?

Log in

No account? Create an account

Wed, Sep. 5th, 2012, 07:53 pm
Погляд на Беларусь зь іншага канца глёбуса.

Узята адсюль

Калі я заехаў у Гандурас, кіроўца грузавіка спытаў у мяне як там у вас у Беларусі жывецца? Я стаў расказваць, што ўвесь народ жыве прыкладна аднолькава. Не моцна багата, але галечы няма. У плане гвалту (раптам усвядоміў я якая розніца) таксама усё спакойна. Можна і ўначы шпацыраваць у горадзе - пра асабліва крыважэрныя забойства я даўно не чуў. Больш за ўсё майго суразмоўцы ўразіла, што міліцыя на вуліцах у Беларусі не мае агнястрэльнай зброі. Для мяне і праўда было дзіўна назіраць вулічных паліцыянтаў з вінчэстарамі у руках - як-сьці я і забыўся што такое зброя. У нас бывае раз у паўгода ўбачыш мянта у касцы з Калашом у руках - і то не разумееш, што адбываецца. Паспрабаваў я было гэтаму кіроўцу растлумачыць, што дрэннае ў Беларусі - толькі ўрад, ды асёкся. Ён бы мяне не зразумеў і не паверыў бы.
Read more...Collapse )

Амаль цалкам супадае з маімі ўласнымі меркаваньнямі пра сытуацыю ў Беларусі. Прыемна чытаць цьвярозыя думкі пра Беларусь чалавека, які бачыў сьвет. Бо звычайна ж у нас дзьве крайнасьці: большасьць моладзі моляцца на грамацтва спажываньня, рэзка апазіцыйныя, вельмі пакутуюць ад таго, што ім неабходная віза, каб паехаць у віленскі "Акропаліс", і што ў Беларусі не хапае нейкіх там атрыбутаў бутафорскай буржуазнай дэмакратыі. А зь іншага боку праўладны махровы савок у стылі позьняга Брэжнева, расейскі шавінізм і праваслаўнае цемрашальства, што адштурхоўвае яшчэ больш. На гэтым фоне цытата вышэй як глыток сьвежага паветра ў склепе, дзе адны апантаныя вар'яты лаюцца з іншымі такімі ж.