Ёсьць розныя віды крызісу:
Крызіс жанра
Хто ўчора глядзеў ОНТэшнае шоў "Песні маёй краіны", мяне зразумее. Казачы хор у складзе разадзетых у пёстрае баб, мужыкоў з незразумелымі медалямі на грудзях і хлопчыка, спраўна запяваўшаха штосьці тыпу: "Гэй, гамельчЯне!" -гэта несумненна беларуская народная творчасць! Так трымаць! Добра, што гэта хрэнь хаця б у фінал не трапіла...
Крызіс мазгоў Маіх, нажаль(!!!!), мазгоў. Замест таго каб пісаць дыплом, я глядзела на гэтых псеўдабеларускіхказакоў! Трэба чытаць эканамічную літаратуру, а я чытаю ўсё, толькі не яе. Ужо амаль напамяць ведаю "Большую энциклопедию рыбалки". І гэта я, тая якая лічыць, што рыбу прасцей і цікавей набыць у краме. Эх!...
Крызіс эканамічны Так-так! Ён самы! Ад гэтага выразу ўжо блевануць хочацца, але трэба прывыкаць: яшчэ 2 гады цярпець. Праўда, тут хоць паржаць можна =)

Ну, а тут яшчэ
трошкі вітамінаў ад вясенняга дэпрэсняку і разнастайных крызісаў. Ха-ха! =)