі ў тым, што пасьля яго ад цябе яшчэ суткі тхне памыямі. Піва - напой "бясьпечны" і відавочна фэмінны. Ужываньне піва ўводзіць у лагодны, млявы, пасыўны, бязвольны і канформны стан. П'ючы яго, ты пераўтвараесься ў бабу. Прычым ня толькі псыхічна, але і марфалягічна. Насычанае расьлінным аналягам жаночага гармону - фітаэстрагенам - піва спрычыньваецца да зьяўленьня славутага "піўнога жывата". А за гэтым споцямам хаваецца нішто іншае, як жаночы тып атлусьценьня. Аматар піва ў дадатак да жывата атрымлівае тлустую жопу і сіські. У Беларусі піва (разам з бульбай) неабходна забараніць заканадаўча, прыраўняўшы іх да цяжкіх наркотыкаў, якія вядуць да распаду асобы.
Cавецкае шампанскае чарніла з бурбалкамі - таксама не варыянт. Алькаголь з вуглекіслатой - спалучэньне, якое прабівае браню. Гэта - табу. І сапраўднае ігрыстае віно з Шампані (пілі і яго) - у гэтым сэньсе ня лепш. Хіба што на адзін зубок, ня болей!
Таму, браціе і сестры, алькаголь ужывайма толькі ў выглядзе сонечнага віна - беленькага, а лепей чырвонага. Вось дзе ісьцінна богаўгодны напой. І ня моцны, і ня піва. Нават Хрыстос яго рэкамэндаваў.
Я ж раю салодкае крымскае. Ай-Сэрэз, Сёмае неба князя Галіцына, Белы мускат Чырвонага Камня - вось што трэба везьці з Украіны!
|
чэрвеня 13, 2009
03:44 pm - Пра левых інтэлектуалаў
Канстантын Czerniec правёў міні-дасьледваньне на прадмет таго, у якім кантэксьце часьцей ужываюцца палітычныя азначэньні "левы" і "правы". І прэзэнтаваў вынікі (вельмі, трэба разумець, красамоўныя і павучальныя) ў нагляднай форме:   Маўляў, вось якія мы - левыя - добранькія і разумненькія. Што я маю на гэта сказаць. Наіўна думаць, нібыта тэрарызм можна ахарактарызаваць адназначна як зьяву "чорную" і несымпатышную. Ёсьць палестынскія шахіды, але ёсьць і красаўцы баскі (болей бы такіх тэрарыстаў!). Калі іх нешта міжсобку і яднае, то гэта - тое, што яны не мудазвоны.. Пра левых жа інтэлектуалаў мне вельмі падабаецца ў Кундэры: Французские дети, сломя голову бросающиеся на помощь своим африканским сверстникам, неизменно вызывают у меня в памяти лицо интеллектуала Берка. Тогда он был в зените славы. Как это часто бывает со славой, его триумф был рожден неудачей. Припомним-ка: в восьмидесятые годы нашего века мир был поражен эпидемией спида, болезни, передающейся посредством любовных связей и попервоначалу свирепствовавшей особенно среди гомосексуалистов. Восставая против фанатиков, видевших в этой эпидемии справедливую кару Божью и бежавших от больных спидом, как от зачумленных, более или менее терпимые люди относились к ним по-братски и старались доказать, что контакт с ними не чреват никакой опасностью. Претворяя в жизнь свои убеждения, депутат Дюберк вместе с интеллектуалом Берком решили однажды отобедать в одном из знаменитых парижских ресторанов в компании больных спидом; обед прошел в самой дружеской атмосфере, и для того, чтобы подать добрый пример другим, депутат Дюберк пригласил к десерту фоторепортеров и киношников. Как только те появились на пороге, он встал, подошел к одному из спидоносцев, поднял его со стула и смачно поцеловал прямо в губы, еще лоснящиеся от шоколадного мусса. Эта смелая выходка застала Берка врасплох. Он тут же смекнул, что запечатленный на фото - и кинопленке поцелуй Дюберка имеет шансы на бессмертие. Он тоже встал и принялся лихорадочно соображать, не стоило ли бы и ему облобызаться со спидоносцем. Вначале он отверг сие искушение, поскольку в глубине души не был полностью уверен, что контакт со слизистой оболочкой больного полностью безопасен; затем решил побороть подозрение, полагая, что ради такой фотографии стоит все-таки рискнуть; на третьей фазе размышлений и колебаний его порыв к спидоносным устам был остановлен нижеследующей идеей: в свой черед расцеловавшись с больным, он отнюдь не сравняется с Дюберком, скорее наоборот - ему будет уготовлен ранг последователя, подражателя, а то и пародиста, который своей поспешной и необдуманной