Home
 

ЯR

About Останні записи

18 липень 2006 @ 11:11
http://eskrimador.livejournal.com/
я там

25 травень 2006 @ 23:00
У пакоі па маіх прозьбах знялі люстру.
цяпер махаю бастонамі на поўніцу

20 травень 2006 @ 16:23
Я татальна падсеў на камбатан арніс. Прыходжу пасля заняткаў - і за палкі. І так 3 гадзіны. Цяпер маці называе мяне маньякам :).

18 травень 2006 @ 19:09

Час ад часу я ўзіраюся ў руку, перарэзаную безліччу рысак. Кажуць, мая далонь распавядзе мне пра мой лёс…

Ну дык што ж там напісана?

Мае даследзіны пачаліся, мусіць, год – паўтара таму. З кніжкі па Хірамантыі. Пасля былі перыядычныя кіданні з вяртаннем да вышэйзгаданай тэмы, але ў далонь я узіраўся і ўзіраюся як і ў неба.

І я бачу як растуць і заціраюцца старыя рысачкі, з’яўляюцца новыя. Вось і ўсё, што я там бачу.  


13 травень 2006 @ 22:36

Усё-ткі ёсць нешта такое ў вялікіх па працягласці песнях. Там, дзе хвілін 60-40-20 музыка больш нагадвае філасофію.

Не, яна па-просту катарсічная.

Other entries
» (No Subject)

Я зноў вырашыў пісаць ЖЖ. Засталося праверыць ці надоўга.

Чаму не пісаў…

Большасць, што змяшчаецца ў журнал – позерства. Гэта не ёсць рэальны я, а так – часткова упрыгожаныя рысы, часткова ўсярэдненыя. Усё (?), што праўда, не трапляе (а ці можа яна хоць трапляць J).

А я не люблю позерства. Але хацеў бы навучыцца рэальна выяўляць свае ідэі і станы. Лічу, гэта часткай майго шляху. Калі зноў адчую штучнасць, пісаць перастану…

 Фармат: няхай гэта будуць нейкія такія думкі ўслых.


» 21-22
...пасля праведзенай там ночы мне зноў трэба навучыцца жыць сярод звычайных людзей...
» Блізка да праўды

How and When will YOU die?

Created by andy and taken 110069 times on Bzoink

Name
Age
Birth Month
Die onJune 18, 2006
Die ofLaziness
You will feel painTrue



Create a Quizlet | Search Quizlets | Go to Bzoink





"Мстит человеку лень его. Лень сжигает в человеке инициативу. А лишенный
инициативы человек не многим выше животного. Чем длиннее период лени, тем
горше распад энергии в человеке. Ряд лет, прожитых в лени, закрывают все
возможности для человека войти в одну из троп Света. Ибо войти в одну из них
может тот, в ком жива гибкая воля к труду"
» (No Subject)
Коткі-мышкі разбегліся на нашай пустой вуліцы.
Там, дзе босыя ногі прыгіналі траву, дагэтуль цьмяныя сляды.
Чаму Усё памятае?
Таму, што Там ніКога не было.
Таму, што Там ніЧога не было.
Там толькі Я.
» (No Subject)

ЛОГОС (от греч. logos) – первоначально – слово, речь, язык; позже, в переносном смысле – мысль, понятие, разум, смысл, мировой закон; у Гераклита и стоиков – мировой разум, идентичный с безличной, возвышающейся даже над богами закономерностью Вселенной, с судьбой (греч. heimarmene). Иногда, уже у стоиков, логос понимается как личность, как Бог. У Филона, неоплатоников и гностиков греч. идея логоса сливается с представлением о Боге в Ветхом завете; отныне логос является как вечно свойственная Богу сила разума, слово и вечная мысль Бога, которая в качестве логоса создала мир и которая пронизывает его и связывает; он является как перворожденный сын Бога, как др. Бог, посредник между Богом и человеком (мистика логоса). В христианстве (уже у Иоанна, но по-настоящему отчетливо только у отцов церкви) логос становится обретшим плоть словом Бога, «сыном» Бога, который пришел на землю как исторический Христос. Свое окончательное место в христианстве этот логос занял только в результате установления его в качестве второго лица в догмате о триединстве (троица).

 


» (No Subject)

Раптоўна ў галаву залятаюць мухі выдатных выразаў.

Гэтак сама, як бязвольна ўсплываюць вобразы часу. Яны прымуаюць мяне ўздрыгваць, і я, каб пахутчэй пазбавіцца жаху, вымаўляю самую першую фразу, што ліхаманкава ўзнікае. Часцяком яна пачынаецца з словаў “а потым яны…” , “яна павесілася…”. Прамаўляю хутка, неразборліва і дрыжу. І яны, мае дахазрывальныя мроі, часова выбачаюць мяне і адлятаюць, каб пазней вярнуцца, калі я буду найменш падрыхтаваны, сярод зубатага люду сваім зубатым ротам. Але яны, здаецца, прызвычаіліся да таго, што я магу часам нешта прамармытаць, зрабіць хуткі рэзкі рух…

Я рыхтаваўся да Псіхалогіі, безумоўна, бязсэнсу, бо здаў бы нават без чытання. Але там радкі апавясцілі мяне, урачыста (яны так заўсёды робяць), што нічога, хлопча, ты не зменіш, і занесены ты ўжо ў картатэкі іх псіхічных каляровых узрушанняў і праблем.

Для мяне не навіна.

Бывае, я шліфую і выдумляю выдатны, як на мяне, выраз. А ён чамусь смярдзіць. Але толькі потым, пазней, праз кілаграмы думак.

Пазней яны ўсе будуць смярдзець, таму што пачынаюць гніць і раскладацца акурат з моманту вымаўлення ці пакідання формай літарак.

Я такі не адзін.

Я час ад часу таксама (як і іншыя белыя людзі) разгортваю кнігі. І заціскаю нос, і заплюшчваю вочы. Усё рэжа, рэжа ўсё. Там адно гніллё на гнілі. Разпаўзаецца пад пальцамі і валіцца з старонак на падлогу даўжэзнымі касмыкамі зблытаных радкоў. (Не называйце гэта словам “смерць” і не кажыце, што яны згубілі годнасць, калі ласка. У хваробе мача, бывае, мае колер крыві, але …)

Аўтары, час раскідаць камяні скончаны, ідзіце іх збіраць.

Я згодны з вамі згандлявацца і з’есці ўсё за вас, але не ў вашых руках маё золата.

 


» РАТУЙЦЕ, АПРАНІЦЕ МЯНЕ І АБУЙЦЕ!!!
Толькі што я атруціўся некалькімі аповядамі. Не. Я імі самагубнічаў цэлы дзень з перапынкамі, але кантрольны (!), менавіта кантрольны быў бацыламі ў маёй ваніце (дарэчы такія ж самыя бацылы былі знойдзеныя і ў прадукце чытання, таму я падаю ў суд, па-любэ, ппа-люббэ!) .
прОзаик Кашкін! І я выкрыў яго! Мне за гэта медаль не дадуць, але граматай як піць узнагародзяць…
А праблема нічога сабе, каб толькі не сціскаў я ягоныя пальчыкі вітаннем шэраг разоў у страшэнна мінулым, даўніверсітэцкім часе.
Але каюся, не ведаў я тады пра ягоныя праблемы і комплексы. Хоць цяпер і сумняюся, ці не слізгала такая думка ў гаротных ЧГДэшных звілінах?
Такім чынам я даведаўся (маецца на ўвазе час цяперашні) , што асноўны орган містара К. месціцца пад ягоным валасатым пупком, мае двайную сферычную форму. Ён і чытае там, і ўспрымае там, і піша, што яшчэ небяспечней.
Адно ратуе – ён працуе на расейскамоўную аўдыторыю. Засталося толькі забыцца на великий и могучий. АААА! Дык вось чаму ён абраў менавіта гэты сродак перадачы! Ён Вялікі І Магутны. Застанецца толькі знайсці глыбокую (шырокую) і трывалую! Посьпехаў (яны расцягваюцца)…
» (No Subject)
Я сюды зазірнуў, каб занесці ў аналы гісторыі дзень, калі я набыў Першы джаз дыск.
Геніальны амерыканскі габрэй Джон Зорн і ягоныя творы лівам у выкананні MASADA STRING TRIO пад кандактам ягамосці. Проста не магу перадаць свае пачуцці, гэта Гучная Музыка Сфер!
у мяне ёсць яшчэ два ягоныя альбомы, з праэкту Naked City.
Гэтая музыка парве мозг зубадрабільным джаз-грайндам кожнаму (я пра Нэйкед)!!! Таму ад слабанярвовых яе трэба хаваць...


Затое цяпер я прапішуся пад праспектам незалежнасці, буду бегаць туды пасля пар і рваць свае вушы...
» (No Subject)
“При всей своей культуре они не понимали, что жизни их
разные, что отцы и дети только тогда могут пребывать в гармонии, когда отцы
живут своею собственной полной жизнью, а не пытаются жизнью детей заполнить
отсутствие собственного интереса к жизни.”