выходкой лишь прибавит славы начинателю. И он, глупо улыбаясь, так и остался стоять столбом. Но эти несколько минут нерешительности обошлись ему дорого, потому что на него были нацелены кинокамеры, и вскоре в тележурнале вся Франция смотрела на его лицо, на все три фазы замешательства, смотрела - и ухмылялась. Ребятишки, собиравшие пакеты с рисом для Сомали, подоспели ему на помощь как раз вовремя. Он стал использовать каждый удобный случай, чтобы ошарашить публику глубокомысленным изречением "Только дети живут по правде!", а потом отправился в Африку, где снялся рядом с умирающей чернокожей девчушкой с лицом, облепленным мухами. Фотография прославилась на весь мир, прославилась куда сильнее, чем тот снимок, на котором Дюберк лобызается со спидоносцем, ибо умирающий ребенок имеет куда большую ценность, чем умирающий взрослый, - сия непреложная истина в тот момент все еще ускользала от Дюберка. Тем не менее он не чувствовал себя побежденным и несколько дней спустя появился на телеэкране; будучи ревностным христианином, он знал, что Берк - атеист, что навело его на мысль прихватить с собой в телестудию свечку, оружие, перед которым даже самые закоренелые безбожники не преминут склонить головы; во время интервью с журналистом он выудил ее из кармана и зажег; горя желанием коварно опорочить заботы Берка об экзотических странах, он завел речь о горемычных детях деревень и предместий Франции и призвал соотечественников со свечами в руках продефилировать по улицам Парижа в знак солидарности с лишенными детства ребятишками; вслед за тем с затаенным злорадством он пригласил не кого иного, как Берка, возглавить эту демонстрацию. Перед Берком стал выбор: либо участвовать в шествии со свечками, превратившись таким образом в церковного служку при Дюберке, либо как-то отвертеться от этой затеи и стать мишенью для насмешек. То была искусно расставленная ловушка, выбраться из которой можно было лишь способом столь же смелым, сколь и неожиданным: он решил незамедлительно вылететь в одну из азиатских стран, где народ затеял революцию, и там во весь голос заявить о своей поддержке угнетенных; но - увы! - география всегда была его слабым местом; весь мир разделялся для него на Францию и не Францию с множеством безвестных провинций, которые вечно путались у него в голове; посему немудрено, что его занесло совсем в другую, мирную до скукоты страну, чей расположенный в горах аэропорт продувался ледяными ветрами и обслуживался из рук вон плохо; ему пришлось проторчать там целую неделю, пока очередной самолет не доставил его в Париж; за это время он оголодал и подцепил простуду. "Берк - король-мученик плясунов", - прокомментировал это событие Понтевен. Мілан Кундэра. "Нетаропкасьць". Так, інтэлектуальна "левыя" да апошняга часу дамінавалі. Іхная пазыцыя заўжды была гуманнай і маральна бездакорнай, а поза - прыгожай і бяспройгрышнай. І пры гэтым, што немалаважна, дазваляла напускаць на сябе флёр пэўнага дысідэнцтва - бо эўрапейскія ўрады, хоць і не зьяўляюцца правымі, левымі назваць таксама цяжкавата. І ўсё б нічога, але дзяржавы-лякаматывы Свабоды і Дэмакратыі распачалі сапраўднае паляваньне на ультраправых. А ва ўмовах, калі "дэмакратычныя" дзяржавы цкуюць, уціскаюць непаліткарэктных правых, кідаюць іх у турмы (ня грэбуючы дзеля гэтага нават прыняцьцем "законаў" з адваротнай сілай!) і ўсяляк затыкаюць пасьць - заставацца на ўтульных і бясьпечных левых пазыцыях робіцца ўсё менш прыгожа, а сапраўдным інтэлектуалам - і не цікава. Паспрабуй яшчэ пераканаць каго, што ты, будучы пры такім раскладзе левым - прыстойны ідэйны чалавек, а ня чмошнік-"плясун". Таму наперадзе нас чакае імклівы ўздым правіцы, і інтэлектуальнага яе напаўненьня ў тым ліку. Дыяграмка зьменіцца на супрацьлеглую. Бо Геній, як і Герой, абірае цяжкасьці і супраціў мэйнстрыму, і ўцякае адтуль, дзе тхне ўтульным кан'юнктурным убоствам.
|
чэрвеня 12, 2009
09:10 am - Львоў, Карпаты, Букавель. "Пясчынкі".