Гэтыя словы ды ў вушы маім бацькам!
» (No Subject)

Вот тебе, Левушка, наглядный пример, какая разница между тем, что

      кажется людям видимой справедливостью, и тем, что на самом деле идет по

      истинным законам целесо образности. Чтобы получить такую цепочку , тысячи

      людей затрачивают годы жизни. Иногда они всю жизнь добиваются победы над

      собой в каких-то качествах, мешающих им двинуться дальше, трудятся, ищут,

      падают, борются нако нец достигают, как кажется им и их окружающим. А на

      са мом деле перед истинными законами жизни стоят на месте. Ты, мальчик,

      ничем по законам внешней справедливос ти не заслужил того счастья,

      которое льется на тебя, как из рога изобилия. Ты и сам не раз за это

      время, окруженный высшим счастьем, считал себя одиноким и несчастным,

      лас ково говорил И.

 


» семінар па арнісе


"my gun and me"
» Funky Shit

Сон – гэта мая дзённая асалода, бескантрольны astral sleep

Але прачынаюся я заўжды чалавекам непаўнавартасным, частка функцый маёй галавы адмаўляе і адтаргняе сябе…

Кажуць, алавек у хваробе мае галюцынацыі, а я галюцыную штопрачынання.

Калі прачынаешся і не ведаш, дзе рэальнасць, а дзе мроі, становіцца ніякавата.

Але разам з тым заўсёды існуе асалода адпусціць свае бар’еры і стаць псіхам…

 

Быў адзін перыяд у маім жыцці, калі зрок мой быў падзелены на дзве часткі (без удзелу волі). Большую частку, па цэнтры займаў квадрат, па ягоных баках, на перыферыі зроку ўсё было як звычайна. А вось сам квадрат… Праз яго я бачыў свет чорна-белым і ў часавай перспектыве: паўставала і цяперашняе і будучае. Я глядзеў на чалавека і бачыў яго маладым, разам з тым праз скуру свяцілася старасць, і раптам я пераставаў нават бачыць ягоную свежасць, адно паўставала смерць за плячыма, і ўсё не мела міласэрнасці.

Я бачыў будынкі парахнёй…

Мне надакучыла гэта, я стаміўся бачыць на кожнай сякеры кроў пальцаў пры промаху, за кожнай ямінай метрам наперад выбітыя зубы падзення, як кожны крок пляжыць і выціскае мяса, косць, лімфу, кроў…

Я пазбавіўся гэтага воляй. Але ці значыць гэта, што яно было прынесена воляй?


» the вяртанне

На заканамернае дзіва сённяшні прыезд у горад не быў трапным ударам па макаўцы, адно трохі па вушах лінейкай палізалі. Хто/што? Ну безумоўна бля-людзі рабоча-пралетарскай зоны бабруруйска-безжыдоўскага р-на, уласна самога Бабруйска-Безжыдоўска і МЭЭЭнска.

Ну якія яны надзіва чулыя і спагадлівыя!

 Ну як прыемна ўзірацца ў гэныя прыязныя рожы жыхароў падзямелля.

 Вось, вось і вось уваходзяць яны, зважаючы на мяне цэнтральнага. Яны, голеныя і лысенькія, вастраканцаботыя і штанапаласатыя, - скураныя і не курткі для рэкламы Ямаха, Хонда і гэ дэ, кепкі-паласаткі, шапкі знака NY.

Але што казаць пра іх вышэйзгаданых сталічных і не?

Што пра іх казаць, калі сёння я з гэтай самай галавой убачыў будучае начыненне Бабруйска-Безжыдоўска!

Хутка я сваімі рукамі напішу яго Бабруйскам-Малдаванскам або Бабруйскам-Прыднястроўскам (палітычная сітуацыя падкажа, абы толькі вусы не ўшчыкнуліся).

Люди добрые помогите (…) беженцы из Молдовы (…) кто сколько может…

Ах ты смугляначка, а я і не ведаў, што там дагэтуль канфлікт.

Усе пад RITHM OF LIFE прагнуць жыць лепей.

І ўсё ж такі з кожным годам я вызваляюся ад упэўненасці, што Бабруйск-Безжыдоўск гэта толькі вакзал


» (No Subject)
Час ад часу мне рупіць пісаць вершы. Тады я сядаю за кампур, адчыняю Ворд і выліваю на цярплівы белы экран сваю жоўць.
Потым узводжу стрэлку мышы да белага крыжыка ў чырвоным квадраціку і цісну.
Ён яшчэ спрабуе брыкацца, недарэка, пытае, ці буду захоўваць змены. Адказ адмоўны.
Будзе потым цікава пачытаць сваю пісаніну ў кроніках Акашы…
» (No Subject)
наступил лишь одной ногой, а в говне уж поуши
Top of Page Розроблено LiveJournal.com