"Ды гэтыя гуцулы месныя - яны ж ня людзі! Жывуць у сваіх сёлах, як сто год таму. Не працуюць, ня вучацца нідзе. Калі знойдзецца сярод іх чалавек, які ПТУ скончыў - усё, ён у іх ужо як той мудрэц. Дзікуны! Захочуць есьці - бяруць рушніцу, і ў лес. Там заб'юць казулю, дзіка ці лася - і жаруць потым, покуль мяса ня скончыцца. А як скончыцца, як прагаладаюцца - ізноў чэшуць у лес ці на раку. Так і жывуць. А паспрабуй каго зь іх зачапіць - адразу хапаюцца за стрэльбу і бягуць разьбірацца. Адмарозкі!" Так красамоўнічаў таксоўшчык-кіянін, які вёз нас - навасьпечаных лыжнікаў ды бордэраў - з Букавеля ў суседняе сяло. Нават для яго - украінца - Карпаты ўяўлялі сабой нейкі іншасьвет. Кіроўцу тое раздражняла, мяне ж, наадварот, цешыла. Бо асабіста я ў Заходнюю Ўкраіну за тым і ехаў. Ехаў з спадзевам патрапіць у іншае культурна-цывілізацыйнае вымярэньне. А чаму б і не: гэта край, які пад маскоўскім ботам быў усяго-та паўстагодзьдзя; дзе гутараць па-свойму, а сёй-той нават не разумее масквінскае; дзе ўшаноўваюць памяць тых, каго саўковы люмпэніят люта ненавідзіць; дзе некранутымі стаяць камяніцы мінулых стагодзьдзяў, у той час як у нас ўсё літаральна падчыстую вытаптана акупантамі і мясцовымі товарищами; дзе, нарэшце, шмат у якіх мясьцінах захаваўся традыцыйны лад жыцьця. Зразумела, за кароткі час немагчыма спазнаць краіну. Можна адно толькі паспрабаваць заўважыць дробныя, але красамоўныя нюансы тамтэйшых рэаліяў - пясчынкі, у якіх адлюстроўваецца сусьвет. Таму расповед не пра краіну, але пра "пясчынкі". ( Read more... )А ў астатнім – усё як у нас. Толькі ў тых, хто жыве ў слаўным горадзе Львове, штодня ходзіць па гэтых вулачках і дворыках і купаецца ў атмасфэры культурнага сярэднявечнага места - было болей шанцаў, чым у нашых, стаць эўрапейцамі.
|
чэрвеня 7, 2009
02:59 pm - "Хай накрые сваім ценем Сьмерць апошні іхны дом". Гэты няпросты Пётр Ялфімаў. Я што хачу сказаць. Салодкагалосы бляндын Пятро Ялфімаў - гэта вам ня нейкі там кан'юнктурны блазен у скураных нагавіцах, а сур'ёзны хлопец, пякельны ліцьвінскі імперац, закляты вораг масквінам і прочай цюрка-фіна-мангольскай нечысьці. А вы ня ведалі?
От жа, які факцік напаткаў у сеціве, марна спрабуючы знайсьці вельмі на мой погляд някепскі для свайго жанру тэкст песьні "Крочым поплеч" ад трэш-метал калектыву Aquamorta: Паралельна быў зроблены аўтакавэр песьнi "Крочым поплеч", у запiсу каторага не былi задзенiчаныя гiтары. Замест гiтар для гэтай песьнi былi выкарыстаныя дуды ў выкананьнi Тодара Кашкурэвiча. Хор быў запiсаны з удзелам прафэсыйных вакалiстаў Пятра Елфiмава i Валерыя Падукова.
Крочым поплеч [lyrics by Aquamorta]

Крочым поплеч на Усход Секчы жорсткую навалу З сэрца выціснуўшы жаль Мы запалім там агні Мы уславім там свой род, Мы здабудзем сабе славу
Ці ж то нам сёньня зноў Не праліць крыві?
Узгадайма ваяроў Па чыёх ідзем сьлядох Не аднойчы і ня двойчы Яны білі там чужынаў Ручаямі лілі кроў Па варожых шлі касьцёх -
Крочым поплеч на Усход Па шляхох Альгерда!
Полымя зьнянавісьці палае ў маім сэрцы Помсты зброя, зброя волі у маёй далоні За маёй спіной айчына у жыцьці і сьмерці. Йдзе вайною род ліцьвінаў - племя вояў!
Не зважайма на праклёны Гідкі брэх і енк варожы Рушма ўпрост да перамогі - Гэта наш адзіны шлях! Зьнішчым іх як псоў шалёных Пройдзем крокам пераможным -
Уначы і удзень, Пад сьвятлом сонца!
Хай крывавыя струмені Абрынаюцца дажджом, Хай апошняе сьвятло Згасьне у вачох варожых, Хай накрые сваім ценем Сьмерць апошні іхны дом -
Крочым поплеч на Усход Па шляхох Альгерда!
Полымя зьнянавісьці палае ў маім сэрцы Помсты зброя, зброя волі у маёй далоні За маёй спіной айчына у жыцьці і сьмерці. Йдзе вайною род ліцьвінаў - племя вояў!
Кожным крокам набліжаем Пераможны новы дзень Скарачаючы адлегласьць Да крывавай жорсткай сечы. Перамога стала зьзяе Нібы сонечны прамень Што, працяўшы змрок суцэльны, Вабіць у далечынь.
Сьцяг зьнянавісьці лунае Па-над шэрагамі вояў Што трывалаю хадою Вымяраюць шлях у вечнасьць, Памяць нацыі яднае Старажытнай вечнай зброяй.
Крочым поплеч на Усход Па шляхох Альгерда!
Полымя зьнянавісьці палае ў маім сэрцы Помсты зброя, зброя волі у маёй далоні За маёй спіной айчына у жыцьці і сьмерці. Йдзе вайною род ліцьвінаў - племя вояў!
Крочым поплеч на Усход Секчы жорсткую навалу З сэрца выціснуўшы жаль Мы запалім там агні Мы уславім там свой род, Мы здабудзем сабе славу
Крочым поплеч на Усход Па шляхох Альгерда!
Аказваецца, і такая старонка была ў біяграфіі нашай star. А вы ўсё "еўравізія", "еўравізія".. Адъ.
|
чэрвеня 3, 2009
09:34 am - Сучка
Сапраўдная жанчына, як вядома, зь нічога можа зрабіць прычоску, салат і скандал. Я, так атрымалася, не жанчына, і зь нічога магу паспрабаваць зрабіць хіба толькі допіс у жж. Таму працягваю зьліваць аповеды пра жыцьцё на беларускім полюсе недаступнасьці. Гэтым разам - зь невялікімі сьветапогляднымі прагрузамі.*** Флэт, які дае прытулак тром нежанатым і па мясцовых мерках багаценькім балбесам 25-28 год, аўтаматычна робіцца такім сабе салунам. З выпіўкай, музлом і бабамі. Звычайна, ня маючы інтарэсу ні да першага, ні да такіх другога і трэцяга, пры пэрспэктыве падобнай party я зачыняюся ў сваім пакоі, ўрубаю няўежную для 83% музыку з разраду "адчапіцеся-я-не-такі-як-усе", і мяне разумеюць правільна. Але нумар праходзіць не заўжды.. ( Read more... )Назаўтра высьветлілася, што мачо Хахол ня памятае анічога зь мінулае ночы, апроч моманту, калі я прапанаваў прытармазіць. Пра рыбалку не магло быць і гаворкі. Затое Грыша зьдзівіў. Пачаў чапляцца з двухсэнсоўнымі пытаньнямі, чаго гэта мы там зь Сьветкай зачыняліся на паўгадзіны ў маім пакоі. А чалавек, здавалася б, спаў сабе спакойна пад сталом і ніяк не рэагаваў на зьнешнія раздражняльнікі. Ваісьціну, чалавечы мозг - вялікая загадка.
|
траўня 14, 2009
09:59 am - Калі заўтра мяне ня стане - прашу лічыць мяне сіяністам.
Прыяжджалі ізраільскія сябры. Пасьля дзесяцігадовага перапынку ледзь пазналі родны Полацак. Шмат распавядалі, клікалі ў госьці..
Не магу не захапляцца гэтай нацыяй, якая эфэктна прадэманстравала: калі маеш розум, еднасьць і ідэю - немагчымае магчыма. Беларучкі, якія стагодзьдзямі выціскаліся ў інтэлектуальныя, мастацкія і барыжніцкія сфэры дзейнасьці, здолелі ўласнаруч ператварыць выпаленую пустыню ў квітнеючы край. Бяскрыўдныя інтэлігенты, якія яшчэ 65 год таму пакорліва ішлі на закланьне, нават не спрабуючы супраціўляцца, за гады незалежнасьці стварылі найлепшае войска ў сьвеце. Якое ў абсалютнай самоце, пад енкі мудазвонскай "сусьветнай супольнасьці" трымае аблогу хамасаўскіх дзікуноў. Абпляваная ўсімі "гуманістамі", у адзіночку адстойвае Цывілізацыю і эўрапейскія каштоўнасьці - упарта робіць тое, да чаго сама Эўропа ўжо згубіла волю.
І пры гэтым Ізраіль застаецца ўтульным домам для мясцовых арабаў, і чужым - для сваіх жа габрэйскіх рэпатрыянтаў, якія ехалі сюды за бесклапотным жыцьцём паразыта. Тыя, хто спадзяваўся на разьдзьмутую "сацыялку" - валяць далей у Амэрыку. Тут добра ўсьведамляюць: паразытызм вядзе да скрайняе дэградацыі. А маленькі народ, абкружаны з трох бакоў ворагамі і морам з чацьвёртага, такую раскошу дазволіць сабе ня можа.
Хачу ў Ізраіль! Хачу Ізраіль у Беларусі!
|
|
|